Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Суд адхіліў і другую скаргу Генадзя Лойкі на дыскрымінацыю беларускай мовы

11.04.2014 Суд адхіліў і другую скаргу Генадзя Лойкі на дыскрымінацыю беларускай мовы

11 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Сямак адхіліла пазоў беларускамоўнага мастака і грамадзянскага актывіста Генадзя Лойкі супраць “Белінвестбанка”, праігнараваўшы аргументы заяўніка і прадстаўніка грамадскасці Валянціна Стэфановіча аб дыскрымінацыйным падыходзе банка да беларускай мовы.

Як на мытні Каменны Лог не заўважылі інваліда-вазочніка

11.04.2014 Як на мытні Каменны Лог не заўважылі інваліда-вазочніка

9 красавіка журналістка Дар’я Ліс разам з бацькамі паехала на машыне ў Вільню. Даша — інвалід-вазочніца, таму ў багажніку яны везьлі электравазок, на якім дзяўчына лёгка перасоўваецца па горадзе.

Судзьдзя Сямак груба парушае ГПК і Закон аб мовах, — праваабаронцы

10.04.2014 Судзьдзя Сямак груба парушае ГПК і Закон аб мовах, — праваабаронцы

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч перакананы: тое, што адбываецца сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну, — грубае парушэньне нацыянальнага заканадаўства. Адхіліўшы пазоў Гэніка Лойкі да КДБ, суд Цэнтральнага раёна прызнаў, што чыноўнікі не абавязаныя карыстацца беларускай мовай у адносінах з грамадзянамі.

Гэнік Лойка судзіцца з КДБ за беларускую мову

10.04.2014 Гэнік Лойка судзіцца з КДБ за беларускую мову

У Цэнтральным судзе Менска пачаўся працэс паводле пазову мастака, вядомага абаронцы беларускай мовы Гэніка Лойкі супраць КГБ за беларускую мову.

Бабруйск: Цэнтр горада не прыдатны для самастойных выездаў вазочнікаў (фота)

09.04.2014 Бабруйск: Цэнтр горада не прыдатны для самастойных выездаў вазочнікаў (фота)

Для здаровага чалавека пераадолець адлегласць ад гарадской выставачнай залы да мастацкага музея Паплаўскага справа некалькіх хвілін. Гэтыя ўстановы культуры размешчаны паабапал цэнтральнай плошчы Леніна. Але іх раздзяляюць непераадольныя для інвалідаў-вазочнікаў пешаходныя пераходы з высокімі бардзюрамі.

Да Міжнароднага дня цыганоў гомельскія праваабаронцы зрабілі падарунак школе

08.04.2014 Да Міжнароднага дня цыганоў гомельскія праваабаронцы зрабілі падарунак школе

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка даслалі падарунак Прыбарскай сярэдняй школе, у якой навучаюцца шмат цыганскіх дзяцей. Да Міжнароднага дня цыганоў, які адзначаецца 8 красавіка, праваабаронцы перадалі ў школьную бібліятэку кнігу цыганскіх казак Аляксандра Клейна на рускай і цыганскай мовах.

Бабруйск: на заводзе ТДіА ўжо 12 галадоўшчыкаў

27.03.2014 Бабруйск: на заводзе ТДіА ўжо 12 галадоўшчыкаў

На заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягваецца трохдзённая папераджальная галадоўка. Міхаіл Кавалькоў, старшыня пярвічкі СПБ, галадае каля прахадной прадпрыемства. Ночыць ён таксама тут - у салоне аўтамабіля.

Генік Лойка падаў у суд скаргу на КДБ

14.03.2014 Генік Лойка падаў у суд скаргу на КДБ

Скульптар і грамадскі дзеяч Гэнік Лойка падаў у суд на КДБ. Прычынай стала здарэнне, калі ў прыёмным пакоі КДБ супрацоўнік ведамства не змог адказаць наведніку на мове зварота.

У Мінску правераць інфраструктуру на даступнасць

13.03.2014 У Мінску правераць інфраструктуру на даступнасць

Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачынае маніторынг безбар'ернага асяроддзя аб'ектаў Чэмпіянату свету па хакеі 2014.

Студэнтаў навучаць этыкету інваліднасці і прынцыпам даступнасці

12.03.2014 Студэнтаў навучаць этыкету інваліднасці і прынцыпам даступнасці

Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачаў супрацоўніцтва з шэрагам юрыдычных клінік вышэйшых навучальных установаў.

Жыхары аграгарадка змагаюцца за школу (копія звароту)

11.03.2014 Жыхары аграгарадка змагаюцца за школу (копія звароту)

Жыхар аграгарадка Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна 11 сакавіка накіравалі калектыўны зварот на імя начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. У сваім звароце жыхары аграгарадка патрабуюць ад упраўлення адукацыі захаваць у Машчаніцы сярэднюю школу.

Сацыяльная сетка Вконтакте забараніла дадатак да Дня Волі

06.03.2014 Сацыяльная сетка Вконтакте забараніла дадатак да Дня Волі

Распрацоўшчык дадатку атрымаў нечаканы адказ: «Вам адмоўлена ў размяшчэнні Прыкладання ў сувязі з парушэннем заканадаўства КаАП РФ арт. 20.3. (Прапаганда і публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі альбо публічнае дэманстраванне атрыбутыкі або сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый)».

Гомельскі гарвыканкам: для КПБ закону няма

04.03.2014 Гомельскі гарвыканкам: для КПБ закону няма

Гомельскі гарвыканкам дазваляе камуністам (КПБ) не выконваць рашэнне гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Аказалася, мітынг 7 лістапада 2013 года на галоўнай плошчы абласнога цэнтра быў дазволены па асабістым распараджэнні старшыні гарвыканкама Пятра Кірычэнка -- і без дамоў, і без аплаты.

Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

26.02.2014 Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

Адміністрацыя прэзідэнта перанакіравала скрагу салігорскіх актывістаў на моўную дыскрымінацыю з боку мясцовага тэлеканала ў Міністэрства інфармацыі. Намеснік міністра Шэдко Д. Г. умешвацца ў працу дзяржаўнага камунальнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» адмовіўся.

Бабруйск: тром сябрам незалежнага прафсаюза не працягнулі кантракт

24.02.2014 Бабруйск: тром сябрам незалежнага прафсаюза не працягнулі кантракт

Аляксандр Мікітка, сябар пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), быў удзельнікам нядаўняга судовага працэса, які тычыўся нявыплаты прэмій за высокую культуру вытворчасці. У цаху №2 адпрацаваў 11 гадоў, а агулам на заводзе ТДіА - больш за 23 гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства