Навіны на тэму: дыскрымінацыя

18.04.2008 Навіны на Гродзенскім тэлебачанні будуць выходзіць па-беларуску

Такое абяцанне кіраўніку гродзенскага ТБМ Аляксандру Місцюкевічу зрабіў мэр Гродна Аляксандр Антоненка.

Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца

16.04.2008 Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца

15 сакавіка ў Беларусі стартавала грамадзкая ініцыятыва “Беларуская дыктоўка”. Родная мова – гэта падмурак, на якім будуецца нацыя, яе культура, яе жыцьцё. Кожная мова – унікальная цывілізацыйная зьява, вартая жацьця, разьвіцьця, захаваньня. Менавіта такія працэсы адбываюцца у еўрапейскай культурнай прасторы. 16 красавіка дыктоўку праводзілі маці палітзьняволеных - Галіна Сіўчык і Тацяна Кім каля будынку Цэнтральнага райсуду сталіцы. 17 красавіка ў 17.00 у бібліятэцы касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) яе будуць пісаць сябры клуба “Спадчына”.

16.04.2008 Гродзенцы выступілі супраць русіфікацыі мясцовага тэлебачання

Рада Гродзенскай гарадской суполкі партыі БНФ прыняла рашэнне звярнуцца да кіраўніцтва Гродзенскага тэлерадыёаб’яднання і аблвыканкама з заявай аб недапушчальнасці русіфікацыі тэлебачання і радыё.

28.03.2008 Адзіная ў Мінску школа для дзяцей з парушэннямі псіхафізічнага развіцця знаходзіцца пад пагрозай закрыцця.

Тэрмін высялення — 1 верасня 2008 года.

30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!

21.03.2008 30 сакавіка Варшава загаворыць па-беларуску!

30 сакавіка ў Варшаве адбудзецца канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”. У канцэрце прымуць удзел як беларускія, так і польскія зоркі року і поп-музыкі, якія выканаюць вядомыя ў сваіх краінах хіты ў новых, двухмоўных аранжыроўках.

19.03.2008 Затрымалі наклады газэтаў “Народная воля” і “Товарищ”

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Товарищ” Зьміцер Яненка распавёў Радыё Свабода: “Як звычайна, у сераду мы везьлі адной машынай чарговыя нумары дзьвюх газэтаў – нашай і “Народнай волі” са Смаленску, дзе іх друкуюць у тыпаграфіі. Як толькі машына ўехала на беларускую тэрыторыю, яе затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Пасьля 40-хвіліннай праверкі дакумэнтаў кіроўцу машыны загадалі ехаць у Дубровенскі РАУС”.

Пазьняк: Рэжым зьбіраецца забараніць беларускую мову

12.03.2008 Пазьняк: Рэжым зьбіраецца забараніць беларускую мову

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк апублікаваў ліст «Улада цемры», у якім, сярод іншага, выказаў сваё стаўленьне да новага правапісу беларускай мовы, які ўпершыню ў гісторыі будзе прыяты законам.

01.03.2008 Генпракуратура пераходзіць на беларускую

Генеральная пракуратура падтрымала зварот старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алега Трусава аб афармленні афіцыйнага канверта гэтай дзяржструктуры на беларускай мове.

29.02.2008 Менскі БНФ просіць прадаставіць месца для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі

Менская гарадзская арганізацыя ГА "БНФ Адраджэньне" накіравала заявы да дырэктараў Нацыянальнай, Купалаўскай і Пушкінскай бібліятэк, а таксама да рэктараў БДУ і БДПУ з просьбай прадаставіць памяшканьне для правядзеньне агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая мусіць адбыцца 23 сакавіка.

21.02.2008 Алесь Бяляцкі нагадвае пра факты дыскрымінацыі роднай мовы ў Беларусі

Сёньня многія краіны сьвету адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае сьвята абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў 1999 годзе і з таго часу адзначаецца штогод 21 лютага. З гэтай нагоды на Беларусі сёньня праводзяцца дзесяткі мерапрыемстваў, мэта якіх – зьвярнуць увагу грамадства на трывожнае моўнае становішча ў краіне, знайсьці шляхі па стварэньню годных умоў для функцыянаваньня беларускай мовы ў дзяржаве.

Жалезнічэнка адмовіўся даваць прысягу

09.02.2008 Жалезнічэнка адмовіўся даваць прысягу

Сёння на адмысловай цырымоніі ў вайсковай частцы ў Жлобіне, куды апазіцыянера забралі ў армію, калі чарга прымаць прысягу дайшла да яго, хлопец адмовіўся рабіць гэта . Ён заявіў, што не збіраецца служыць цяперашняму рэжыму ды наогул забранне яго ў войска незаконнае.

31.01.2008 Юрась Алейнік патрабуе службы ў беларускамоўнай частцы

Адлічанага летась з Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце студэнта Юрася Алейніка, якія цяпер навучаецца ў Маскве, зьбіраюцца прызваць у беларускае войска.

31.01.2008 Баршчэўскі адказаў на аглабельшчыну мінабаронаўскай газэты

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі накіраваў у адрас «Белорусской военной газеты» ліст у адказ на публікацыю «Дима Железниченко как зеркало несостоявшейся «васильковой революции».

31.01.2008 Міністр абароны напісаў Зьмітру Жалезьнічэнку, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы

Зьміцер Жалезьнічэнка выйшаў з галадоўкі, аднак працягвае знаходзіцца ў санітарнай часьці вайсковай часьці ў Жлобіне. Як паведаміў адказны сакратар Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч, Зьміцер Жалезьнічэнка атрымаў адказ ад Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава. У адказе сьцьвярджаецца, што ў Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы - руская і беларуская, таму кожны, хто праходзіць службу ў войску, абавязаны выконваць загады на любой зь іх. У выпадку Зьмітра Жалезьнічэнкі - на расейскай.

25.01.2008 Зьміцер Жалезьнічэнка абвясьціў галадоўку

Зранку ў ваенкамаце Зьмітра прымусілі тэрмінова прайсьці мэдычны агляд. Хлопец у апошнія дні цярпеў на высокі крывяны ціск, прымаў лекі, меў даведку, але камісія не зьвярнула ўвагі на гэтую акалічнасьць. Адлічанаму студэнту прыставілі суправаджальніка, і ён вадзіў Зьмітра ад дзьвярэй да дзьвярэй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства