Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Гарадзенскае ДАІ закрыта для інвалідаў-вазочнікаў

17.02.2010 Гарадзенскае ДАІ закрыта для інвалідаў-вазочнікаў

Сёньня ў Горадні меўся адбыцца разгляд пазову інваліда-вазочніка Сяргея Фешчанкі да абласнога ўпраўленьня ДАІ аб спагнаньні маральных стратаў. Разгляд перанесены на сакавік.

Чарговае затрыманне Анжэлікі Борыс

17.02.2010 Чарговае затрыманне Анжэлікі Борыс

Працяг разгляду справы па канфіскацыі Івянецкага дома польскага адбудзецца 17 лютага ў Валожынскім раённым судзе а 14.30. Ініцыянаваны ўладай працэс мае на мэце перадачу Дома польскага праўладнаму Cаюзу палякаў, якім кіруе бізнэсовец Станіслаў Сямашка.

Рэзалюцыі наконт Саюза палякаў Еўрапарламент адклаў да наступнага тыдня

16.02.2010 Рэзалюцыі наконт Саюза палякаў Еўрапарламент адклаў да наступнага тыдня

На наступным тыдні Еўрапарламент плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Пра гэта 15 лютага паведаміў журналістам у Варшаве старшыня парламента ЕС Ежы Бузек.

Асамблея НДА выступае ў абарону польскай нацыянальнай меншасьці

16.02.2010 Асамблея НДА выступае ў абарону польскай нацыянальнай меншасьці

Кіраўніцтва Асамблеі НДА выказвае салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі польскага паходжаньня ў іх змаганьні за права на свабоду асацыяцыі.

Затрыманыя паплечнікі Анжалікі Борыс (дапаўняецца)

15.02.2010 Затрыманыя паплечнікі Анжалікі Борыс (дапаўняецца)

У Горадні затрыманы прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар, а па дарозе на Менск — Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут.

Анжаліку Борыс з паплечнікамі выклікаюць на допыт

11.02.2010 Анжаліку Борыс з паплечнікамі выклікаюць на допыт

Сёньня міліцыянты наведалі ў Горадні фірму “Палёніка”, якой кіруе Анжаліка Борыс — кіраўніца не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Яны прынесьлі позвы на допыт спадарыні Борыс, а таксама Андрэю Пачобуту, Мечыславу Яскевічу і Ігару Банцару.

Вярхоўны прадстаўнік ЕС занепакоеная сітуацыяй з Саюзам палякаў у Беларусі

11.02.2010 Вярхоўны прадстаўнік ЕС занепакоеная сітуацыяй з Саюзам палякаў у Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па пытаннях агульнай палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан "падзяляе занепакоенасць" у сувязі з сітуацыяй вакол польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі.

Судовае рашэньне паводле пазову сям’і Лапіцкіх ня вынесьлі

11.02.2010 Судовае рашэньне паводле пазову сям’і Лапіцкіх ня вынесьлі

У гарадзкім судзе Жодзіна распачаліся судовыя слуханьні паводле пазову Аляксея і Сьвятланы Лапіцкіх да мясцовага выканаўчага камітэту, які не забясьпечвае ўмоваў беларускамоўнага навучаньня для іх сына. Заўтра суд вынесе рашэньне, ці браць да разгляду пазоў Лапіцкіх.

У Гародні зьбіраюцца на акцыю

10.02.2010 У Гародні зьбіраюцца на акцыю

10 лютага а 15-й гадзіне ў Горадні заплянаваная акцыя салідарнасьці з сябрамі Івянецкага аддзела непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Збор прызначаны ля Дому Польскага, на рагу вуліцаў Дзяржынскага і 17 верасьня ля помніка Адаму Міцкевічу.

Дом польскі ў Івянцы занялі міліцыянты

08.02.2010 Дом польскі ў Івянцы занялі міліцыянты

Унутры яшчэ застаюцца некалькі сябраў Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. На вуліцы таксама міліцэйскія патрулі. Пра гэта паведаміў Андрэй Пачобут — старшыня Галоўнай рады СПБ.

Гей-часопіс збіраецца знаёміць грамадскасць з праблемамі ЛГБТ-супольнасці

02.02.2010 Гей-часопіс збіраецца знаёміць грамадскасць з праблемамі ЛГБТ-супольнасці

Прэзентацыя беларускага гей-лесбі часопіса «GAY: good as you» адбудзецца ў ноч з суботы на нядзелю 27 лютага ў сталічным клубе «Клубе 6_А». Як паведамляюць заснавальнікі, часопіс збіраецца знаёміць грамадскасць з праблемамі ЛГБТ-супольнасці, разважаць на сур'ёзныя тэмы, забаўляць, выклікаць дыскусіі і даваць свае старонкі для творчай рэалізацыі геям, лесбіянкам, бісэксуалам, транссэксуалам, а таксама па-сяброўску настроеным гетэрасексуалам.

Міліцыя затрымала 46 актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў

22.01.2010 Міліцыя затрымала 46 актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 46 актывістаў неафіцыйнага Саюзу палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс. Гэта адбылося па дарозе ў Івянец, куды актывісты арганізацыі накіроўваліся для падтрымкі кіраўніка Дома польскага Тэрэсы Собаль. Усе затрыманыя былі дастаўлены ў Валожынскі РАУС, дзе ў іх перапісалі пашпартныя зьвесткі і адпусьцілі праз тры гадзіны. Шэсьць кіроўцаў аўтамабіляў былі вызваленыя толькі пасьля ўмяшальніцтва польскага дыплямата.

21.01.2010 Лапіцкія судзяцца за мову

У Жодзіне бацькі школьніка Янкі Лапіцкага працягваюць змаганьне за права навучаць свайго сына на беларускай мове. Яны падалі ў суд на мясцовыя ўлады, якія не забясьпечылі ім беларускамоўнага навучаньня.

ЛГБТ-актывістаў пакаралі штрафамі

24.12.2009 ЛГБТ-актывістаў пакаралі штрафамі

23 снежня суддзя суду Савецкага раёну Аксана Рэлява разгледзела адміністратыўныя справы актывістаў ЛГБТ-руху Сяргея Андросенкі і Сяргея Прадзеда. За акцыю пратэсту каля амбасады Ірана ў Менску, што ладзілася 16 снежня, актывістаў пакаралі штрафамі: С.Андросенку - у 25 базавых велічыняў (825 тыс.руб.), Сяргея Прадзеда – у 10 базавых велічыняў (350 тыс.руб.).

 Былы рэктар БДМУ: Разьмеркаваньне — гэта ўжо карупцыя

14.12.2009 Былы рэктар БДМУ: Разьмеркаваньне — гэта ўжо карупцыя

Былы рэктар Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту Павал Беспальчук распавёў карэспандэнту “Народнай волі” Марыі Эйсмант, за што ён публічна крытыкаваў Міністэрства аховы здароўя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства