Навіны на тэму: дыскрымінацыя

29.10.2007 Гомельскія псыхіятры паставілі беларускамоўнаму юнаку дыягназ: «рэакцыя апазыцыі»

Ваенкамат накіраваў юнака ў псыхдыспансэр за тое, што ён патрабаваў сабе дакумэнтаў на беларускай мове. Зьміцер Жалезьнічэнка праходзіў мэдкамісію.

24.10.2007 Міністар адукацыі назваў ужываньне тарашкевіцы «супрацьзаконным»

Незалежныя экспэрты выступаюць супраць паправак у закон. “Замацоўваючы новую рэдакцыю правапісу заканадаўча, мы моцна рызыкуем, бо на сёньня ён недапрацаваны і нясвоечасовы”, -- заявіў лідэр Партыі БНФ, мовазнаўца Вінцук Вячорка.

24.10.2007 Міністар Радзькоў назваў “супрацьзаконным” ужываньне тарашкевіцы

Сёньня Палата Прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні Закон “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, выступаючы па-беларуску, патлумачыў дэпутатам, што закон неабходны перадусім дзеля таго, каб пазьбегнуць існуючага цяпер разнабою, унесьці яснасьць у пытаньні беларускай мовы.

22.10.2007 “Урок беларускай мовы” стаў “Лепшым еўрапейскім дакументальным кіно”

Дакументальны фільм “Урок беларускай мовы” польскага рэжысёра Міраслава Дэмбіньскага атрымаў прэстыжную прэмію Савета Еўропы на фестывалі Prix Europa. Узнагароджанне адбылося ў суботу ўвечары ў Берліне. Фільм перамог у намінацыі "Лепшае еўрапейскае дакументальнае кіно"

08.10.2007 Сяргей Сямёнаў: “Звычайна я адстойваю свае правы. Любыя!”

Напрыканцы мінулага тыдня суд Цэнтральнага раёну Гомеля разглядаў ужо другую адміністрацыйную справу 26-гадовага гамяльчука Сяргея Сямёнава за патрабаваньне ім пры перасячэньні мяжы беларускамоўнага блянку мытнай дэклярацыі. Гэта атрымала такі гучны грамадзкі рэзананс, што старшыня Канстытуцыйнага суду і намесьнік старшыні Вярхоўнага суду выказаліся ў падтрымку Сяргея Сямёнава. Цяпер дэклярацыі можна запаўняць і па-беларуску.

05.10.2007 Сяргей Сямёнаў апраўданы судом

4 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Гомеля апраўдаў Сяргея Сямёнава “ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння”.

20.09.2007 Аляксандар Шпілеўскі: Адсутнасьць беларускамоўных блянкаў — мая асабістая памылка

У хуткім часе будуць надрукаваныя блянкі дэклярацыяў па?беларуску, паабяцаў на прэс?канфэрэнцыі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту.

20.09.2007 Студэнты-медыкі, якія вучыліся платна, вымушаныя працаваць па размеркаванні

Малады спецыяліст не можа працаваць лекарам, не прайшоўшы год стажыроўкі. А калі ён згаджаецца прайсці яе, то аўтаматычна згаджаецца адпрацаваць яшчэ два гады па размеркаванні.

20.09.2007 Старшыня Канстытуцыйнага суду: Адказнасьць за непавагу да беларускай мовы ніхто не адмяняў

"Адказнасць за непавагу да дзяржаўнай мовы ніхто не адмяняў", — заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда (КС) Беларусі Рыгор Васілевіч 18 верасня ў Мінску падчас семінара "Садзеянне больш шырокаму прымяненню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў працэсе выканання правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь".

18.09.2007 Улады заняліся замежнымі ксяндзамі і місіянэрамі

Старшыня камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што на пачатку 2008 году будзе падрыхтавана новая рэдакцыя Палажэньня аб парадку запрашэньня ў Беларусь замежных грамадзянаў для занятку рэлігійнай дзейнасьцю. Паводле агенцтва БЕЛТА, кампэтэнтныя дзяржаўныя органы атрымаюць права без тлумачэньняў адмаўляць замежным сьвятарам ці прапаведнікам ва ўезьдзе ў Беларусь.

13.09.2007 ТБМ вярнула беларускую мову гісторыі

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны дамаглося, каб вучні старэйшых класаў рускамоўных агульнаадукацыйных школаў атрымалі магчымасць вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі на беларускай мове.

11.09.2007 ТБМ запрашае абмеркаваць зьмены ў правапісе

У сувязі са з’яўленнем на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Праекта Закона «Аб змяненнях у беларускім правапісе і пунктуацыі», Таварыства беларускай мовы распачало кампанію па арганізацыі грамадскага абмеркавання. Паводле Заявы Сакратарыята ТБМ, прынятай 31 жніўня, плануецца правядзенне круглага стала.

10.09.2007 Сяргея Сямёнава зноў будуць судзіць за беларускую мову

На гомельскага актывіста Сяргея Сямёнава зноў склалі пратакол за патрабаваньне беларускамоўнага блянка мытнай дэклярацыі. 9 верасьня супрацоўнікі гомельскай мытні абвінавацілі маладзёна ў правапарушэньні па артыкуле 23.4 - непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы.

03.09.2007 У Гародні павіншавалі адзінага першакласніка, які выказаў жаданне вучыцца па-беларуску.

1 верасня дэмакратычная грамадскасць Гародні адзначыла каштоўным падарункам першакласніка СШ №32 Кірыла Ерашкевіча

31.08.2007 “Хочам вучыцца па-беларуску!”

1-га верасня 2007 года шэраг маладзёвых арганізацый ды інтэрнэт-праектаў плануюць правесці інфармацыйную акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!” у выглядзе святкаваня Дня ведаў. Запланаваны святочныя флэш-мобы, імпрэзы ды віншаванне першакласнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства