Навіны на тэму: свабода слова

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

04.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Журналістаў выклікаюць у Следчы камітэт па "справе 14 ліпеня"

03.08.2020 Журналістаў выклікаюць у Следчы камітэт па "справе 14 ліпеня"

Журналістаў недзяржаўных СМІ выклікаюць у Следчы камітэт па "справе 14 ліпеня", паведамляе Еўрарадыё. Позву з'явіцца 6 жніўня ва ўпраўленне СК РБ па горадзе Мінску атрымаў карэспандэнт выдання Міхаіл Ільін.

У Мінску затрыманы блогер Мікалай Маслоўскі

02.08.2020 У Мінску затрыманы блогер Мікалай Маслоўскі

Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавічаў паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.

БАЖ заклікае МЗС выдаць акрэдытацыі замежным журналістам і выконваць заканадаўства

31.07.2020 БАЖ заклікае МЗС выдаць акрэдытацыі замежным журналістам і выконваць заканадаўства

Заява ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" аб неразглядзе МЗС Рэспублікі Беларусь заявак на акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ

Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч атрымаў новыя 15 сутак арышту

29.07.2020 Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч атрымаў новыя 15 сутак арышту

Лідскі блогер Дзяніс Рудзевіч (Youtube-канал "Ліда для жыцця"), які адбываў 15 сутак арышту за ўдзел у "Ланцуга салідарнасці", 29 ліпеня атрымаў новыя 15 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Такое рашэнне вынес суд Лідскага раёна. За якую менавіта акцыю судзілі Дзяніса, пакуль невядома.

Каля КДБ у Мінску затрымалі каля 50 чалавек. Спісы

29.07.2020 Каля КДБ у Мінску затрымалі каля 50 чалавек. Спісы

У Мінску 28 чэрвеня каля КДБ і ў самім будынку было затрымана больш за 50 чалавек. Сярод іх — людзі, якія прыйшлі падаць хадайніцтва аб змене для палітвязняў Віктара і Эдуарда Бабарыкаў мер стрымання, а таксама журналісты, якія прыйшлі асвятліць гэта.

МЗС Беларусі масава затрымлівае акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ. Спасылаюцца на каранавірус

28.07.2020 МЗС Беларусі масава затрымлівае акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ. Спасылаюцца на каранавірус

У выніку гэтага замежныя журналісты  пакуль не могуць прыбыць у Беларусь для працы.

У Гомелі судзяць сына журналістаў, якога затрымаў АМАП за "дробнае хуліганства"

21.07.2020 У Гомелі судзяць сына журналістаў, якога затрымаў АМАП за "дробнае хуліганства"

Як паведамляюць naviny.by, 20 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля пачаў разгляд адміністрацыйнага пратакола, складзенага ўчастковым Цэнтральнага РАУС Краўчанкам на 18-гадовага гамяльчаніна Юрыя Германавіча.

На журналіста "Радыё Свабода" Антона Трафімовіча склалі пратакол за непадпарадкаванне

17.07.2020 На журналіста "Радыё Свабода" Антона Трафімовіча склалі пратакол за непадпарадкаванне

Журналіста Радыё Свабода 17 ліпеня зноў даставілі ў РУУС Заводзкага раёну ў Мінску. На яго склалі адміністрацыйны пратакол па артыкулу 23.4 КаАП за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, піша Свабода.

Пераслед журналістаў на масавых мерапрыемствах працягваецца

16.07.2020 Пераслед журналістаў на масавых мерапрыемствах працягваецца

Журналіст Радыё Свабоды Антон Трафімовіч збіраецца падаць заяву на збіццё пры затрыманні ў Следчны камітэт.

Праваабаронцы падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі па "мове варожасці"

10.07.2020 Праваабаронцы падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі па "мове варожасці"

Ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць" сумесна з шэрагам праваабарончых арганізацый падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі па "мове варожасці"

БАЖ прэзентаваў вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ

09.07.2020 БАЖ прэзентаваў вынікі першага этапу маніторынгу асвятлення выбараў у СМІ

Прэзентацыя маніторынгу адбывалася ў анлайн-рэжыме, праводзілі прэзентацыю аналітык ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алесь Анціпенка і намеснік старшыні арганізацыі Барыс Гарэцкі.

Ціск на ўдзельнікаў тэлеграм-каналаў “Краіны для жыцця” працягваецца

08.07.2020 Ціск на ўдзельнікаў тэлеграм-каналаў “Краіны для жыцця” працягваецца

Юлію Гаўрылаву з Мінску выклікаюць на размову ў міліцыю, а ў Канстанціна Далецкага з Браслава праводзяць вобшук.

Атакі на журналістаў, блогераў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі, Расіі і Украіне: 2017-2019

08.07.2020 Атакі на журналістаў, блогераў і супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі, Расіі і Украіне: 2017-2019

Фонд "Справядлівасць для журналістаў" апублікаваў заключную частку свайго цыклу даследаванняў атакаў супраць работнікаў СМІ ў 12 постсавецкіх краінах за перыяд з 2017 да 2019 года.

Камітэт па абароне журналістаў: Беларускія ўлады затрымалі па меншай меры шэсць блогераў

07.07.2020 Камітэт па абароне журналістаў: Беларускія ўлады затрымалі па меншай меры шэсць блогераў

Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць усіх журналістаў, затрыманых за іх працу, і дазволіць прэсе асвятляць выбары, якія павінны адбыцца ў краіне, не асцерагаючыся пераследаў, заявіў Камітэт па абароне журналістаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства