Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Супрацоўнік праваахоўных органаў Круглянскага раёна абражае цыган

07.06.2012 Супрацоўнік праваахоўных органаў Круглянскага раёна абражае цыган

Круглянская раённая газета “Сельская жыццё” 6 чэрвеня апублікавала артыкул следчага Круглянскага раённага аддзелу Следчага камітэту А. Ганакова. У артыкуле «Остерегайтесь гостей незваных» супрацоўнік праваахоўных органаў выказвае рэзка негатыўнае перадузятае стаўленне да ўсіх прадстаўнікоў цыганскай нацыянальнасці.

Да Праляскоўскага звярнуліся з нагоды антыцыганскіх выказванняў у прэсе

07.06.2012 Да Праляскоўскага звярнуліся з нагоды антыцыганскіх выказванняў у прэсе

Заяўнікі просяць прыняць меры па выкараненню дыскрымінацыйных выказванняў у друку ў адносінах да цыганоў. Гамяльчукі прапануюць правесці з журналістамі гутарку аб недапушчальнасці ксенафобскіх выпадаў, патлумачыць, чаму непажадана паведамляць чытацкай аўдыторыі нацыянальнасць злачынцаў.

Ідэолаг параіла журналістам не пісаць дыскрымінацыйных матэрыялаў пра цыганоў

06.06.2012 Ідэолаг параіла журналістам не пісаць дыскрымінацыйных матэрыялаў пра цыганоў

«Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы аблвыканкаму дадзены рэкамендацыі рэдакцыям рэгіянальных друкаваных СМІ вобласці аб недапушчальнасці выхаду матэрыялаў, якія носяць дыскрымінацыйны характар у адносінах да цыганскага этнасу. Дзякуем Вам за праяўленую актыўную грамадзянскую пазіцыю».

Суды ў Гародні пакуль не адбыліся

04.06.2012 Суды ў Гародні пакуль не адбыліся

4 чэрвеня ў Гародні меліся адбыцца адміністрацыйныя працэсы над затрыманымі ў пятніцу актывістамі Саюзу палякаў Беларусі, аднак суды пакуль не адбыліся. Нагадаем, што ў час правядзення пікету ў абарону польскамоўнага навучання ў польскай школе №36, які адбыўся каля мясцовага аблвыканкаму, былі затрыманы не менш 21 чалавек, у тым ліку журналісты.

Больш за траціну салігорцаў скрайне адмоўна ставяцца да гомасексуалаў

18.05.2012 Больш за траціну салігорцаў скрайне адмоўна ставяцца да гомасексуалаў

Каля 34% удзельнікаў галасавання на пытанне “Як вы паставіцеся да гомасексуала ў коле вашых сяброў, знаёмых, калегаў?” адказалі, што паставіліся б скрайне адмоўна. Нейтральна да гэткага факту паставілася б каля 35% апытаных, а 12% ацанілі б гэты факт як станоўчы. Не змаглі даць выразнага адказу на дадзенае пытанне каля 19% апытаных.

Праваабаронца адстойвае магчымасць вучыцца па-беларуску

18.05.2012 Праваабаронца адстойвае магчымасць вучыцца па-беларуску

Некалькі гадоў запар у Брэсце не ствараліся першыя класы, дзе б навучанне адбывалася на роднай мове. Летась, дзякуючы намаганням шэрагу бацькоў, у адной з пачатковых школаў гораду пяць дзяцей пачалі вучыцца па-беларуску.

17.05.2012 Беларусь трапіла ў дзясятку горшых краін у Еўропе па абароне правоў ЛГБТ

Беларусь трапіла ў дзясятку горшых краін у Еўропе па абароне правоў секс-меншасцей. Аб гэтым сведчыць апублікаваны 15 мая Штогадовы агляд па правах ЛГБТ у Еўропе, які падрыхтаваны па выніках маніторынгу ў 49 краінах.

Ад віцебскай актывісткі-прадпрымальніцы патрабуюць справаздачы па прыбытках за 10 гадоў

11.05.2012 Ад віцебскай актывісткі-прадпрымальніцы патрабуюць справаздачы па прыбытках за 10 гадоў

Ірына Яскевіч атрымала загад раённай падатковай інспекцыі: прадставіць дэкларацыю пра прыбыткі за 10 апошніх гадоў. Спадарыня Ірына апытала калег па прадпрымальніцкай справе і высветліла, што падобных праверак не ўчынялі яшчэ нікому.

Віцебскі апазіцыянер атрымаў падзяку з прэзідэнцкай адміністрацыі

10.05.2012 Віцебскі апазіцыянер атрымаў падзяку з прэзідэнцкай адміністрацыі

Падзяку “за праяву актыўнай грамадзянскай пазыцыі па павышэнні статусу беларускай мовы” сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў атрымаў у лісце за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіслава Буко.

За актывістаў “Маладога Фронту” экстрана ўзяліся ваенкаматы

07.05.2012 За актывістаў “Маладога Фронту” экстрана ўзяліся ваенкаматы

Маладэчанскі ваенкамат, нягледзячы на праблемы са здароўем, збіраецца прызваць на службу Паўла Сяргея, паколькі ёсць “асаблівыя ўказанні” на маладафронтаўца. Міхасю Мускаму ў нясвіжскім ваенкамаце таксама паведамілі, што прызавуць у любой сітуацыі. На экстранае паседжанне прызыўной камісіі актывіста даставілі з Акрэсціна пад канвоем.

Праваабаронца супраць цыганафобіі

04.05.2012 Праваабаронца супраць цыганафобіі

Сябра БХК просіць галоўнага гомельскага ідэолага правесці працу з журналістамі аб недапушчальнасці распальвання міжнацыянальнай варожасці. Падобныя матэрыялы былі апублікаваны некалькі разоў у абласной газеце «Гомельская праўда» і раённым выданні «Светлае жыццё» (Лельчыцы).

У Беларусі пройдзе “Тыдзень супраць гамафобіі”

04.05.2012 У Беларусі пройдзе “Тыдзень супраць гамафобіі”

З 12 па 17 траўня праваабарончы праект “ГейБеларусь” арганізуе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў пад агульнай назвай “Тыдзень дзеянняў супраць гамафобіі ў Беларусі 2012”. Мерапрыемствы прымеркаваныя да Міжнароднага дня супрацьдзеяння гамафобіі і трансфобіі, які адзначаецца 17 траўня.

Мінскія ўлады забаранілі выходзіць на ЛГБТ-пікет «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі»

06.04.2012 Мінскія ўлады забаранілі выходзіць на ЛГБТ-пікет «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі»

6 красавіка стала вядома, што Мінгарвыканкам адмовіў актывісту праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Аляксею Куліку ў правядзенні ў беларускай сталіцы пікету на 7 чалавек «Дзень маўклівасці: мы маўчым, каб нас пачулі», запланаванага на 9 красавіка.

Ян Дзяржаўцаў  патрабуе беларускамоўных адказаў ад чыноўнікаў

04.04.2012 Ян Дзяржаўцаў патрабуе беларускамоўных адказаў ад чыноўнікаў

Актывіст КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў лічыць, што намеснік старшыні Першамайскай раённай адміністрацыі, які адмовіў у правядзенні пікету на рускай мове, парушыў закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”. На свае скаргі з гэтае нагоды актывіст атрымаў супярэчлівыя адказы.

Рок-салідарнасць з Кулінковічам

03.04.2012 Рок-салідарнасць з Кулінковічам

Грамадская кампанія «Рок-салідарнасць» 6 красавіка ладзіць творчую сустрэчу з лідэрам гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандрам Кулінковічам. За актыўную грамадзянскую пазіцыю гурт разам з іншымі гуртамі трапіў у так званыя «чорныя спісы».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства