Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Апазіцыйнага актывіста выключаюць з каледжа

03.01.2012 Апазіцыйнага актывіста выключаюць з каледжа

Пакуль маладэчанец Павел Сяргей адсіджваў свае суткі за 19 снежня, да яго дадому прыйшоў ліст аб выключэнні хлопца з навучальнай установы. Афіцыйная прычына – “за пропускі”. За апошнія месяцы гэта ўжо другая спроба адміністрацыі пазбавіцца непатрэбнага навучэнца.

У Гомелі час беларусізацыі не прыйшоў, лічыць чыноўнік

23.12.2011 У Гомелі час беларусізацыі не прыйшоў, лічыць чыноўнік

Начальнік аддзелу транспарту, камунікацый і экалогіі Гомельскага гарвыканкаму Вячаслаў Пятроў правёў «гарачую лінію» у рэдакцыі газеты «Савецкі раён». Сярод іншых пытанняў, датычных працы гарадскога транспарту, паступіла і прапанова ад ТБМ абвяшчаць прыпынкi ў тралейбусах па-беларуску, як гэта робіцца ў аўтобусах.

Наваполацкія ідэолагі зацікавіліся праблемамі палітвязняў?

22.12.2011 Наваполацкія ідэолагі зацікавіліся праблемамі палітвязняў?

У Наваполацку людзей, якія наведалі прагляды праваабарончых фільмаў, выклікаюць да ідэолагаў прадпрыемстваў і ў КДБ. Па словах праваабаронцы Зміцера Салаўёва, займаецца гэтым Брыкун Сяргей Канстанцінавіч, намеснік дырэктара завода "Палімір" па ідэалагічнай працы і агульных пытаннях аб'яднання "Нафтан".

Жыхар Гомеля дзевяць месяцаў таму быў апраўданы судом, але застаецца ў спісах асобаў, якім забаронены выезд за мяжу

20.12.2011 Жыхар Гомеля дзевяць месяцаў таму быў апраўданы судом, але застаецца ў спісах асобаў, якім забаронены выезд за мяжу

20 снежня каля чатырох гадзін раніцы жыхар Гомеля Яўген Дзедушкін прыехаў на рэйсавым аўтобусе на беларуска-літоўскую мяжу. «Памежнікі кажуць, што мне забаронены выезд! На той падставе, што я нібыта знаходжуся пад крымінальнай адказнасцю. Я даводжу, што яшчэ вясной 2011 года мяне цалкам апраўдаў суд, але мне не дазваляюць перасекчы мяжу – маўляў, я у спісах, і кропка».

Гамяльчук Ігар Случак прапануе дэпутатам змены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў

19.12.2011 Гамяльчук Ігар Случак прапануе дэпутатам змены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў

Жыхар Гомеля, каардынатар кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак прапаноўвае дэпутатам парламенту ўнесці змены ў закон аб абароне правоў спажыўцоў з мэтай абараніць беларускамоўнае насельніцтва.

13.12.2011 За патрабаваньне месца ў інтэрнаце адлічылі асьпіранта Нацыянальнай акадэміі навук

Асьпіранта інстытута фізіялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук магілёўца Аляксея Паўлоўскага адлічылі з асьпірантуры.

Гомельскі студэнт прапаноўвае суддзям абараніць беларускую мову

05.12.2011 Гомельскі студэнт прапаноўвае суддзям абараніць беларускую мову

Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску!” гомельскі студэнт Ігар Случак звярнуўся з персанальным зваротам да ўсіх судоў Беларусі з прапановай падтрымаць змены у закон “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”, што прадугледжваюць магчымасць роўнага ўжывання беларускай і рускай моваў у судовым справаводстве і іншых сферах сістэмы юстыцыі.

Актывіста апазіцыі прымусілі звольніцца з Аршанскага педкаледжа

29.11.2011 Актывіста апазіцыі прымусілі звольніцца з Аршанскага педкаледжа

Уладзіміра Юржыца, кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі на выбарах 2008 года, прымусілі звольніцца з Аршанскага педагагічнага каледжа, у якім ён выкладаў інфарматыку.

За права быць беларусам у сваёй краіне

28.11.2011 За права быць беларусам у сваёй краіне

Беларускамоўныя беларусы вырашылі ініцыяваць скліканне кангрэса ў сувязі з дыскрымінацыяй беларускамоўных беларусаў у роднай краіне, грубага парушэння з боку ўладаў шэрагу артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, знявагай нацыянальнай годнасці беларусаў і права карыстацца роднай мовай.

У Гародні пачаўся “перапіс службоўцаў”

24.11.2011 У Гародні пачаўся “перапіс службоўцаў”

У некаторых дзяржаўных установах Гародні пачаўся невытлумачальны перапіс службоўцаў. Кіраўнікі выклікаюць сваіх падначаленых з пашпартам і запаўняюць на іх адмысловую анкету. У ёй сярод іншага наступныя пытанні: якія і колькі замежных візаў у пашпарце, якім чынам яны рабіліся, колькі разоў чалавек выязджаў за мяжу і з якой мэтай, ці мае ён “карту паляка”.

23.11.2011 Чорны спіс дзейнічае: Адменены канцэрт Вайцюшкевіча ў мінскай кавярні

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў мінскай кавярні «Містраль» адменены за некалькі гадзінаў да пачатку. Пра гэта музычнаму парталу «Тузіну Гітоў» паведаміў сам сьпявак: «Ізноў было тэлефанаванне зверху, нас імкнуцца загнаць усё глыбей у падполле», — сказаў Зміцер. Дырэкцыя кавярні факт адмены мерапрыемства пацвердзіла, без тлумачэння прычынаў.

За гендэрнае раўнапраўе

21.11.2011 За гендэрнае раўнапраўе

Менавіта так на днях выказаліся ўдзельнікі круглага стала па гендэрнаму раўнапраўю з Аршанскага рэгіёну, арганізатарам якога выступіла кампанія «Наш дом».

Магдалена Каліноўска абскардзіла сваю дэпартацыю

16.11.2011 Магдалена Каліноўска абскардзіла сваю дэпартацыю

Магдалена Каліноўска сёння пакінула Беларусь. З’яўляючыся супрацоўніцай фонду «Institutum Orientalium», яна займалася пошукам людзей для навучання ў Польшчы ў галіне вядзення турыстычнага бізнесу, а таксама бізнесу звязанага з сельскай гаспадаркай і транспартам.

Паўла Сяргея выключаюць з каледжа

16.11.2011 Паўла Сяргея выключаюць з каледжа

Маладэчанскага актывіста Паўла Сяргея выключаюць з навучальнай установы пасля адсідкі на Акрэсціна. Дырэктар каледжа назваў яго злачынцам і сказаў, што такія навучэнцы, якія “па турмах сядзяць як па санаторыях” - там не патрэбныя. У панядзелак Павел вызваліўся з Акрэсціна, дзе адбываў арышт за закідванне яйкамі помніка Леніна ў Мінску 7 лістапада.

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў просіць спыніць кампанію ачарненьня Алеся Бяляцкага

11.11.2011 Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў просіць спыніць кампанію ачарненьня Алеся Бяляцкага

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, створаная ў рамках сумеснай праграмы Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала новую інфармацыю аб сітуацыі ў Беларусі і звяртаецца да Вас з заклікам тэрмінова ўмяшацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства