Навіны на тэму: дыскрымінацыя

«Заля ганьбы» гамафобаў у 2013

17.05.2013 «Заля ганьбы» гамафобаў у 2013

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch назвала сёлетніх кандыдатаў у «Залю ганьбы» («Hall of Shame»), каб адзначыць Міжнародны дзень супраць гамафобіі.

Бабруйск: Грамадскіх актывістак адхілілі ад арганізацыі фестываля

17.05.2013 Бабруйск: Грамадскіх актывістак адхілілі ад арганізацыі фестываля

Лідэр мясцовай прафсаюзнай суполкі РЭП Галіна Смірнова і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Таісія Кабанчук расказалі бабруйскім праваабаронцам, што іх адхілілі ад удзелу ў арганізацыі фестываля сям’і з-за іх грамадскай дзейнасці.

Мазыр: рэдактар “Жыцця Палесся” папярэджаны аб недапушчальнасці знявагі цыганоў

17.05.2013 Мазыр: рэдактар “Жыцця Палесся” папярэджаны аб недапушчальнасці знявагі цыганоў

Намеснік старшыні Мазырскага райвыканкаму папярэдзіў галоўнага рэдактура мясцовай газеты аб недапушчальнасці знявагі цыганоў. Гомельская праваабаронца Марыя Клімовіч атрымала адказ на свой зварот у пракуратуру Мазырскага раёна, у якім выказвала заклапочанасць у сувязі з дыскрымінацыяй цыганоў.

Інга Абрамава спрабуе даведацца, у якіх ізалятарах працуюць жанчыны

15.05.2013 Інга Абрамава спрабуе даведацца, у якіх ізалятарах працуюць жанчыны

Не атрымаўшы абароны ў Беларусі, Інга Абрамав звярнулася ў Камітэт па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ААН Камітэтам факт дыскрымінацыі ў дачыненні да Інгі Абрамавай быў прызнаны і Беларусь атрымала рэкамендацыю падрыхтаваць жанчын-супрацоўніц для работы ў ІЧУ.

Суд не стаў на бок прафсаюзнага актывіста

13.05.2013 Суд не стаў на бок прафсаюзнага актывіста

У Магілёўскім судзе прадстаўніца ДБК не здолела даказаць, што Аляксей Паўлоўскі “сачкуе на працы”. Раней начальніца аддзела кадраўІна Загурская адмовілася прымаць на працу Аляксея Паўлоўскага, з-за таго, што ён, нібыта, 80% працоўнага часу размаўляе з працоўнымі, замест таго, каб выконваць свае працоўныя абавязкі.

Настаўнік адгаворвае вучняў ад здачы экзамена па беларускай мове

08.05.2013 Настаўнік адгаворвае вучняў ад здачы экзамена па беларускай мове

У сярэдняй школе № 4 горада Івацэвічы адбыўся канфлікт у адным з выпускных класаў. Больш за палову вучняў класа абрала беларускую мову як экзамен па выбары.

Выданне газеты па-беларуску – “ушчамленне раўнапраўя дзяржаўных моваў”?

02.05.2013 Выданне газеты па-беларуску – “ушчамленне раўнапраўя дзяржаўных моваў”?

Рэдактар Кірыл Ляшчанка паведаміў, што не жадае выдаваць газету па-беларуску, бо “дзейнасць “Слонімскага весніка” не накіравана на ўшчамленне раўнапраўя дзяржаўных моваў, а таксама моваў іншых народаў, прадстаўнікі якіх жывуць у рэспубліцы”.

ТБМ просіць дапамогі

02.05.2013 ТБМ просіць дапамогі

Улады павысілі арэндную плату за сядзібу Таварыства беларускай мовы на 60 працэнтаў. Арганізацыя просіць прыхільнікаў дапамагчы матэрыяльна.

26.04.2013 Горадня: КДБ указаў праваабаронцу на ягоныя публікацыі

Уладзімера Хільмановіча вусна папярэдзілі ў КДБ, што ягоныя артыкулы ў беластоцкай газэце «Ніва» могуць падпадаць пад крымінальны артыкул аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь.

Баранавічы: сябрам свабоднага прафсаюза адмовілі ў памяшканні

25.04.2013 Баранавічы: сябрам свабоднага прафсаюза адмовілі ў памяшканні

24 красавіка супрацоўніца баранавіцкага гатэля “Гарызонт-Тур” патэлефанавала грамадскаму актывісту Віктару Мезяку і паведаміла, што адміністрацыя адмаўляе гарадской структуры свабоднага прафсаюза ў прадастаўленні канферэнц-залы 25 красавіка і спыняе з ёю ўсе стасункі.

У Магілёве зноўку з’явіліся нацысцкія надпісы (фота)

19.04.2013 У Магілёве зноўку з’явіліся нацысцкія надпісы (фота)

У чарговы раз невядомыя абмалявалі пешаходны мост у мікрараёне “Юбілейны”. “Жри хачей” і “13/88” сутракаюць мінакоў ужо які дзень запар. Таксама надпіс “жри хачей” з’явіўся і на прыпынку грамадскага транспарту “Стадыён “Тарпеда””.

19.04.2013 У Беларусі створана нефармальная кааліцыя меншасцяў

Кааліцыя не афармлялася пэўнымі дамовамі, але шэраг арганізацыяў ды суполак, што аб'ядноўваюць меншасці, - ад людзей з абмежаванымі магчымасцямі да прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі - працуюць разам над стварэннем праекта антыдыскрымінацыйнага закона.

Салігорскія ўлады адмаўляюцца рабіць беларускамоўныя шыльды

17.04.2013 Салігорскія ўлады адмаўляюцца рабіць беларускамоўныя шыльды

Сярод іншага ТБМ патрабавала вывесіць шыльды на будынку Салігорскага райвыканкаму і раённага Савета дэпутатаў на дзяржаўнай беларускай мове, уваход якіх дагэтуль аздоблены шыльдамі толькі на рускай мове.

16.04.2013 Актывісту АГП не вяртаюць працоўную кніжку

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Салігорска Віктар Малочка спрабуе цераз суд дамагчыся вяртання працоўнай кніжкі. Інакш ён не можа працаўладкавацца.

15.04.2013 Перамога Гэніка Лойкі

Пасьля пратэстаў архітэктара Гэніка Лойкі менскай гімназіі № 4 прадпісана вярнуцца да беларускай мовы. Упраўленьне адукацыі Фрунзэнскага раёну Менску абавязала адміністрацыю адзінай у раёне беларускамоўнай гімназіі № 4 унесьці папраўкі ў статут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства