Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Светлагорск: інвалід-калясачнік не здолеў патрапіць на судовае паседжанне па яго грамадзянскаму зыску

13.04.2015 Светлагорск: інвалід-калясачнік не здолеў патрапіць на судовае паседжанне па яго грамадзянскаму зыску

Актывіст не здолеў патрапіць на папярэдняе паседжанне, таму што кабінет суддзі – на другім паверсе. А «безбар'ерны асяродак» існуе часта толькі на паперы – у будынку суда няма ні пад'ёмніка, ні пандуса, трапіць на калясцы на другі паверх проста немагчыма.

Структуры Мінабароны на звароты па-беларуску адказваюць выключна на рускай мове

11.04.2015 Структуры Мінабароны на звароты па-беларуску адказваюць выключна на рускай мове

Перапіска салігорскага сябра партыі АГП Віктара Малочкі са структурамі Міністэрства абароны выявіла павальнае парушэнне заканадаўства аб зваротах грамадзян адказнымі асобамі гэтага ведамства.

Гродна: забаронены канцэрт Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава

10.04.2015 Гродна: забаронены канцэрт Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава

Канцэрт меў адбыцца ў Гродне 12 красавіка ў мясцовай сінагозе. Аляксандар Памідораў планаваў выступіць са сваімі творамі і выканаць некалькі кампазіцый на мове ідыш. Алесь Дзянісаў меўся прадставіць свой новы цыкл на вершы вядомага скідальскага публіцыста і паэта Алеся Чобата.

Светлагорск: грамадскаму актывісту адмаўляюць у працаўладкаванні

05.04.2015 Светлагорск: грамадскаму актывісту адмаўляюць у працаўладкаванні

Ужо некалькі гадоў не можа ўладкавацца на працу ў Светлагорску грамадскі актывіст Ігар Песікаў. Мясцовыя ўлады паслядоўна робяць з яго дармаеда. Спрабуючы законным чынам атрымаць працу, каторы год ужо Ігар Песікаў атрымлівае адмовы на розных узроўнях.

 Валянцін Стэфановіч: Тлумачэнні міністра не вытрымліваюць аніякай крытыкі

03.04.2015 Валянцін Стэфановіч: Тлумачэнні міністра не вытрымліваюць аніякай крытыкі

Пільнасць міліцыі ў адносінах да фатографаў – гэта спроба „абараніць грамадзян ад магчымых пагроз”. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

Баранавічы: Генеральная пракуратура падтрымала дзеянні мясцовых і міністэрскіх чыноўнікаў

03.04.2015 Баранавічы: Генеральная пракуратура падтрымала дзеянні мясцовых і міністэрскіх чыноўнікаў

Бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі, а таксама Антаніна і Васіль Філіпчыкі атрымалі ліст з Генеральнай пракуратуры за подпісам начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабод грамадзян М.В. Паповай.

Міліцыя зноў праз СМІ палохае жыхароў Гомельскай вобласці цыганамі

01.04.2015 Міліцыя зноў праз СМІ палохае жыхароў Гомельскай вобласці цыганамі

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка неаднаразова на ўсіх узроўнях падымалі праблему дыскрымінацыі цыганоў у СМІ, якіх часта агулам называюць патэнцыяльнымі злачынцамі і перасцерагаюць грамадзян ад кантактаў з імі.

ТБМ падрыхтавала спіс аргументаў наконт дыскрымінацыі беларускай мовы

01.04.2015 ТБМ падрыхтавала спіс аргументаў наконт дыскрымінацыі беларускай мовы

Фактамі, падрыхтаванымі Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны (ТБМ), можна смела апеляваць у дыскусіях, калі апанент просіць доказаў, што беларускую мову ў Беларусі прыцясняюць.

Кухня TV: У Беларусі створаны розныя ўмовы для дзвюх дзяржаўных моў

30.03.2015 Кухня TV: У Беларусі створаны розныя ўмовы для дзвюх дзяржаўных моў

Новы выпуск праваабарончага відэапраекту “Кухня TV” прысвечаны праблематыцы роўнасці дзвюх дзяржаўных моў. У абмеркаванні прымаюць ўдзел намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч, старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, а таксама мовазнаўца Зміцер Саўка.

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Трэцяй Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў

27.03.2015 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у Трэцяй Школе талерантнасці для беларускіх журналістаў

Трэцяя Школа талерантнасці для журналістаў арганізоўваецца і каардынуецца ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і будзе праходзіць з 1 па 4 траўня 2015 года ў Нідзе, Літва. Уступная сесія адбудзецца 30 красавіка 2015 г. у Вільні. Дэдлайн падачы заявак - да 4 красавіка.

Бабруйск: у газеце гарвыканкама за бягучы год – толькі адзін артыкул па-беларуску

23.03.2015 Бабруйск: у газеце гарвыканкама за бягучы год – толькі адзін артыкул па-беларуску

У новай рэдакцыйнай палітыцы газеты "Бабруйскае жыццё" не знаходзіцца месца для беларускай мовы. У бягучым годзе выйшла 11 нумароў, і за гэты час выданне надрукавала толькі адзін артыкул на беларускай мове пад назвай "Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі".

Салігорск: БХК завяршае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне

23.03.2015 Салігорск: БХК завяршае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных у рэгіёне

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэту завяршаюць працу над дакладам аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Вынікі грамадскага маніторынгу будуць накіраваныя ў органы ўлады мясцовага і нацыянальнага ўзроўняў, у тым ліку кіраўніку краіны.

Салігорск: безбар'ерны асяродак пашыраецца

20.03.2015 Салігорск: безбар'ерны асяродак пашыраецца

Салігорскія прадстаўнікі БХК адзначаюць пашырэнне безбар’ернага асяродку ў сталіцы шахцёраў. Свае высновы праваабаронцы робяць у межах распачатай працы па падрыхтоўцы чарговага маніторынгу правоў асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў рэгіёне.

У Салігорску ТБМ збірае подпісы за выкананне моўнага заканадаўства

18.03.2015 У Салігорску ТБМ збірае подпісы за выкананне моўнага заканадаўства

Па ініцыятыве ТБМ салігорцы распачалі збор подпісаў пад патрабаваннем да мясцовых уладаў прывесці шыльды з назвамі Салігорскага райвыканкаму і Савета дэптутатаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама ўсю вонкавую інфармацыю ў адпаведнасць з патрабаваннямі моўнага закандаўства.

У Віцебску прызналі парушэнне Закону аб мовах чыноўніцай

13.03.2015 У Віцебску прызналі парушэнне Закону аб мовах чыноўніцай

Скаргу на службовую асобу ў Віцебскі гарвыканкам падавалі сябры КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, Пятро Сарапеня і Алег Емяльянаў. Намесніца старшыні адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Вольга Гурчанка адказала на іх заяўку на пікет, складзеную па-беларуску, на расейскай мове.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства