Навіны на тэму: дыскрымінацыя

МУС і Мінінфармацыі ківаюць адно на аднаго у справе дыскрымінацыі цыган

10.07.2012 МУС і Мінінфармацыі ківаюць адно на аднаго у справе дыскрымінацыі цыган

Гомельскія праваабаронцы, сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка, атрымалі з Міністэрства ўнутраных спраў адказ на зварот наконт дыскрымінацыйных выказванняў у прэсе ў адрас цыган.

Аб праявах дыскрымінацыі з боку супрацоўнікаў міліцыі (відэа)

30.06.2012 Аб праявах дыскрымінацыі з боку супрацоўнікаў міліцыі (відэа)

Гамяльчук Сяргей, нягледзячы на тое, што не мае абедзьвюх ног, не атрымлівае пенсію па інваліднасці. Каб за нешта жыць, даводзіцца жабраваць, прасіць міласціню. Часцяком яго можна бачыць на цэнтральным гарадскім рынку. Хоць інвалід заўжды цвярозы, ахайна апрануты і не чапляецца да мінакоў, міліцыянты ўвесь час спрабуюць яго выпхнуць з рынку, абражаюць і зневажаюць. Чаму Беларусь не хоча далучыцца да Канвенцыі аб правах інвалідаў? Пытанне рытарычнае...

Гродзенскі аблвыканкам занепакоены “прымусовай беларусізацыяй” у рэгіёне

28.06.2012 Гродзенскі аблвыканкам занепакоены “прымусовай беларусізацыяй” у рэгіёне

Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Вярсоцкі пацвердзіў, што ў раённыя аддзелы культуры накіроўваліся лісты папярэджвальнага характару аб недапушчэнні прымусовай беларусізацыі.

Міністэрства інфармацыі ў справе дыскрымінацыі цыганаў ківае на міліцыю

26.06.2012 Міністэрства інфармацыі ў справе дыскрымінацыі цыганаў ківае на міліцыю

Гомельскія праваабаронцы, сябры БХК Марыя Багдановіч і Алесь Яўсеенка атрымалі адказ з Міністэрства інфармацыі на калектыўны зварот. Заяўнікі звярталі ўвагу Міністэрства, што ў дзяржаўных СМІ, прынамсі, у «Гомельскай праўдзе» і «Светлым жыцці» (Лельчыцы) з'яўляюцца матэрыялы, якія абражаюць цыганскую дыяспару.

Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі: «Мы не можам дапусціць, каб дзяржава ў чарговы раз зрабіла памылку, як гэта адбылося ў выпадку Алеся Бяляцкага»

26.06.2012 Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі: «Мы не можам дапусціць, каб дзяржава ў чарговы раз зрабіла памылку, як гэта адбылося ў выпадку Алеся Бяляцкага»

Еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі атрымаў адказ ад Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы на свой ліст, які тычыцца затрыманьня Андрэя Пыжыка - былога следчага з Жодзіна, які быў вымушаны збегчы ў Польшчу пасля адмовы супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі і ўзбуджаць крымінальную справу на «афганца» Аляксандра Камароўскага .

У Беларусі пад сур’ёзнай пагрозай знаходзіцца незалежнасць юрыдычнай прафесіі

22.06.2012 У Беларусі пад сур’ёзнай пагрозай знаходзіцца незалежнасць юрыдычнай прафесіі

Прэзідэнт Амерыканскай Асацыяцыі Юрыстаў Вільям Т. Робінсан III выказаў заклапочанасць становішчам беларускай адвакатуры. Ён накіраваў лісты вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека і старшыні Еўрапарламента, у якіх ад імя Асацыяцыі выказаў заклапочанасць з нагоды існуючых у Беларусі парушэнняў міжнароднага права, якія датычацца незалежнасці адвакацкай прафесіі.

Дыскрымінацыя ў беларускіх ізалятарах – пад увагай Камітэта ААН

22.06.2012 Дыскрымінацыя ў беларускіх ізалятарах – пад увагай Камітэта ААН

У рамках справы жыхаркі Брэста Інгі Абрамавай прызначаны тры спецыяльныя дакладчыкі Камітэта ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, якія будуць сачыць за становішчам спраў у беларускіх ізалятарах.

 Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага шукалі нават у лядоўні

19.06.2012 Анархіста Дзмітрыя Дубоўскага шукалі нават у лядоўні

У ноч з 13 на 14 чэрвеня, каля гадзіны ночы супрацоўнікі Салігорскага РАУСа ўварваліся ў кватэру бацькоў анархіста Дзмітрыя Дубоўскага, аднаго з фігурантаў "справы менскіх анархістаў", які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі.

Журналісты хочуць пісаць пра гомасэксуалаў, але ў кантэксце смажаных фактаў

18.06.2012 Журналісты хочуць пісаць пра гомасэксуалаў, але ў кантэксце смажаных фактаў

Да такой высновы прыйшла інфармацыйная група, якая на працягу года праводзіла маніторынг беларускіх СМІ.

Black List of Arts - арт-праект пра забароненых творцаў

14.06.2012 Black List of Arts - арт-праект пра забароненых творцаў

Аўтар арт-праекту пра забароненых творцаў Black List of Arts фатограф Сяргей Гудзілін у інтэрвію Tuzin.FM: «Ім ня трэба ад нас нейкае нікчэмнае шкадаваньне і сум. Калі яны для нас сапраўдныя лідэры — маральныя, культурныя, нацыянальныя, мы мусім ставіцца належна да іх. Але калі мы хочам сапраўды нешта зьмяніць, то замала будзе проста лайкаць фотачкі ў фэйсбучаку».

«Талацэ» не даюць памяшкання для сустрэчы з мовазнаўцамі

14.06.2012 «Талацэ» не даюць памяшкання для сустрэчы з мовазнаўцамі

Адміністрацыя гомельскага гатэля «Надзея» 13 чэрвеня за некалькі гадзін за запланаванага мерапрыемства скасавала дамову на арэнду памяшкання для правядзення Гомельскай моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыяй «Талака» сустрэчы з мовазнаўцамі Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім.

Абласны начальнік ад культуры супраць беларусізацыі

13.06.2012 Абласны начальнік ад культуры супраць беларусізацыі

Начальнік Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыкама Аляксандр Вярсоцкі патрабуе ад падначаленых “прыняць канкрэтныя меры па недапушчэнні правядзення кіраўнікамі дзяржаўных устаноў, іншых арганізацый палітыкі прымусовай беларусізацыі і штучнага скарачэння выкарыстання рускай мовы ў іх дзейнасці”.

Хочаш ва ўніверсітэт – адпрацуй размеркаванне

13.06.2012 Хочаш ва ўніверсітэт – адпрацуй размеркаванне

Міністэрства адукацыі хоча забавязаць выпускнікоў каледжаў спачатку адпрацаваць два гады па спецыяльнасці, а толькі пасля дазволіць паступаць у ВНУ.

Складанасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Маладэчне (відэа)

13.06.2012 Складанасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў Маладэчне (відэа)

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе роўнасць правоў для ўсіх сацыяльных груп насельніцтва краіны. Нягледзячы на некаторыя захады і дзяржпраграмы, актуальнай праблемай для інвалідаў-калясачнікаў з'яўляецца недаступнасць гарадской інфраструктуры і адсутнасць у шматкватэрных жылых дамах безбар'ернага асяроддзя — наяўнасць высокіх бардзюраў, парогаў і адсутнасць пандусаў. Пры гэтым, паводле розных падлікаў, у Беларусі ад 20 да 22 тысяч чалавек перамяшчаюцца на інвалідных калясках.

Бабруйчане атрымалі адказ на зварот адносна папулярызацыі беларускай мовы

08.06.2012 Бабруйчане атрымалі адказ на зварот адносна папулярызацыі беларускай мовы

У сярэдзіне траўня бабруйскія сябры ТБМ збіралі подпісы за папулярызацыю беларускай мовы ў сваім горадзе, якія былі накіраваны разам са зваротам у гарвыканкам. Бабруйчане прасілі мясцовыя ўлады надаць беларускай мове не намінальны, а рэальны дзяржаўны статус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства