Навіны на тэму: дыскрымінацыя

11.07.2011 У палаце прадстаўнікоў лічаць «немэтазгоднай» і «выдатковай» падтрымку беларускай мовы

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі лічыць немэтазгодным ўносіць змены ў Закон аб мовах. Такая сутнасць адказу, які атрымаў з парламента жыхар Гомеля Ігар Случак.

11.07.2011 Ціхая дыскрымінацыя

“Ніводзін ліцэй, ніводзін коледж у Беларусі не абсталяваны ў поўнай ступені дзеля таго, каб забяспечыць магчымасць людзям з інваліднасцю вучыцца разам з іншымі ў межах інтэграванай сістэмы”, – зазначае праваабаронца Алена Танкачова.

04.07.2011 Ігар Банцар атрымаў 10 сутак арышту

Ігар Банцар пакараны адміністратыўнам арыштам у выглядзе 10 сутак, ён аб’явіў галадоўку, але сказаў, што будзе піць і таму яго жонка збіраецца прынесці яму сокі, ваду.

У Гародні зноў затрыманы Ігар Банцар

03.07.2011 У Гародні зноў затрыманы Ігар Банцар

Журналіст і актывіст Саюза палякаў Ігар Банцар быў затрыманы ў першай палове дня 3 ліпеня недалёка ад свайго дому. Па тэлефоне ён толькі пасьпеў паведаміць, што, верагодна, яго будуць судзіць за парушэньне правілаў правядзеньня пікета 28 чэрвеня.

28.06.2011 У Мінску адкрыўся "Офіс па правах людзей з інваліднасцю"

28 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя новай асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю".

27.06.2011 Ігару Банцару — штраф 2.100.000 рублёў

Актывіст Саюзу палякаў журналіст Ігар Банцар пакараны штрафам у памеры 60 базавых адзінак (2.100.000 рублёў). Абвінавачаньне: дробнае хуліганства, непадпарадкаваньне міліцыі.

Працягваецца працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута

23.06.2011 Працягваецца працэс па крымінальнай справе Андрэя Пачобута

А 10-й гадзіне ў Ленінскім раённым судзе Гародні пачалося чарговае паседжаньне па крымінальнай справе Андрэя Пачобута. Працэс адбываецца ў закрытым рэжыме.

Журналіст уздымае праблему выкарыстання беларускай мовы работнікамі дзяржаўных органаў

13.06.2011 Журналіст уздымае праблему выкарыстання беларускай мовы работнікамі дзяржаўных органаў

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч у сваіх зваротах да кіраўніцтва Упраўлення ўнутраных справаў і Упраўлення юстыцыі звяртае ўвагу на адмову работнікаў дзяржаўных органаў выкарыстоўваць беларускую мову падчас выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

У Бярозе расфарміраваны адзіны беларускамоўны клас

09.06.2011 У Бярозе расфарміраваны адзіны беларускамоўны клас

У Бярозе знік адзіны беларускамоўны клас у сярэдняй школе № 2. Чатыры гады таму інжынер аднаго з бярозаўскіх прадпрыемстваў Алег Лабовіч цэлы год ліставаўся з рознымі навучальна-асветніцкімі ўстановамі, каб беларускамоўны клас быў адкрыты.

02.06.2011 Студэнтцы-назіральніцы адпомсцілі

Тры гады Настасся Занько была штатным карэспандэнтам дзяржаўнай газеты “Звязда”. Нараканняў на ейную працу не было, дый на факультэце журналістыкі ейная вытворчая практыка заўсёды ацэньвалася на 10 балаў. Сярэдні бал дзяўчыны быў 8,45, яна ніколі не мела праблемаў з залікамі ды іспытамі, здавала своечасова.

18.05.2011 Масаваыя затрыманьні каля Адміністрацыі прэзідэнта

Каля 20 чалавек затрымалі ўвечары 17 траўня каля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі ў Менску. Гэта ўдзельнікі акцыі, прысьвечанай барацьбе супраць гамафобіі. Сярод затрыманых — актывісты праваабарончага праекту «ГейБеларусь» і іх лідэр Сяргей Андросенка, прадстаўнікі некаторых моладзевых грамадзкіх арганізацыяў.

25.04.2011 Натальля Ільлініч працягвае змаганьне за месца настаўніцы

Калегія Менскага абласнога суду адмовіла ў аднаўленьні на працы былой настаўніцы зь вёскі Талька Пухавіцкага раёну Натальлі Ільлініч. Выкладчыца гісторыі вышэйшай катэгорыі прасіла прызнаць незаконным рашэньне суду Пухавіцкага раёну, які падтрымаў адміністрацыю Талькаўскай школы ў справе яе звальненьня.

 Ірына Панкавец застаецца «хранічна беспрацоўнай»

15.03.2011 Ірына Панкавец застаецца «хранічна беспрацоўнай»

Ірына Панкавец, маці рэдактара аддзела палітыкі газеты «Наша Нiва» Дзмітрыя Панкаўца, ужо трэці месяц не можа знайсці працу. Звольнілі яе з Старабарысаўскай АСШ пасля дзесяці сутак адсідкі за ўдзел у мірнай акцыі ў Мінску 19 снежня мінулага года.

14.02.2011 Пікет супраць гамафобіі доўжыўся 5 хвілінаў

10 чалавек удзельнічалі ў пікете супраць гамафобіі ў Беларусі. Акцыя прайшла ў сквэры насупраць будынку Міністэрства юстыцыі.

Настаўніца Ільініч будзе дамагацца аднаўлення на працы праз суд

08.02.2011 Настаўніца Ільініч будзе дамагацца аднаўлення на працы праз суд

Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Ільініч, з якой дырэктар школы не працягнула працоўны кантракт, падрыхтавала іскавую заяву ў суд Пухавіцкага раёна. Наталля Ільініч упэўніная, што яе пазбаўляюць працы за грамадска-палітычную актыўнасць і просіць суд абавязаць адміністрацыю школы заключыць з ёй працоўную дамову, прызнаўшы ў адносінах да яе дыскрымінацыйны падыход па матывах палітычных пераканняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства