Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Генадзь Лойка будзе судзіцца з “Белінвестбанкам” за права абслугоўвацца па-беларуску

21.02.2014 Генадзь Лойка будзе судзіцца з “Белінвестбанкам” за права абслугоўвацца па-беларуску

Два гады таму вядомы скульптар напісаў заяву ў банк з просьбай заключыць з ім дамову на беларускай мове. Кіраўніцтва банка адмовіла кліенту, спаслаўшыся на немэтазгоднасць дапрацоўкі праграмнага забеспячэння на нацыянальную мову.

Права на адукацыю: ці могуць інваліды рэалізаваць яго ў поўнай меры?

21.02.2014 Права на адукацыю: ці могуць інваліды рэалізаваць яго ў поўнай меры?

Офіс па правах людзей з інваліднасцю даследаваў беларускае заканадаўства і практыку ў сферы адукацыі.

Гэніку Лойку не дазволілі пікет у Дзень абароны роднай мовы

18.02.2014 Гэніку Лойку не дазволілі пікет у Дзень абароны роднай мовы

Скульптар Гэнік Лойка падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне адзіночнага пікету 21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы.

Жлобін: прызыўніка накіравалі да псіхіятра з-за ранейшага ўдзелу ў дзейнасці «Маладога фронту» (фота дакумента)

18.02.2014 Жлобін: прызыўніка накіравалі да псіхіятра з-за ранейшага ўдзелу ў дзейнасці «Маладога фронту» (фота дакумента)

Жыхара Жлобіна Аляксандра Латышава, які з'яўляецца зараз прызыўніком, ваенкамат накіраваў прайсці абследаванне ў Гомельскім абласным псіхіятрычным шпіталі. Раённы псіхіятр-псіхолаг даў папярэдняе заключэнне, у якім напісана, што «скаргі не выказвае, накіроўваецца ў сувязі з удзелам у партыі «Малады фронт» (раней)».

Наш адказ Міклашэвічу

14.02.2014 Наш адказ Міклашэвічу

Юрыст Павел Сапелка пры аспрэчванні некаторых нормаў крымінальна-працэсуальнага заканадаўства паспрабаваў абмінуць перашкоды суб'ектаў, упаўнаважаных уносіць прапановы ў Канстытуцыйны суд. Што з гэтага атрымалася - чытайце ў інтэрв'ю.

14.02.2014 Культурніцкую пляцоўку «Арт Сядзіба» высяляюць у пяты раз

Культурніцкую пляцоўку «Арт Сядзіба» высяляюць з памяшканьня на Інструмэнтальным завулку, 6. З наступнага тыдня пачынаецца кампанія абароны.

За сяброўства ў незалежным прафсаюзе Аляксандр Сахарук пазбаўлены даплат

08.02.2014 За сяброўства ў незалежным прафсаюзе Аляксандр Сахарук пазбаўлены даплат

Машыніст крана 5 разраду Аляксандр Сахарук з Брэста, які працуе ва Упраўленні механізацыі № 127 будаўнічага трэста № 8, змагаецца ў судах за далучэнне яго да калектыўнай дамовы. Справа ў тым, што дамова тычыцца толькі сябраў афіцыйнага прафсаюза.

Моўнай роўнасці салігорцы спрабуюць дамагчыся праз Адміністрацыю прэзідэнта

02.02.2014 Моўнай роўнасці салігорцы спрабуюць дамагчыся праз Адміністрацыю прэзідэнта

Ужо амаль год цягнецца змаганне салігорскіх грамадскіх актывістаў за моўную роўнасць у эфіры мясцовага тэлеканала СТК. Цяпер справа дайшла да разгляду пытанння ў Галоўным ідэалагічным упраўленні Адміністрацыі прэзідэнта.

Бабруйск: Сябры незалежнага прафсаюза чакаюць перамоваў

29.01.2014 Бабруйск: Сябры незалежнага прафсаюза чакаюць перамоваў

Галадоўка, якая мусіла пачацца на зводзе БЗ ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), адкладзена яе ініцыятарам Міхаілам Кавальковым. Нагодай стала абяцанне з боку завадской адміністрацыі правесці канструктыўныя перамовы з старшынём суполкі Свабоднага прафсаюза Беларускага, у якіх будуць разгледжаны ўсе злабадзённыя пытанні “свабодаўцаў”.

Бабруйск: Старшыня  свабоднага прафсаюза мае намер абвясціць галадоўку

23.01.2014 Бабруйск: Старшыня свабоднага прафсаюза мае намер абвясціць галадоўку

На бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) адносіны паміж адміністрацыяй і Свабодным прафсаюзам Беларускім не змяняюцца да лепшага. Суды, у якіх “свабодаўцы” адстойваюць свае правы, нярэдка становяцца на бок прафсаюзнікаў, але кіраўніцтва завода працягвае ціснуць на сябраў СПБ, сцвярджае Міхаіл Кавалькоў.

 Лукашэнка: мова — не для рэвалюцый

22.01.2014 Лукашэнка: мова — не для рэвалюцый

На заўвагу пра тое, што ў Беларусі на нацыянальнай мове друкуецца небагата кніг, Лукашэнка нагадаў, што калісь ужо прапаноўваў беларускім літаратарам напісаць хоць адзін годны твор, аднак пакуль ніхто яму такога не паказаў.

Сяргей Драздоўскі: Працягваецца масавае невыкананне заканадаўства па выкананні правоў інвалідаў

16.01.2014 Сяргей Драздоўскі: Працягваецца масавае невыкананне заканадаўства па выкананні правоў інвалідаў

Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі каментуе БелаПАН вынікі разгляду судом іску інваліда-калясачніка Яўгена Шаўко да Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Інваліды перамаглі менскі аэрапорт

15.01.2014 Інваліды перамаглі менскі аэрапорт

Сёньня а 14-й гадзіне ў судзе Кастрычніцкага раёна Менска будзе заключанае міравое пагадненьне паміж старшынём Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Яўгенам Шаўко і генэральным дырэктарам Нацыянальнага аэрапорту «Менск» Дзьмітрыем Мелікянам.

“Бацькаўшчыну” і ТБМ  пазбавілі льгот па арэндзе

15.01.2014 “Бацькаўшчыну” і ТБМ пазбавілі льгот па арэндзе

У Беларусі каля трох тысяч грамадскіх арганізацый. Да нядаўняга часу істотныя льготы па арэндзе памяшканняў (90 % зніжка) былі ў 451 арганізацыі. У гэтым годзе спіс шчасліўчыкаў рэзка скарацілі. Пералік ільготнікаў складаецца па ўзгадненні з прэзідэнтам.

13.01.2014 Беларускія ўлады не далі візы Пятрушцы Шустравай

Былую чэскую дысыдэнтку Пятрушку Шустраву запрасілі ў Менск на вечарыну памяці былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Аднак у амбасадзе Беларусі ў Празе ёй адмовілі ў візе, паставіўшы адпаведны штамп у пашпарце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства