Навіны на тэму: дыскрымінацыя

22.02.2012 Мінкульт адмаўляе наяўнасць спісу забароненых музыкаў

Міністэрства культуры Беларусі не мае ніякіх "чорных спісаў" музычных выканаўцаў. Такую заяву зрабіў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. Па словах чыноўніка, калі дзесьці на месцах існуюць такія забароны, то трэба ў кожным канкрэтным выпадку высвятляць, хто гэта зрабіў і па якіх прычынах.

У падтрымку кіраўніка незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” будуць пікетаваць

22.02.2012 У падтрымку кіраўніка незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” будуць пікетаваць

Ініцыятарам правядзення акцыі салідарнасці ў Брэсце з’яўляецца старшыня мясцовага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк, якая збіраецца правесці пікет 7 сакавіка, пра што яна паведаміла ў заяўцы, перададзенай у гарвыканкам.

21.02.2012 Па-беларуску вучыцца толькі 0,9% студэнтаў ВНУ

Хоць роднай назвалі беларускую мову 60% насельніцтва.

21.02.2012 Беларуская мова паводле экспертаў ЮНЭСКА знаходзіцца ў небяспецы

Facebook і Vkontakte могуць выратаваць рэдкія мовы, якім пагражае знікненне. Да такой высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы. З прыкладна 7000 моў, якія зарэгістраваныя ў свеце на сённяшні дзень, палова можа знікнуць да канца стагоддзя, лічаць лінгвісты.

У Міжнародны дзень роднай мовы – пра набалелае

21.02.2012 У Міжнародны дзень роднай мовы – пра набалелае

Палітыка дзяржаўнага двухмоўя паступова прыводзіць да выцяснення беларускага з усіх сфер жыцця. Што гэта – заканамерная з’ява ці мэтанакіраванае знішчэнне ўсяго нацыянальнага? Адказ шукае “Заўтра тваёй краіны”.

Генконсул Украіны заступіўся за баранавіцкіх украінцаў

18.02.2012 Генконсул Украіны заступіўся за баранавіцкіх украінцаў

Генеральны консул Украіны ў Брэсце Іван Баранчык адказаў на зварот дэпутата Валынскай абласной Рады Ігара Гузя наконт просьбы апошняга падтрымаць украінскае аб’яднанне “Кабзар” у Баранавічах і кіраўніка ініцыятыўнай групы Міколу Чарнавуса.

Суд не ўлічыў рашэнне Канстытуцыйнага суду

11.02.2012 Суд не ўлічыў рашэнне Канстытуцыйнага суду

З гэтай нагоды праваабаронца Барыс Бухель накіраваў заяву ў Канстытуцыйны суд з просьбай патлумачыць, чаму дагэтуль не выконваецца яго рашэнне ад 17.07.2009 “Аб забеспячэнні роўных правоў у сферы працы” аб унясенні дапаўненняў у арт. 14 Працоўнага Кодэксу ў адносна ўзросту, пола і месца жыхарства як дыскрымінацыйных абставінаў.

09.02.2012 У Беларусь не пусьцілі палітыка з пасланьнем Лукашэнку

Улады Беларусі адмовілі ва ўезьдзе ў краіну ўпаўнаважанаму ўраду ФРГ па правах чалавека Маркус Лёнінгу. Пра гэта паведамілі ў нямецкім МЗС.

Аспіранту Паўлоўскаму назвалі афіцыйную прычыну адлічэння

31.01.2012 Аспіранту Паўлоўскаму назвалі афіцыйную прычыну адлічэння

Былы аспірант Інстыту фізіалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Аляксей Паўлоўскі атрымаў афіцыйную фармулёўку, паводле якой ён быў адлічаны. “Я лічу, што сапраўднай прычынай майго адлічэння стала маё змаганне за ложка-месца ў інтэрнаце і скаргі ў Адміністрацыю прэзідэнта і Міністэрства адукацыі".

Пісьменьнікі заступіліся за беларускую кнігу

31.01.2012 Пісьменьнікі заступіліся за беларускую кнігу

Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў заклікаў дзяржаўныя органы і кіраўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі адмяніць ганебнае рашэнне аб скасаваньні аддзела беларускай літаратуры і аднавіць ягоную працу.

Вясна і зіма

28.01.2012 Вясна і зіма

З праекту "Саўка ды Грышка": старыя знаёмцы ды ідэйныя апаненты высвятляюць, якая пара году лепшая.

Інваліду першай групы паабяцалі дапамагчы толькі пасля звароту да дэпутата Палаты прадстаўнікоў

25.01.2012 Інваліду першай групы паабяцалі дапамагчы толькі пасля звароту да дэпутата Палаты прадстаўнікоў

Што ж, застаецца толькі парадавацца за шматпакутную сям’ю Хітрыкавых, але адразу ж узнікае шэраг пытанняў. У прыватнасці, чаму ў Бялынічах пытанні сходаў і пандусаў для інваліднай каляскі даводзіцца вырашаць на ўзроўні намесніка прэм’ер-міністра?

У Магілёве суд прызнаў законнай дыскрымінацыю па ўзросту пры ўладкаванні на працу

12.01.2012 У Магілёве суд прызнаў законнай дыскрымінацыю па ўзросту пры ўладкаванні на працу

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэта першы суд на ягонай памяці, калі закраналася пытанне ўзроставай дыскрыміцыі ў краіне. Па выніках суда выявіўся цэлы шэраг нестыковак у Працоўным кодэксе і Законе “Аб занятасці”.

У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію

10.01.2012 У Камітэт ААН па правах чалавека накіравана першая скарга з Беларусі на прымусовую дактыласкапію

Чарговая скарга з Беларусі накіравана 10 студзеня ў Камітэт ААН па правах чалавека. Але ўпершыню беларус скардзіцца на прымусовую дактыласкапію. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў палічыў, што, прымушаючы яго да здачы адбіткаў пальцаў, дзяржава парушае Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

«Справаводства па-беларуску!» прапануе трансляваць рэкламу на дзвюх дзяржаўных мовах

09.01.2012 «Справаводства па-беларуску!» прапануе трансляваць рэкламу на дзвюх дзяржаўных мовах

Грамадзянская кампанія «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу з прапановай падтрымаць змены ў артыкулы 10 і 32 закона «Аб рэкламе». Прапанаваныя змены, на думку актывістаў кампаніі, павінны забяспечыць стварэнне і трансляцыю рэкламнай прадукцыі на дзвюх дзяржаўных мовах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства