Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Баранавічы: вучыцца па-беларуску дзецям прапануюць у сельскай школе за 10 кіламетраў ад горада

12.03.2015 Баранавічы: вучыцца па-беларуску дзецям прапануюць у сельскай школе за 10 кіламетраў ад горада

"Нас абурыла тое, што Міністэрства адукацыі прапанавала, каб нашыя дзеці вучыліся па-беларуску не ў Баранавічах, а ў сельскай Жамчужненскай сярэдняй школе, якая знаходзіцца ў 10 кіламетрах ад нашага дому".

Брэст: прадстаўнікі грамадскасці вінавацяць мясцовую міліцыю ў распальванні міжнацыянальнай варожасці

08.03.2015 Брэст: прадстаўнікі грамадскасці вінавацяць мясцовую міліцыю ў распальванні міжнацыянальнай варожасці

Падставай для абурэння з’явіўся прэс-рэліз аддзела крымінальнага вышуку Брэсцкага РАУС, які меў назву “Этнічная злачыннасць, ці як засцерагчы сябе ад замахаў”.

Мазырcкія ўлады не бачаць праблем з выкарыстаннем роднай мовы

07.03.2015 Мазырcкія ўлады не бачаць праблем з выкарыстаннем роднай мовы

Мазырскі райвыканкам і Савет дэпутатаў адказалі на зварот праваабаронцы Уладзіміра Целепуна наконт сітуацыі ў раёне з выкарыстаннем роднай мовы. Нагадаем, заяўнік заклікаў мясцовых кіраўнікоў прыняць усе меры для рэальнага забеспячэння права грамадзян на родную мову.

Працоўны, якому сістэматычна адмаўляюць у працаўладкаванні, спрабуе даведацца, ці “дармаед” ён

05.03.2015 Працоўны, якому сістэматычна адмаўляюць у працаўладкаванні, спрабуе даведацца, ці “дармаед” ён

Магілёўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі хоча ведаць ці “дармаед” ён. Адпаведны ліст ён напісаў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Нагадаем, што з пачатку 2012 года Аляксей Паўлоўскі не можа афіцыйна працаўладкавацца.

Магілёў: “недаабраахвотнае дармаедства” Аляксея Паўлоўскага

03.03.2015 Магілёў: “недаабраахвотнае дармаедства” Аляксея Паўлоўскага

Аляксей Паўлоўскі ўжо некалькі гадоў не можа знайсці сабе працу. Неаднаразова праз Магілёўскі гарадскі цэнтр занятасці насельніцтва ён атрымліваў накіраванні на працаўладкаванне ў будаўнічыя арганізацыі горада, аднак як толькі да іх прыходзіў, яму казалі, што ў яго паслугах ім няма патрэбы.

Чарговая хваля пераследу цыганаў, але “народ не будзе больш маўчаць!”

26.02.2015 Чарговая хваля пераследу цыганаў, але “народ не будзе больш маўчаць!”

У ПЦ “Вясна” звярнулася група грамадзян, якія прадстаўляюць цыганскую дыяспару горада Мінска. Яны паведамілі пра факты беспадстаўных і адвольных затрыманняў прадстаўнікоў дадзенай нацыянальнасці супрацоўнікамі праваахоўных органаў сталіцы.

Бабруйск: Сацыяльнае таксі -- "дабрачыннасць праз не хачу”

26.02.2015 Бабруйск: Сацыяльнае таксі -- "дабрачыннасць праз не хачу”

У Бабруйску застаецца нявырашанай сур'ёзная праблема з сацыяльным таксі. Агульнаградской дзяржаўнай службы няма, а кіроўцы ПУП "Импульс Авто Плюс" аказваюць паслугі вазочнікам, згодна з заключанай дамовай, з 9.00 да 17.00 гадзін. Выходны дзень - нядзеля.

Магілёў: суд разгледзіць справу актывіста, якога не ўзялі на працу з-за “магчымых негатыўных наступстваў”

23.02.2015 Магілёў: суд разгледзіць справу актывіста, якога не ўзялі на працу з-за “магчымых негатыўных наступстваў”

У Магілёве грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі хоча праз суд дабіцца выбачэнняў ад будаўнічай арганізацыі. Адпаведны пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі Аляксей Паўлоўскі накіраваў у суд Ленінскага раёна Магілёва.

Бабруйск: Незаўважны Дзень "родного языка"

22.02.2015 Бабруйск: Незаўважны Дзень "родного языка"

У Бабруйску асноўная ўвага чыноўнікаў аддзела культуры прыцягнута да святкавання Масленіцы і 23 лютага. Пра гэта пішуць усе мясцовыя СМІ, плануецца правесці шэраг тэматычных мерапрыемстваў на гарадскім узроўні. А вось для Міжнароднага дня роднай мовы месца традыцыйна знайшлося толькі ў бібліятэках і школах.

Дэпутат ПП НС лічыць, што чыноўнікі не абавязаны ў размовах з грамадзянамі карыстацца беларускай мовай

18.02.2015 Дэпутат ПП НС лічыць, што чыноўнікі не абавязаны ў размовах з грамадзянамі карыстацца беларускай мовай

17 лютага ў Мазыры ладзіў прыём грамадзян дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Расоха. На прыёме пабываў, каб скарыстацца магчымасцю данесці да дэпутата шэраг праблем, мясцовы праваабаронца Уладзімір Целяпун.

Мазырскі праваабаронца заклікае мясцовую ўладу прыняць меры для рэальнага забеспячэння права на родную мову

17.02.2015 Мазырскі праваабаронца заклікае мясцовую ўладу прыняць меры для рэальнага забеспячэння права на родную мову

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун звярнуўся з пісьмовым зваротам да старшыні Мазырскага райвыканкаму Яўгена Адаменкі і старшыні райсавету дэпутатаў Сяргея Гваздзя. Зварот прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Скаргу адносна немагчымасці навучання па-беларуску Генеральная пракуратура пераслала ў Міністэрства адукацыі

12.02.2015 Скаргу адносна немагчымасці навучання па-беларуску Генеральная пракуратура пераслала ў Міністэрства адукацыі

Бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі атрымалі ліст з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь за подпісам старэйшага пракурора аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабод грамадзян В.Г. Куксо.

Актывістаў не пусцілі на сесію Гарадзенскага абласнога савета

11.02.2015 Актывістаў не пусцілі на сесію Гарадзенскага абласнога савета

Сябры кампаніі «Гавары Праўду» не здолелі патрапіць на сесію Гарадзенскага абласнога савета, якая праходзіла 10-га лютага.

“Бобруйскому курьеру” не далі інфармацыі пра лёс музея Алеся Адамовіча

06.02.2015 “Бобруйскому курьеру” не далі інфармацыі пра лёс музея Алеся Адамовіча

Журналістка атрымала катэгарычную адмову. “Я не буду даваць каментар “Бобруйскому курьеру””, – заявіла спн. Чарнова.

Супраць дыскрымінацыі. Законы ў Беларусі павінны выдаваць па-руску і па-беларуску

27.01.2015 Супраць дыскрымінацыі. Законы ў Беларусі павінны выдаваць па-руску і па-беларуску

На мінулым тыдні старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч заявіў, што лічыць мэтазгодным выдаваць законы на беларускай і рускай мовах. Летась праваабаронцы звярталіся да ўладаў з падобнымі просьбамі, але тады ім адказалі, што не бачаць праблемы. Што змянілася за год?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства