Навіны на тэму: дыскрымінацыя

12.01.2009 Як беларусам сваю мову ратаваць?

Апошнімі гадамі звужаецца кола ўжытку беларускай мовы. Асабліва ў адукацыйным плане. Што могуць зрабіць беларусы, каб іх родная мова не трапіла неўзабаве ў спіс тых, што адышлі ў нябыт?

24.12.2008 Грамадзкасьць распрацуе Закон аб беларускай мове

У Беларусі сасьпела неабходнасьць прыняцьця Закона аб беларускай мове, у іншым выпадку мове тытульнае нацыі пагражае поўны заняпад. Гэтай праблеме быў прысьвечаны “круглы стол”, які днямі адбыўся ў сядзібе Беларускага народнага фронту і ў якім узялі ўдзел прадстаўнікі розных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў.

18.12.2008 На ліст праваабаронцаў да Лукашэнкі адказаў МУС

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку МУС ў сваім лісце да актывістаў Брэсцкай вобласці запэўнівае, што з выкананнем правоў арыштаваных жанчын у Беларусі ўсё добра.

03.12.2008 У Беларусі жыве каля паўміл'ёну інвалідаў

Сёньня – Міжнародны дзень інвалідаў. У Беларусі жыве каля паўмільёна інвалідаў. З іх 30 тысяч – маладыя людзі ва ўзросьце да 18 гадоў, 4 тысячы – дзеці. Штогод лік інвалідаў у Беларусі павялічваецца на 50 тысяч чалавек.

28.11.2008 «Рэпарцёры без межаў»: «Газет у Беларусі шмат, а вярнулі толькі дзве»

«Вяртанне дзвюх газет («Нашай Нівы» і «Народнай волі» — заўв. БАЖ) у афіцыйныя сістэмы распаўсюду, безумоўна, добрая навіна і праява добрай волі беларускіх уладаў. Але шмат яшчэ мусіць быць зроблена», — гаворыцца ў прэс-рэлізе міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» ад 27 лістапада. Арганізацыя нагадала таксама, што ў апошнім падрыхтаваным ёй «Індэксе свабоды прэсы» Беларусь займае 154-е месца са 173 краін.

27.11.2008 Галоўнаму ідэолагу краіны распавялі пра праблемы незалежных СМІ

Вяртанне недзяржаўнай прэсы ў дзяржаўныя сістэмы распаўсюду і практыка прымянення заканадаўства аб барацьбе з экстрэмізмам сталі галоўнымі тэмамі размовы кіраўніцтва БАЖ з памочнікам прэзідэнта, начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі Усеваладам Янчэўскім.

26.11.2008 АБСЭ абароніць беларускіх жанчын

Старшы дарадца АБСЭ ў гендэрных пытаньнях Жаміла Сэфтаўі, якая знаходзіцца ў Беларусі, сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду і грамадзянскай супольнасьці.

25.11.2008 Інфармацыя пра колькасць ізалятараў, у якіх няма жаночага персанала, засакрэчаная

Вядомы берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ Міністэрства ўнутраных спраў на свой запыт ад 11 лістапада 2008 года пра колькасць ізалятараў часовага ўтрымання (ІЧУ), дзе працуюць жанчыны.

24.11.2008 У Менску затрымалі ўдзельнікаў акцыі «МТС па-беларуску»

У Менску каля офіса аператара мабільнай сувязі МТС на праспекце Незалежнасці адбылася акцыя з заклікам перавесці абслугоўванне абанентаў на беларускую мову.

На месца акцыі прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі шасцярых з 20 удзельнікаў. Затрыманыя былі, у тым ліку, Франак Вячорка і адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Іван Шыла.

24.11.2008 Адміністрацыя прэзідэнта праігнаравала прапанову берасцейскіх праваабаронцаў

Вядомы праваабаронца Раман Кісляк атрымаў на сваё імя адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на прапанову, якую падпісалі 7 праваабаронцаў з Берасцейшчыны: Р. Кісляк, У. Малей, В. Лазарэнкаў, У. Вялічкін, С. Вакуленка, В. Сымонік. Ім паведамілі, што іх прапанова перанакіравана на разгляд у Міністэрства ўнутраных спраў.

21.11.2008 Апазіцыйная прэса вяртаецца

Апазіцыйная прэса вяртаецца у Белсаюздрук – ад наступнага тыдня ва усіх шапіках, а таксама падпісным каталогу Белпошты з’явіцца такія газеты, як “Народная Воля” ды “Наша Ніва”.

Вяртанне незалежных выданняў у падпісныя каталогі адбудзецца у адпаведнасці з дамовамі, падпісанымі ўчора рэдакцыямі апазіцыйных газет.

20.11.2008 Берасцейская актывістка скардзіцца на міліцыянтаў

Сябра абласной Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс накіравала скаргу на імя начальніка АУС Ленінскага раёна Берасця на жахлівыя ўмовы ўтрымання ў ізалятары, якія парушаюць арт.3, 7, 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнародную канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

20.11.2008 Былога кандыдата абавязалі вярнуць “выбарчыя” грошы

Сёньня судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Жана Андрэйчык разгледзела з удзелам перакладчыка пазоў акруговай камісіі на спагнаньне “выбарчых” грошай з былога кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднаных дэмсілаў Кастуся Жукоўскага. Спадар Жукоўскі абавязаны вярнуць са сваёй кішэні на рахунак Буда-Кашалёўскага райвыканкаму больш як мільён семсот тысяч рублёў, якія былі выкарыстаныя на перадвыбарчыя ўлёткі.

20.11.2008 Запрацаваў сайт кампаніі «За МТС па-беларуску»

19 лістапада запрацаваў сайт кампаніі «За МТС па-беларуску». На сайце можна падпісацца пад зваротам да кіраўніцтва МТС, раздрукаваць блянк для подпісаў ды знайсьці банэры акцыі.

14.11.2008 Распачаты збор подпісаў за беларусізацыю паслугаў сувязі

У межах кампаніі “Мабільная сувязь па-беларуску” актывістамі Маладога Фронту і Моладзі БНФ распачаты збор подпісаў пад зваротамі да кіраўнікоў вядучых беларускіх сотавых аператараў. Апроч гэтага днямі мае распачаць працу і адмысловы сайт кампаніі, накіраванай на беларусізацыю паслугаў сувязі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства