Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Газета “Шахцёр” рэагуе на патрабаванне аб выкананні Канстытуцыі па моўным пытанні

17.03.2013 Газета “Шахцёр” рэагуе на патрабаванне аб выкананні Канстытуцыі па моўным пытанні

Новапрызначаны кіраўнік салігорскай раёнкі Сяргей Квіткевіч адразу змяніў моўную структуру газеты. Па інфармацыі Салігорскага тэлеканала, цяпер частка артыкулаў афіцыйнага друкаванага органа райвыканкаму будзе публікавацца на беларускай мове.

Непераадольнае “безбар’ернае асяроддзе” у Бабруйску

14.03.2013 Непераадольнае “безбар’ернае асяроддзе” у Бабруйску

"Абсалютным здзекам выглядаюць для нас запрашэнні на Дзень інваліда. Справа ў тым, што яго праводзяць у Палацы мастацтваў, а мы ўжо казалі, як туды складана патрапіць. Валанцёр мусіць на руках уцягнуць цябе спачатку праз гэтыя прыступкі ў будынак, а там яшчэ і на другі паверх".

У Зэльве забаранілі прэзентацыю гісторыка-краязнаўчай кнігі

13.03.2013 У Зэльве забаранілі прэзентацыю гісторыка-краязнаўчай кнігі

Сёння з Зэльвы Сяргею Чыгрыну патэлефанавала дырэктар Зэльвенскай раённай бібліятэчнай сістэма Святлана Жамойціна і сказала, што “прэзентацыі кнігі не будзе з-за таго, што ў кнізе шмат напісана пра Ларысу і Янку Геніюшаў, пра прэзідэнта БНР Васіля Захарку, пра тое, як са званіцы Сынковіцкай царквы вылівалі званы для Хатыні".

Бабруйчане збіраюць подпісы за пашырэнне ўжывання беларускай мовы (фота)

13.03.2013 Бабруйчане збіраюць подпісы за пашырэнне ўжывання беларускай мовы (фота)

Бабруйскія сябры БХД збіраюць подпісы за пашырэнне ўжыванння беларускай мовы ў газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё”. Суцэльная рускамоўнасць пануе ва ўсіх бабруйскіх афіцыйных сродках масавай інфармацыі. Сайты гарвыканкама і райвыканкама зробленыя толькі ў двух версіях – рускамоўнай і ангельскамоўнай.

Фэйс-кантроль - узаконеная дыскрымінацыя

13.03.2013 Фэйс-кантроль - узаконеная дыскрымінацыя

Шматразовую чэмпіёнку паралімпійскіх гульняў Людмілу Валчок не пусцілі ў начны клуб з-за таго, што яна перасоўваецца на інваліднай калясцы.

Гомель: суд адмовіўся правесці разгляд справы на беларускай мове

12.03.2013 Гомель: суд адмовіўся правесці разгляд справы на беларускай мове

Гомельскі абласны суд 12 сакавіка адхіліў хадайніцтва жыхара вёскі Церуха Гомельскага раёна Мікалая Віцікава аб разглядзе яго справы на роднай беларускай мове. Суддзя ўдакладніў – ці валодае грамадзянін рускай мовай, і, атрымаўшы станоўчы адказ, адхіліў хадайніцтва.

У Брэсце адбыўся круглы стол, прысвечаны правам жанчын

08.03.2013 У Брэсце адбыўся круглы стол, прысвечаны правам жанчын

Па словах старшыні абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянціна Лазарэнкава, правы беларускіх жанчын парушаюцца ў эканамічнай, сацыяльнай і палітычнай сферах. Ім цяжэй уладкавацца на працу, жанчыны атрымліваюць ніжэйшы заробак, працэнт кіраўнікоў жанчын значна меншы, чым мужчын.

Прыярытэтам «Справаводства па-беларуску!» у 2013 годзе вызначана пашырэнне беларускай мовы у спорце, рэкламе, грамадскім абслугоўванні і сацыяльных сетках

07.03.2013 Прыярытэтам «Справаводства па-беларуску!» у 2013 годзе вызначана пашырэнне беларускай мовы у спорце, рэкламе, грамадскім абслугоўванні і сацыяльных сетках

Грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску!» накіравала ва ўсе адміністрацыі (выканкамы) гарадоў, раёнаў і абласцей прапановы па пашырэнню выкарыстання беларускай мовы.

Беларускую мову выціскаюць з раёнак

04.03.2013 Беларускую мову выціскаюць з раёнак

Сябры партыі БХД на Гарадзеншчыне ладзяць кампанію за беларускую мову на старонках раённых газэтаў. У лістах, скіраваных у рэдакцыі, яны патрабуюць, каб палова матэрыялаў друкавалася на беларускай мове. Рэдактары газэтаў іхняй заклапочанасьці не падзяляюць.

Гомельскія праваабаронцы павіншавалі міліцыю з прафесійным святам і нагадалі аб правах нацыянальных меншасцяў

02.03.2013 Гомельскія праваабаронцы павіншавалі міліцыю з прафесійным святам і нагадалі аб правах нацыянальных меншасцяў

Алесь Яўсеенка і Марыя Клімовіч заклікаюць міліцыю ніколі не забывацца аб прэзумпцыі невінаватасці: далёка не кожны цыган здзяйсняў злачынствы, але амаль кожны цярпеў прыніжэнне па нацыянальнай прыкмеце.

26.02.2013 Гэнік Лойка пасьля арышту: буду далей бараніць мову

Зь менскай турмы на Акрэсьціна пасьля 5-сутачнага арышту выйшаў скульптар Гэнік Лойка. Яго пакаралі за акцыю ў дзень роднай мовы каля гімназіі нумар 4.

МУС не лічыць артыкулы аб цыганах у міліцэйскай газеце дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце

20.02.2013 МУС не лічыць артыкулы аб цыганах у міліцэйскай газеце дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце

Гомельская праваабаронца Марыя Клімовіч атрымала адказ на свой зварот у МУС адносна «цыганскага пытання». Нагадаем, актывістка звяртала ўвагу на тое, што ў міліцэйскай газеце «На страже» у публікацыях указваюць нацыянальнасць злачынцаў, у прыватнасці, цыганоў.

17.02.2013 У Мінску забаранілі канцэрт IQ48 і «Дай дарогу»

Адміністрацыя клуба Doodah King паведаміла аб скасаванні канцэрту «Бульбокс-Live», на якім павінны былі выступіць гурты. Пра гэта арганізатары імпрэзы паведамілі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

Людміла Рапапорт: “Смешна тады, калі смяюцца ўсе, а не толькі антысеміты”

02.02.2013 Людміла Рапапорт: “Смешна тады, калі смяюцца ўсе, а не толькі антысеміты”

У Баранавіцкай прыватнай пякарні “Dolce Vita” (плошча Леніна, дом 1) сталі прадаваць торт пад назвай “Бедны габрэй” і гэтая падзея выклікала ў горадзе, мякка кажучы, міжнацыянальныя пытанні. Жыхарка горада Людміла Майсееўна Рапапорт кажа, што гэты жарт яна не знаходзіць вяселым і бяскрыўдным.

01.02.2013 Міліцыя пачала запісваць пашпартныя звесткі ўсіх наведвальнікаў заходніх пасольстваў

Супрацоўнікі беларускай міліцыі пачалі перапісваць пашпартныя дадзеныя наведвальнікаў пасольстваў ЗША, Вялікабрытаніі і ФРГ. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства