Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Мінаблсаюздрук скасаваў дамову з "Барысаўскімі навінамі" незаконна?

09.07.2009 Мінаблсаюздрук скасаваў дамову з "Барысаўскімі навінамі" незаконна?

Актывісты Руху даслалі ліст з адпаведнымі доказамі кіраўніцтву дзяржаўнага манапаліста па продажу друкаванай перыёдыкі.

 Шчучын: міліцыя сканфіскавала польскамоўныя выданьні

24.06.2009 Шчучын: міліцыя сканфіскавала польскамоўныя выданьні

23 чэрвеня міліцыянты затрымалі чатырох гарадзенцаў: намесьніка Анжалікі Борыс Мечыслава Яскевіча, прэсавага сакратара Саюзу палякаў Ігара Банцара, журналіста газэты “RzeczPospolita” Анджэя Пісальніка і журналіста выданьня “Gazeta Wyborcza” Андрэя Пачобута. Гэта адбылося каля 16:30 на шашы Горадня — Менск на скрыжаваньні каля Шчучына.

Нідэрляндзкія палітыкі занепакоеныя перасьледам беларускіх геяў

18.06.2009 Нідэрляндзкія палітыкі занепакоеныя перасьледам беларускіх геяў

У Нідэрлядах занепакоеныя выкананьнем правоў сэксуальных меншасьцяў у Беларусі і Расеі.

Сяргей Гоўша дамогся афармлення афіцыйных дакументаў па-беларуску

16.06.2009 Сяргей Гоўша дамогся афармлення афіцыйных дакументаў па-беларуску

Праваабаонца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце атрымае дакументы аб дзяржаўнай рэгістрацыі сваёй маёмасці, аформленыя па-беларуску. Пра гэта паведамляецца ў адказе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь на заяву сп. Гоўшы.

05.06.2009 Праваабаронца з Баранавіч не можа атрымаць дакументы на беларускай мове

Праваабаронца Сяргей Гоўша, афармляючы ў спадчыну бацькоўскі дом, накіраваў у Берасцейскі гіпразем заяву, што хоча атрымаць дакументы на беларускай мове. Але ні Берасцейскі гіпразем, ні Ляхавіцкае, ні Баранавіцкае бюро тэхнічнай інвентарызацыі не здолелі справіцца з такім пажаданнем.

Маладафронтаўцы - за правы беларускамоўных карыстальнікаў мабільнай сувязі

04.06.2009 Маладафронтаўцы - за правы беларускамоўных карыстальнікаў мабільнай сувязі

4 чэрвеня актывісты Маладога Фронту паўторна зьвярнуліся да кіраўніцтва кампаніі мабільнай сувязі "Velcom" з просьбаю перакласьці інтэрфэйс апэратара на беларускую мову, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

За валоданьне дзяржаўнай мовай патрэбна змагацца?

29.05.2009 За валоданьне дзяржаўнай мовай патрэбна змагацца?

Каб дамагчыся законнага права карыстацца беларускай мовай, гарантаванага Канстытуцыяй краіны і Законам аб мовах у Рэспубліцы Беларусь, праваабаронцу з Баранавічаў Сяргею Гоўшу спатрэбілася пратраціць шмат часу і нэрваў.

Уладзімір Лабковіч: “Выходзіць, паколькі я карыстаюся беларускай мовай, то гэта мае праблемы, як мне ўдзельнічаць у судзе”

25.05.2009 Уладзімір Лабковіч: “Выходзіць, паколькі я карыстаюся беларускай мовай, то гэта мае праблемы, як мне ўдзельнічаць у судзе”

Юрыст і праваабаронца Уладімір Лабковіч накіраваў у Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь скаргу, у якой просіць прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці суддзю Гарадзенскага абласнога суду, якая адмовілася весці працэс па-беларуску і прадаставіць перакладчыка беларускамоўным удзельнікам судовага працэсу.

Мінспорт просіць рыхтаваць беларускамоўных экскурсаводаў

20.05.2009 Мінспорт просіць рыхтаваць беларускамоўных экскурсаводаў

У сённяшнім нумары газеты "Звязда" змешчаны артыкул "У Беларусi дэфiцыт беларускамоўных экскурсаводаў, у якім паведамляецца, што Мiнiстэрства спорту i турызму мае намер звярнуцца ў ВНУ, якiя рыхтуюць кадры ў турыстычнай сферы, з просьбай больш увагi надаваць вывучэнню беларускай мовы. У прыватнасцi, гэта датычыцца спецыялiстаў экскурсiйнай справы.

ТБМ заклікала выпускнікоў абіраць беларускую мову падчас тэставання

20.05.2009 ТБМ заклікала выпускнікоў абіраць беларускую мову падчас тэставання

У заяве арганізацыі адзначаецца, што сёлета ў сувязі са школьнай рэформай школу заканчвае значна больш маладых людзей, чым у ранейшыя гады, а тых, хто жадае паступіць у ВНУ, чакае тэставанне, запіс на якое ўжо пачаўся.

13.05.2009 "Звязда" - у абарону роднай мовы

Стаўленне ў грамадстве да беларускай мовы як дзяржаўнай прымушае звяртацца да гэтай праблемы зноў i зноў. Мова, якая ахоўваецца законам (цi павiнна ахоўвацца) часта iгнаруецца, i робiцца гэта пад маркай свабоды i дэмакратыi. Маўляў, у нас дзве дзяржаўныя мовы i чалавек мае права выбiраць, якой мовай карыстацца.

ТБМ патрабуе стварыць беларускамоўны тэлеканал да восені

04.05.2009 ТБМ патрабуе стварыць беларускамоўны тэлеканал да восені

Калі да восені не вырашыцца пытанне пра стварэнне беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ў верасні пачне збор подпісаў грамадзян пад адпаведным зваротам да ўлады.

У Інтэрнеце кожны дзень будзе з’яўляцца па адной беларускай казцы

24.04.2009 У Інтэрнеце кожны дзень будзе з’яўляцца па адной беларускай казцы

Аўтары новага інтэрнет-праекта “Казкі беларускія” разлічваюць на сотні наведвальнікаў штодня. Яны сцвярджаюць, што нічога падобнага няма не толькі ў Інтэрнеце -- добрых казак на беларускай мове не стае і на паліцах кніжных крамаў.

22.04.2009 Завод, дзе большасць працаўнiкоў — iнвалiды, каторы раз сутыкаецца з праблемамi памяшкання

Артыкул пад такім назовам у газеце "Звязда" прысвечаны праблемам iнвалiдаў па зроку i iншых захворваннях. Чыноўнікі не зьвяртаюць увагу на іх і не хочуць ісці на сустрач. Між тым людзі з абмежаванымі магчымасцямі мусяць мець падтрымку грамадства і дзяржавы.

Актывісты Саюзу палякаў паскардзіліся ў суд

21.04.2009 Актывісты Саюзу палякаў паскардзіліся ў суд

Сёньня калегія Гарадзенскага абласнога суду разгледзела скаргі прэс-сакратара незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігара Банцара і кіраўніка гарадзкой арганізацыі Саюзу ў Горадні Мечыслава Яскевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства