Навіны на тэму: дыскрымінацыя

25 лістапада ў Беларусі стартуе кампанія супраць гвалту ў сям’і

24.11.2009 25 лістапада ў Беларусі стартуе кампанія супраць гвалту ў сям’і

Інфармацыйная кампанія супраць дамашняга гвалту стартуе ў Беларусі 25 лістапада. Пра гэта паведаміла на пасяджэнні круглага стала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец.

Чаго хоча беларуска?

13.11.2009 Чаго хоча беларуска?

Днямі падчас круглага стала “Жаночая канвенцыя ў Беларусі: абавязацельствы і выкананне” спецыяліст лабараторыі “Новак” Надзея Яфімава абнародавала некаторыя шакіруючыя вынікі сацыялагічнага даследавання “Становішча жанчын на рынку працы”. Высветлілася, што многія з апытаных жанчын ацэньваюць сваё матэрыяльнае становішча як вельмі дрэннае, баяцца згубіць працу, а некаторым увогуле ледзь-ледзь хапае на ежу…

Амбасадар Ізраілю заявіў аб праявах расізму ў Беларусі

10.11.2009 Амбасадар Ізраілю заявіў аб праявах расізму ў Беларусі

У Беларусі склалася катастрафічная сітуацыя з юдзейскімі cупольнасцямі. Пра гэта амбасадар Ізраілю Эдуард Шапіра заявіў 9 лістапада ў Менску на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай хрысціянска-юдзейскаму дыялогу.

Андрэй Пачобут: “Праз міліцыю, КДБ людзей прымушаюць адмовіцца ад удзелу ў нашым Саюзе палякаў - улады тэстуюць рэакцыю Захаду”

06.11.2009 Андрэй Пачобут: “Праз міліцыю, КДБ людзей прымушаюць адмовіцца ад удзелу ў нашым Саюзе палякаў - улады тэстуюць рэакцыю Захаду”

У лістападзе мусіць вырашыцца пытанне пра санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да беларускіх уладаў. У пераліку патрабаванняў, выстаўленых міжнароднай супольнасцю да афіцыйнага Менску падчас такзванага тэставага перыяду, фігуруе такі неабходны крок як захаванне правоў і свабодаў тых беларускіх грамадзянаў, якія адносяцца да нацыянальных меншасцяў. Гэты пункт быў уведзены Еўразвязам з ініцыятывы польскага боку. Неабходнасць такога патрабавання выкліканая складанай сітуацыяй, у якой апынуўся Саюз палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Пра праблемы польскай нацыянальнай меншасці – старшыня Галоўнай Рады непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў, журналіст, уласны карэспандэнт “Газеты Выборчай” Андрэй Пачобут.

Незалежныя прафсаюзы падалі пазоў у суд

05.11.2009 Незалежныя прафсаюзы падалі пазоў у суд

Беларускі Кангрэс Дэмакратычных Прафсаюзаў падаў беспрэцэндэнтны пазоў у суд аб ухіленні дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін па прыкмеце прыналежнасці да прафсаюзу.

Паведамленне беларускі зарэгістравана ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН

02.11.2009 Паведамленне беларускі зарэгістравана ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН

Атрымана паведамленне з упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека аб рэгістрацыі паведамлення берасцейскай грамадскай актывісткі Інгі Абрамавай ў Камітэце па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын. Паведамленне зарэгістравана пад № 23 ад 2009 года.

На гендэрным фронце амаль без пераменаў

28.10.2009 На гендэрным фронце амаль без пераменаў

Беларусь у індэксе гендэрнай няроўнасьці, які штогод складае Сусьветны эканамічны форум, за год перасунулася з 33-га на 34-е месца.

За мову - зьбіваюць і затрымліваюць

23.10.2009 За мову - зьбіваюць і затрымліваюць

Зьбіраць подпісы ў падтрымку роднай мовы - няўдзячная справа ў нашай краіне. На сабе гэта ўжо адчулі актывісты Баранавіцкай й Карэліцкай філіі "Маладога Фронту".

За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць

20.10.2009 За беларускую мову ўсё яшчэ затрымліваюць

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, ягоную намесьніцу Насту Палажанку і актывіста арганізацыі Дзяніса Карнова.

Перапісных лістоў на беларускай мове няма і ў Наваполацку

16.10.2009 Перапісных лістоў на беларускай мове няма і ў Наваполацку

Пры правядзенні перапісу ствараюцца ўмовы для парушэння закона аб мовах – такія засцярогі выказваюць Сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны ў Наваполацку.

14.10.2009 У Баранавічах за збор подпісаў пакаралі штрафам двух актывістаў

Суд г. Баранавічы і Баранавіцкага р-ну прызнаў двух моладзевых актывістаў кампаніі "4-ы сектар" вінаватымі ў парушэньні арт. 17.1 (дробгае хуліганства) і аштрафаваў на 10 б.в. кожнага.

У Бярозе – акцыя ў падтрымку беларускай мовы

10.10.2009 У Бярозе – акцыя ў падтрымку беларускай мовы

На вуліцах Бярозы грамадскія актывісты распачалі акцыю “Назаві беларускую мову роднай і хатняй!” Гэта звязана з пытаннем у анкеце пра родную мову пад час перапісу Таму што упершыню побач з пытаннем - родная мова – у дужках удакладняецца: мова, засвоенная першай у раннім дзяцінстве. Актывісты лічаць падводным камнем такое удакладненне.

 Персанальная кампанія Ігара Случака

23.09.2009 Персанальная кампанія Ігара Случака

Беларус Ігар Случак ладзіць персанальную кампанію: звяртаеццца да міністэрстваў і ведамстваў з прапановай перавесці справаводства на беларускую мову.

Віцебскія партыйцы пратэстуюць супраць пастановы гарвыканкаму

22.09.2009 Віцебскія партыйцы пратэстуюць супраць пастановы гарвыканкаму

Старшыня абласной суполкі партыі БНФ Кастусь Смолікаў накіраваў скаргу ў абласную пракуратуру. Ён патрабуе апратэставаць рашэньне гарвыканкаму, якое тычыцца рэглямэнтацыі правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

“Праваму альянсу” забаранілі пікет

14.09.2009 “Праваму альянсу” забаранілі пікет

Менгарвыканкам забараніў праводзіць пікет “Беларускім дзецям — беларускую школу” на той падставе, што акцыя нібыта будзе перашкаджаць руху машынаў на плошчы Бангалор.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства