Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Суд палічыў, што сябра незалежнага прафсаюзу не можа разлічваць на выплаты

08.08.2014 Суд палічыў, што сябра незалежнага прафсаюзу не можа разлічваць на выплаты

Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў іск Уладзіміра Андрашчука. Былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” Уладзімір Андрашчук з Брэста звярнуўся ў суд, каб панудзіць кіраўніцтва прадпрыемства выплаціць яму 15 мільёнаў рублёў, якія выплочваюцца па калектыўнай дамове пры выхадзе на пенсію.

Дзяўчынка з Баранавічаў адмаўляецца хадзіць у расейскамоўную школу

07.08.2014 Дзяўчынка з Баранавічаў адмаўляецца хадзіць у расейскамоўную школу

Дачка грамадзкай актывісткі з Баранавічаў Тацяны Малашчанкі Яся прынцыпова ня хоча атрымліваць адукацую на расейскай мове.

Баранавічы: фінансавання на беларускамоўны клас няма

05.08.2014 Баранавічы: фінансавання на беларускамоўны клас няма

Грамадская актывістка Таццяна Малашчанка атрымала ліст з гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што ў дзяржаўнай установе адукацыі “Гімназія № 4 г. Баранавічы”, куды залічана яе дачка Яся Малашчанка, мовай навучання зацверджана руская.

У Брэсцкім раёне настаўніца абразіла вучня паводе яго рэлігійных перакананняў

30.07.2014 У Брэсцкім раёне настаўніца абразіла вучня паводе яго рэлігійных перакананняў

Як распавёў Свірэпа, яго хлопец, які вучыцца ў 6-м класе, пабіўся з сынам настаўніцы. Па словах бацькі, пасля здарэння настаўніца назвала сына Свірэпы “ідыётам-баптыстам” і прыгразіла, што ў яго могуць быць праблемы ў школе.

Салігорск: дзяржкамітэт па маёмасці не бачыць парушэння заканадаўства ў існаванні двухмоўных назваў вуліц

29.07.2014 Салігорск: дзяржкамітэт па маёмасці не бачыць парушэння заканадаўства ў існаванні двухмоўных назваў вуліц

Мясцовая грамадскасць заяўляе пра праблемы з выкананнем назвамі ўнутрыгарадскіх аб’ектаў сваёй непасрэднай функцыі - адраснасці.

Міліцыя Акцябрскага просіць грамадзян выклікаць «102» пры з'яўленні ў населеных пунктах «асоб цыганскай нацыянальнасці»

28.07.2014 Міліцыя Акцябрскага просіць грамадзян выклікаць «102» пры з'яўленні ў населеных пунктах «асоб цыганскай нацыянальнасці»

Як жа пазбегнуць махлярства і іншых злачынстваў? Міліцыя праз газету дае парады, першая з якіх гучыць так: «Сцеражыцеся асоб цыганскай нацыянальнасці, якія пад любой падставай спрабуюць пранікнуць у ваша жыллё і здзяйсняюць крадзяжы грошай, каштоўнасцяў».

Гомельскі праваабаронца патрабуе ад пошты выкарыстання ў дакументацыі беларускай мовы

28.07.2014 Гомельскі праваабаронца патрабуе ад пошты выкарыстання ў дакументацыі беларускай мовы

Гомельскі праваабаронца, сябра Беларускага Хельсінкскага камітэта Віктар Адзіночанка патрабуе ад пошты выкарыстання ў дакументацыі беларускай мовы. У канцы чэрвеня ён афармляў падпіску на беларускамоўную газету «Наша Ніва» у адным з гомельскіх аддзяленняў пошты. Квітанцыю на падпіску яму прапанавалі на рускай мове.

24.07.2014 Праваабаронцы выступілі за роўнасць і папярэджанне дыскрымінацыі

РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і “Сетка за роўнасць і недыскрымінацыю ў Беларусі” правялі ў Мінску міжнародны круглы стол, прысвечаны абмеркаванню “Канцэпцыі антыдыскрымінацыйнага заканадаўства для Беларусі”.

“Права на мову” для навапалачан

23.07.2014 “Права на мову” для навапалачан

Лекцыя "Права на Мову" адбылася 22 ліпеня ў Наваполацку, на офісе мясцовай філіі Правабарончага цэнтру «Вясна». Яе правёў вядомы лінгвіст і грамадскі дзяяч Вінцук Вячорка.

Канстытуцыйны суд узяўся за вывучэнне прабелаў у моўным заканадаўстве

23.07.2014 Канстытуцыйны суд узяўся за вывучэнне прабелаў у моўным заканадаўстве

Вывучэннем прабелаў у моўным заканадаўстве зоймецца Канстытуцыйны суд. Пра гэта паведамляе салігорскі праваабаронца Аляксей Валабуеў. На свой зварот у судовую інстанцыю грамадскі дзеяч атрымаў першую рэакцыю.

“Падпішы сэрцам”: Грамадзянская супольнасць заяўляе пра сваю адказнасць і чакае яе ад ураду

21.07.2014 “Падпішы сэрцам”: Грамадзянская супольнасць заяўляе пра сваю адказнасць і чакае яе ад ураду

Грамадскасць актыўна адгукнулася на заклік Офіса па правах людзей з інваліднасцю падпісаць Мемарандум аб далучэнні да Канвенцыі аб правах інвалідаў у межах кампаніі «Падпішы сэрцам». Чаму важна падпісаць Мемарандум - разважаюць прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Салігорская арганізацыя ТБМ падтрымала зварот у Канстытуцыйны суд па абароне беларускай мовы

19.07.2014 Салігорская арганізацыя ТБМ падтрымала зварот у Канстытуцыйны суд па абароне беларускай мовы

Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Мікалай Шаравар накіраваў у Канстытуцыйны суд зварот па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі.

Гомель: дырэктару крамы вынесена папярэджанне пракуратуры за адказ беларускамоўнаму заяўніку на рускай мове

17.07.2014 Гомель: дырэктару крамы вынесена папярэджанне пракуратуры за адказ беларускамоўнаму заяўніку на рускай мове

Па скарзе гомельскага праваабаронцы Анатоля Паплаўнага атрымала афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння заканадаўства дырэктар крамы ТАА «Ома» Наталля Урублеўская. Папярэджанне ёй вынес пракурор Гомеля Сяргей Зайцаў.

 Супрацоўнікі “Беларуськалію” просяць абараніць іх ад забароны на кар'ерны рост за адміністратыўныя правапарушэнні

16.07.2014 Супрацоўнікі “Беларуськалію” просяць абараніць іх ад забароны на кар'ерны рост за адміністратыўныя правапарушэнні

Работнікі ААТ “Беларуськалій” накіравалі афіцыйную заяву ў цэнтральны офіс Беларускага Хельсінскага Камітэту з просьбай адрэагаваць на неправавыя дзеянні адміністрацыі Перашага рудаўпраўлення ды на факт ухілення пакуратуры Салігорскага раёна ад вырашэння пытання.

«Рок-салідарнасьць»: «Цэнзараў трэба высьмейваць»

16.07.2014 «Рок-салідарнасьць»: «Цэнзараў трэба высьмейваць»

Кампанія «Рок-салідарнасьць» абвесьціла конкурс творчых працаў, прысвечаны забароненым музыкам. Арганізатары кампаніі канстатуюць, што «нягледзячы на адносную адлігу, у Беларусі застаюцца забароненыя музыкі», паведамляе партал tuzin.fm.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства