Навіны на тэму: дыскрымінацыя

У Бабруйску на моўных курсах абмяркоўвалі тэму інваліднасці

27.10.2014 У Бабруйску на моўных курсах абмяркоўвалі тэму інваліднасці

Бабруйчане абмеркавалі праблемы людзей з інваліднасцю на занятках моўных курсаў. Азнаёміліся з этыкетам, парадамі па ўзаемадзеянні, падрыхтаванымі Офісам па правах людзей з інваліднасцю .

Алена Дубаносава выйграла справу ў Лунінецкім судзе

25.10.2014 Алена Дубаносава выйграла справу ў Лунінецкім судзе

Пасля выбараў у мясцовыя саветы, у якіх прымаў удзел Леанід Дубносаў, раптоўна працадаўца Алены абвінаваціў яе ў растраце грошай і ўзводзе ў зман пакупнікоў. На Алену Дубаносаву была заведзена крымінальная справа.

Мазырскі пракурор лічыць пазіцыю суда законнай

23.10.2014 Мазырскі пракурор лічыць пазіцыю суда законнай

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун атрымаў адказ з мясцовай пракуратуры. Адказ, падпісаны пракурорам Ігарам Купчыным, быў лаканічным: падстаў для вынясення пратэсту няма, Канстытуцыяй прадугледжаны дзве дзяржаўныя мовы – беларуская і руская, гэта распаўсюджваецца і на судовае справаводства.

Бабруйск: Сябры СПБ напісалі адкрыты ліст Лукашэнку

23.10.2014 Бабруйск: Сябры СПБ напісалі адкрыты ліст Лукашэнку

Працоўныя бабруйскага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў), з якімі не працягнулі кантракты, звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. "Уся наша "віна" заключаецца ў тым, што мы, згодна з артыкулам 41 Канстытуцыі РБ, аб'ядналіся ў прафсаюз. Назва якога - Свабодны прафсаюз Беларускі", - гаварыцца ў лісце.

Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць” (фота)

22.10.2014 Глыбокае: замест дапамогі інвалідам прапануюць “тэлефанаваць” (фота)

У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцый вісяць таблічкі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Здавалася б добрая справа, але тое, што там напісана падаецца здзекам. Тэкст таблічкі наступны: “Калі вам патрэбная дапамога, тэлефануйце па тэлефоне”.

УУС Брэсцкага аблвыканкаму лічыць, што матэрыялы ў СМІ з загалоўкамі кшталту «Асцярожна, цыганы!» не з'яўляюцца дыскрымінацыйнымі

21.10.2014 УУС Брэсцкага аблвыканкаму лічыць, што матэрыялы ў СМІ з загалоўкамі кшталту «Асцярожна, цыганы!» не з'яўляюцца дыскрымінацыйнымі

Гомельскія праваабаронцы Алесь Яўсеенка і Марыя Клімовіч атрымалі адказы ад прадстаўнікоў УУС Брэсцкага аблвыканкаму, Ганцавіцкага РАУС і намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкаму.

На беларускамоўны зварот Рыгора Кастусёва Адміністрацыя прэзідэнта адказала на рускай мове (дакумент)

20.10.2014 На беларускамоўны зварот Рыгора Кастусёва Адміністрацыя прэзідэнта адказала на рускай мове (дакумент)

Як адзначае Рыгор Кастусёў, яго абурыла нават не тое, што адміністрацыя прэзідэнта самаўхілілася ад разгляду яго звароту з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, а той факт, што гэта ўстанова праігнаравала беларускае заканадаўства, адказаўшы на яго беларускамоўны зварот на рускай мове.

У Магілёве звольнены з працы грамадскі актывіст і журналіст Валадар Цурпанаў

17.10.2014 У Магілёве звольнены з працы грамадскі актывіст і журналіст Валадар Цурпанаў

Валадар Цурапанаў лічыць, што прычынай звальнення паслужыла яго змаганне за лепшыя ўмовы працы, беларускую мову і выданне ім бюлетэня “Валадарынка”.

Бабруйск: На ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з трыма "свабодаўцамі"

07.10.2014 Бабруйск: На ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з трыма "свабодаўцамі"

Адміністрацыя бабруйскага завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) працягвае пазбаўляцца ад сябраў пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага. На гэты раз працоўных месцаў пазбавяцца Алег Шаўчэнка, Аляксандр Бенасік і Мікалай Жыбуль.

Бабруйск: На заводзе ТДіА працягваюць пазбаўляцца ад няўгодных "свабодаўцаў"

01.10.2014 Бабруйск: На заводзе ТДіА працягваюць пазбаўляцца ад няўгодных "свабодаўцаў"

На бабруйскім заводзе ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) не працягнулі працоўныя кантракты яшчэ з двума сябрамі Свабоднага прафсаюза Беларускага - наладчыкам 6-га разраду Аляксандрам Варанкіным і наладчыкам 5-га разраду Аляксандрам Грамыка.

Праваабаронцы скардзяцца, ідэолагі гадамі абяцаюць «прыняць меры» - а дыскрымінацыя цыганоў у СМІ працягваецца

29.09.2014 Праваабаронцы скардзяцца, ідэолагі гадамі абяцаюць «прыняць меры» - а дыскрымінацыя цыганоў у СМІ працягваецца

З зайздроснай рэгулярнасцю дыскрымінацыйныя артыкулы зноў і зноў з'яўляюцца ў прэсе.

У Магілёве прачыталі праваабарончыя лекцыі

29.09.2014 У Магілёве прачыталі праваабарончыя лекцыі

Адразу два праваабарончых мерапрыемствы былі праведзеныя Магілёўскім аддзяленьнем ПЦ "Вясна" ў Магілёве ў мінулую суботу.

Канстытутцыйны Суд прызнаў сваю неэфектыўнасць у моўным пытанні

28.09.2014 Канстытутцыйны Суд прызнаў сваю неэфектыўнасць у моўным пытанні

Два месяцы Канстытуцыйны суд вывучаў дванаццацістаронкавы зварот праваабаронцы БХК, але падстаў для ўзбуджэння вытворчасці па справе не знайшоў.

Брэст: мясцовыя сацыял-дэмакраты лічаць дыскрымінацыйнымі выказванні віцэ-прэм'ера Беларусі

26.09.2014 Брэст: мясцовыя сацыял-дэмакраты лічаць дыскрымінацыйнымі выказванні віцэ-прэм'ера Беларусі

У прынятым адмысловым звароце абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) заклікае ўлады забяспечыць якасную і даступную бясплатную адукацыю.

Праваабаронцы просяць кіраўніцтва УУС Брэсцкага аблвыканкаму правесці гутарку з падначаленымі аб недапушчальнасці распальвання ў прэсе варожасці да цыганоў

24.09.2014 Праваабаронцы просяць кіраўніцтва УУС Брэсцкага аблвыканкаму правесці гутарку з падначаленымі аб недапушчальнасці распальвання ў прэсе варожасці да цыганоў

Нагодай для звароту стала публікацыя ў раённай газеце «Ганцавіцкі час» пад загалоўкам «Калі прыйшлі ў дом цыганы – званіце ў міліцыю». Аўтарам артыкулу з'яўляецца намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС С.Тарасевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства