Навіны на тэму: дыскрымінацыя

26.01.2011 Гродзенскія інваліды патрабуюць "Безбар’ернага асяроддзя"

Амаль траціна насельніцтва Гродзенскай вобласці мае патрэбу ў найхутчэйшым выкананні праграмы "Безбар’ернае асяроддзе".

03.12.2010 3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў

Яго абвясціла Генеральная Асамблея ААН у 1992 годзе. Правядзенне гэтага дня скіраванае на прыцягненне ўвагі да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, на абарону іх годнасці, правоў і дабрабыту.

2 сьнежня – Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства

02.12.2010 2 сьнежня – Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства

Міжнародны дзень барацьбы за скасаваньне рабства, які традыцыйна адзначаецца 2 сьнежня, зьвязаны з датай прыняцьця ў 1949 годзе Генэральнай Асамблеяй ААН Канвэнцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі і з эксплуатацыяй прастытуцыі трэцімі асобамі.

29.11.2010 Беларускія жаночыя арганізацыі могуць стаць здабычай улады

Прадстаўніцы каля 30 жаночых арганізацыяў сабраліся ў Менску, каб абмеркаваць альтэрнатыўную справаздачу па выкананьні Рэспублікай Беларусь Канвэнцыі па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчынаў. Каардынатарам падрыхтоўкі справаздачы і арганізатарам рэспубліканскай кампаніі па абмеркаваньні яе вынікаў стала грамадзкае аб'яднаньне “Жаночы незалежны дэмакратычны рух”.

19.11.2010 У Асіповічах беларусізуюць прыпынкі

У Асіповічах зьбіраюцца мяняць шыльды з расейскамоўнымі назвамі прыпынкаў гарадзкога транспарту на беларускамоўныя. У аўтобусах абвесткі аб прыпынках загучаць таксама па-беларуску.

01.11.2010 ТБМ прапанавала прэзідэнту краіны абвясціць 2011 год Годам роднай мовы

Кіраўніцтва РГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) прапанавала прэзідэнту краіны абвясціць 2011 год Годам роднай мовы. Пра гэта гаворыцца ў звароце сакратарыята ТБМ ад 29 кастрычніка.

Гародня: Суд над прафесарам Алесем Астроўскім і грамадскім  праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам не адбыўся

27.09.2010 Гародня: Суд над прафесарам Алесем Астроўскім і грамадскім праваабаронцам Уладзімірам Хільмановічам не адбыўся

23 верасня ў Гародні меўся адбыцца суд над ведамым навукоўцам, прафесарам Алесем Астроўскім і ягонай жонкай Аксанай, а таксама грамадскім праваабаронцам і журналістам Уладзімірам Хільмановічам. На іх былі заведзены адміністрацыйныя справы за арганізацыю пікета ў абарону беларускага школьніцтва, які быў зладжаны 2 верасня перад будынкам гарвыканкаму.

Гародня: Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы

20.09.2010 Гародня: Уладзіміра Хільмановіча будуць судзіць за пікет у падтрымку беларускай мовы

Гарадзенскі грамадскі праваабаронца і журналіст Уладзімір Хільмановіч атрымаў позву ў суд Ленінскага раёну. Працэс па разглядзе адміністратыўнай справы адбудзецца ў чацвер, 23 верасня, а 10-й гадзіне. Грамадскага актывіста будуць судзіць за ўдзел у пікеце 2 верасня на цэнтральнай плошчы гораду.

Удзельнікаў пікета за беларускія класы будуць судзіць

10.09.2010 Удзельнікаў пікета за беларускія класы будуць судзіць

На прафесара Гродзенскага медуніверсітэта Алеся Астроўскага, яго жонку Аксану і гродзенскага грамадскага актывіста, краязнаўца і журналіста Уладзіміра Хільмановіча складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Алесь Астроўскі дамагаецца адкрыцця ў Гродне беларускага класа

08.09.2010 Алесь Астроўскі дамагаецца адкрыцця ў Гродне беларускага класа

Прафесар Гродзенскага медуніверсітэта Алесь Астроўскі, які рабіў пікет за тое, каб яго дачка пайшла ў беларускамоўны клас, пачаў штодзёныя сустрэчы з бацькамі дзесяці гродзенскіх школ.

“Вы парушылі закон і вам могуць прыслаць позву ў суд”

03.09.2010 “Вы парушылі закон і вам могуць прыслаць позву ў суд”

Прафэсара Гарадзенскага мэдычнага ўнівэрсытэту Алеся Астроўскага і журналіста Уладзімера Хільмановіча, якія пікетавалі перад Гарадзенскім гарвыканкамам, міліцыянты завезьлі ў пастарунак на вуліцы Гараднічанскай. Там у іх узялі тлумачэньні і склалі пратакол канфіскацыі плякатаў. Затым, асобна, у пастарунак даставілі жонку спадара Астроўскага Аксану зь дзецьмі — Сьветай, Янкам і Васілём, якому два гады.

Сямейны пікет за беларускую школу

03.09.2010 Сямейны пікет за беларускую школу

Прафэсар Алесь Астроўскі, ягоная жонка Аксана і іх дзеці 2 верасьня ў 16:20 выйшлі на плошчу Леніна, разгарнуўшы плякаты тэкстам да вокнаў гарвыканкаму.

Гомельскія праваабаронцы заняліся правамі інваліда

16.08.2010 Гомельскія праваабаронцы заняліся правамі інваліда

Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка лічаць, дачка абавязаная аказваць дапамогу бацьку-пенсіянеру, які з’яўляецца інвалідам 2-й групы і мае патрэбу ў тэрміновым пратэзавання ног.

Ладзіцца трэнінг "Бясьпечнае суправаджэньне інвалідаў-калясачнікаў"

11.08.2010 Ладзіцца трэнінг "Бясьпечнае суправаджэньне інвалідаў-калясачнікаў"

14 жніўня, у суботу, Менскае аддзяленьне грамадзкага аб'яднаньня "Рэспубліканская Асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў" правядзе трэнінг "Бясьпечнае суправаджэньне інвалідаў-калясачнікаў" пры падтрымцы Прадстаўніцтва Міжнароднага Дзіцячага Фонду ў Рэспубліцы Беларусь.

 Працяг справы Тэрэсы Собаль

06.08.2010 Працяг справы Тэрэсы Собаль

Польскае пасольства прадпрымае дыпламатычныя захады ў справе Тэрэсы Cобаль.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства