Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча

07.12.2012 Гарадзенскі суд не аднавіў на працы звольненага выкладчыка Андрэя Чарнякевіча

7 снежня ў Гародні ў судзе Ленінскага раёну завяршыўся працэс па грамадзянскай справе гісторыка Андрэя Чарнякевіча. У кастрычніку бягучага году дацэнт Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы Андрэй Чарнякевіч быў звольнены з працы выкладчыка нібыта за парушэнне працоўнай дысцыпліны.

07.12.2012 Гісторык Андрэй Чарнякевіч спрабуе аднавіцца на працы праз суд

Нагадаем, што яго звольнілі ў верасні з Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы, нібыта, «за парушэнне працоўнай дысцыпліны». Сам Чарнякевіч перакананы, што яго пакаралі за ўдзел у напісанні і выданні кнігі «Гродназнаўства».

Аляксей Паўлоўскі зняў копію матэрыялаў судовай справы толькі пасля запісу ў кнігу скаргаў

06.12.2012 Аляксей Паўлоўскі зняў копію матэрыялаў судовай справы толькі пасля запісу ў кнігу скаргаў

Дагэтуль суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юлія Трапыніна не дазваляла яму гэта зрабіць. Актывіст незалежнага прафсаюзу РЭП лічыць, што суддзя баіцца таго, што ў абласным суддзе прынятае ёй рашэнне можа быць адменена.

Салігорскі выканкам ігнаруе правы беларускамоўных грамадзян

06.12.2012 Салігорскі выканкам ігнаруе правы беларускамоўных грамадзян

Старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі не задаволіў патрабаванне салігорскай моладзі аб стварэнні беларускамоўнай версіі афіцыйнага сайту выканкаму. Аляксей Валабуеў: "Не ведаю, чаго ў гэтым адказе больш, нахабства ці звычанага глупства".

Аляксею Паўлоўскаму не дазволілі зняць копію з матэрыялаў судовай справы

05.12.2012 Аляксею Паўлоўскаму не дазволілі зняць копію з матэрыялаў судовай справы

Суддзя Ленінскага раёна Магілёва Юлія Трапыніна не дазволіла сфатаграфаваць матэрыялы справы цяжбы актывіста незалежнага прафсаюза РЭП з Магілёўскім домабудаўнічым камбінатам. Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што суддзя Трапыніна парушыла тры артыкулы Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса.

Палітыкі падпісалі мемарандум па рэалізацыі Нацыянальнай гендэрнай платформы

04.12.2012 Палітыкі падпісалі мемарандум па рэалізацыі Нацыянальнай гендэрнай платформы

Дакумент будзе накіраваны ва ўрад. У ім змяшчаюцца рэкамендацыі, што трэба зрабіць уладам і грамадзянскай супольнасці для набліжэння гендэрнай роўнасці ў нашай краіне.

03.12.2012 3 снежня – Міжнародны дзень інвалідаў

Па дадзеных Міністэрства працы Беларусі за лістапад 2012 года ў краіне пражывае 519 тысяч інвалідаў, у тым ліку 25 тысяч дзяцей-інвалідаў.

Старшыня Слонімскага райвыканкама заверыў, што сфера ўжывання беларускай мовы будзе пашырацца

30.11.2012 Старшыня Слонімскага райвыканкама заверыў, што сфера ўжывання беларускай мовы будзе пашырацца

У пачатку лістапада слонімскі пісьменнік Аляксей Якімовіч сабраў подпісы сярод творчай інтэлігенцыі Слонімшчыны пад адкрытым зваротам на імя старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча. 26 лістапада Аляксей Якімовіч атрымаў адказ са Слонімскага райвыканкама.

У Магілёве створаны небяспечны судовы прэцэдэнт – адмаўляць у працаўладкаванні можна “праз нязгоду калектыва”

29.11.2012 У Магілёве створаны небяспечны судовы прэцэдэнт – адмаўляць у працаўладкаванні можна “праз нязгоду калектыва”

Суддзя Ленінскага раённага суда Магілёва Юлія Трапыніна не задаволіла пазоў актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП Аляксея Паўлоўскага. Яна не прызнала наяўнасць працоўнай дыскрымінацыі пры спробе актывіста працаўладкавацца.

Брэст: грамадзянам Туркменістана не дазволілі наведаць начны клуб

28.11.2012 Брэст: грамадзянам Туркменістана не дазволілі наведаць начны клуб

Пра факт дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыналежнасці ў мясцовыя сродкі масавай інфармацыі паведамілі студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна.

Віцебскім студэнтам не пакажуць карціны Алеся Марачкіна

26.11.2012 Віцебскім студэнтам не пакажуць карціны Алеся Марачкіна

Выстава твораў вядомага мастака была запланаваная для экспанавання ў выставачнай залі мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта яшчэ з вясны. Яна мусіла адчыніцца 30 лістапада. Але за пяць дзён да адкрыцця дэкан факультэту заявіў, што ВДУ праходзіць пераатэстацыю і заля будзе занятая пад іншую выставу.

Ігар Случак прапаноўвае прэміраваць чыноўнікаў за справаводства па-беларуску

26.11.2012 Ігар Случак прапаноўвае прэміраваць чыноўнікаў за справаводства па-беларуску

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак накіраваў у Савет Рэспублікі прапановы па папулярызацыі беларускай мовы. У сваім звароце ён нагадвае дэпутатам, што беларуская мова практычна не ўжываецца ні ў справаводстве, ні ў паўсядзённым жыцці.

Брэст: інваліды па зроку дамагаюцца раўнапраўя

23.11.2012 Брэст: інваліды па зроку дамагаюцца раўнапраўя

Старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання “БелТІЗ” Ірына Юрэня лічыць, што рэабілітацыя людзей са слабым зрокам ёсць комплекснай праблемай усяго грамадства, таму варта прыцягнуць найбольш увагі да яе з боку дзяржаўных і грамадскіх структур, бо праблема тычыцца амаль трох тысч чалавек толькі на Берасцейшчыне.

Цыганка: не бралі на працу, пакуль не назвалася асэтынкай

20.11.2012 Цыганка: не бралі на працу, пакуль не назвалася асэтынкай

19 лістапада ў Гомелі з ініцыятывы мясцовага аргкамітэту ў стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» ладзіўся «круглы стол» у пытаньнях нацыянальных меншасьцяў. Гаворка, у прыватнасьці, вялася пра цыганоў, якіх у абласным цэнтры пражывае, як найменей, паўтары тысячы.

Салігорская моладзь патрабуе беларускамоўнай версіі сайта выканкаму

19.11.2012 Салігорская моладзь патрабуе беларускамоўнай версіі сайта выканкаму

Мясцовыя маладафронтаўцы накіравалі ў Салігорскі выканкам зварот, у якім патрабуюць роўнасці ў дачыненні да беларускамоўных жыхароў рэгіёну. “Адсутнасць беларускамоўнай версіі сайта з’яўляецца не толькі непавагай да беларускамоўных грамадзян рэгіёну, але таксама абмежаваннем права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства