Навіны на тэму: дыскрымінацыя

11.08.2008 Аштрафаваны прадпрымальнік Алесь Таўстыка

Прадпрымальніку з рынка Ждановічы Алесю Талстыку далі 140 тысяч рублёў штрафа за тое, што той размаўляў з пакупніком на беларускай мове.

25.07.2008 Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб беларускай арфаграфіі

Кіраўнік Беларусі падпісаў закон "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". 24 чэрвеня ён быў прыняты ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў.

16.07.2008 Актывіст пераконвае настаўніцу беларускай мовы вучыць па-беларуску

Дэмакратычны актывіст Алег Мяцеліца дабіваецца ад дырэктара бялыніцкай гімназіі № 1 і чыноўнікаў раённага аддзелу адукацыі стварэння беларускамоўнага класа.

Тэма Беларусі была актуальнай на Сусьветным кангрэсе пісьменьнікаў

08.07.2008 Тэма Беларусі была актуальнай на Сусьветным кангрэсе пісьменьнікаў

Делегацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў прымала ўдзел у Сусветным кангрэсе пісьменнікаў “Wooltic – 2008”, які праходзіў у Стакгольме з 29 чэрвеня па 2 ліпеня. На гэтым прадстаўнічым форуме сустрэліся больш за 600 пісьменьнікаў, перакладчыкаў і журналістаў амаль з 90 краін свету. Беларусь прадстаўлялі старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч і паэт Уладзімір Някляеў.

22.06.2008 У Беластоцкім універсітэце зьнікне кафедра беларускай культуры

Кафедра беларускай культуры існуе ў Беластоцкім універсітэце ад 1997 года. На мінулым тыдні яе кіраўнік, прафесар Яўген Мірановіч, абвясьціў супрацоўнікам, што яна будзе расфармавана.

12.06.2008 ТБМ вырашыла прыняць удзел у школьнай рэформе

Таварыства беларускай мовы вырашыла таксама прыняць удзел у школьнай рэформе. З гэтай нагоды сакратарыят ТБМ прыняў заяву пра пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў айчынных школах. Пра гэта заявіў у інтэрвію Еўрарадыё кіраўнік арганізацыі Алег Трусаў.

10.06.2008 За погляды выпускніка пазбавілі чырвонага дыплома

Актывіста “Маладога фронту” Змітра Сакалова, лепшага выпускніка Полацкага ліцэю, пазбавілі чырвонага дыплома з-за ягоных палітычных перакананьняў. Пасля суду за акцыю з расьцяжкай "Свабоду палітвязьням!" на галоўнай плошчы горада, Полацкі ліцэй наведалі супрацоўнікі КДБ, паведамляе прэс-служба МФ.

09.06.2008 Анжаліку Борыс пакаралі за правядзеньне канцэрту

Кіраўнічка непрызнаванага беларускімі ўладамі «Саюзу палякаў на Беларусі» атрымала 1.400.000 рублёў штрафу за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, Анжаліку Борыс абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства — канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.

09.06.2008 Ж.Літвіна: Улады нахабна навязваюць грамадству сваё ўяўленне пра ролю СМІ

Напачатку канферэнцыі, прысвечанай дэмакратызацыі СМІ ў Беларусі, якая прайшла ў Варшаве 6-7 чэрвеня, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна ў інтэрв’ю Еўрарадыё распавяла, што канферэнцыя тым больш актуальная ў святле апошніх зменаў Еўропы ў дачыненні да Беларусі і абвастрэння неабвешчанай вайны беларускіх уладаў з незалежнымі СМІ.

09.06.2008 МАП дала ўраду Беларусі тэрмін да лістападу

Міжнародная арганізацыя працы (МАП)дала ўраду Беларусі магчымасць даць справаздачу аб выкананні рэкамендацыяў арганізацыі сёлета ў лістападзе на паседжанні Адміністрацыйнай рады МАП. Як паведаміў БелаПАН лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП)Аляксандр Ярашук, такое рашэнне было прынята 6 чэрвеня па выніках разгляду беларускага пытання Камітэтам па нормах і стандартах МАП у рамках 97-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (МКТ) у Жэневе.

09.06.2008 Сёньня – суд над Анжалікай Борыс

Сёньня, 9 чэрвеня, адбудзецца суд над кіраўнічкай непрызнаванага беларускімі ўладамі “Саюзу палякаў на Беларусі” Анжалікай Борыс. Паводле адміністрацыйнага пратакола, складзенага супрацоўнікамі гродзенскай міліцыі, яе вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства - канцэрце знакамітага польскага гурта Lombard, які адбыўся ў Гродне 2 траўня.

28.05.2008 Эўропа зоймецца свабодай сумленьня ў Беларусі

Эўрапейскі парлямэнт разгледзіць сытуацыю з выкананьнем у Беларусі права на свабоду сумленьня й веравызнаньня. Сёньня з Брусэлю ў Менск вярнуліся Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец і Алесь Лагвінец, якіх у сталіцы Эўрапейскага Зьвязу на вышэйшым узроўні прыняў прэзыдэнт Эўрапаплямэнту Ганс-Герт Пётэрынг. Падчас сустрэчы зь ім беларускія палітыкі перадалі ў Эўрапейскі парлямэнт пэтыцыю вернікаў і 50 тыс. подпісаў за адмену Закону аб свабодзе сумленьня.

27.05.2008 А.Борыс атрымала позву ў суд

Сёньня ў Горадні была выклікана ў суд Анжаліка Борыс, якая ўзначальвае Саюз палякаў, не прызнаваны ўладамі. Але яна цяпер на бальнічным, і таму папрасіла свайго адваката Ўладзіміра Кісялевіча напісаць ад яе імя заяву і папрасіць перанесьці судовае паседжаньне.

20.05.2008 Мінадукацыі вяртае ў ВНУ беларускую мову

Міністэрства адукацыі рэкамэндавала ў новым навучальным годзе ва ўсіх ВНУ краіны арганізаваць выкладаньне абавязковага курсу прафэсійнай лексыкі беларускай мовы. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно ад 13 траўня на ліст старшыні грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

30.04.2008 У Салігорску грамадзкі транспарт загучаў па-беларуску

Год таму салігорскія маладафронтаўцы ўсяго за некалькі тыдняў сабралі каля 2000 подпісаў гараджан пад зваротам аб беларусізацыі мясцовага грамадзкага транспарту. Звароты былі перададзены ў выканкам і дырэкцыю аўтапарка. Калі ад вертыкалі зразумелага і адэкватнага адказу атрымана не было, то ў аўтапарку просьба гараджан была ўспрынята з павагай і ініцыятарам кампаніі далі станоўчы адказ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства