Навіны на тэму: дыскрымінацыя

“Кухня TV”: Сэксуальная арыентацыя як прыкмета дыскрымінацыі

30.06.2015 “Кухня TV”: Сэксуальная арыентацыя як прыкмета дыскрымінацыі

Наколькі вострая і актуальная праблема гамафобіі ў нашым асяроддзі? Пра гэта разважаюць намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч і лідэркі праваабарончага цэнтра "Ідэнтычнасць" Наталля Манькоўская і Кацярына Барсук у новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”.

Бабруйск: заўзятары паспрыялі вяртанню беларускай мовы на стадыён

29.06.2015 Бабруйск: заўзятары паспрыялі вяртанню беларускай мовы на стадыён

На хатнім матчы ФК "Белшына"- ФК "Дынама-Мінск" зноў загучалі беларускамоўныя песні. У гэтым маглі запэўніцца наведнікі стадыёну "Спартак" і аматары спорту, якія сачылі за гульнёй па тэлеканале "Беларусь-5".

Мінскі абласны суд звярнуў увагу суддзяў на неабходнасць выканання моўнага заканадаўства

29.06.2015 Мінскі абласны суд звярнуў увагу суддзяў на неабходнасць выканання моўнага заканадаўства

Пракуратура Мінскай вобласці накіравала ў Мінскі абласны суд даклад салігорскіх праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Мінскі абласны суд звярнуў увагу суддзяў на неабходнасць выканання патрабаванняў моўнага заканадаўства ў судаводстве і падчас судовых працэсаў.

Салігорскія супрацоўнікі ДАІ не здолелі скласці пратакол па-беларуску

29.06.2015 Салігорскія супрацоўнікі ДАІ не здолелі скласці пратакол па-беларуску

"З тым фактам, што шторкі на маім аўто з’яўляюцца парушэннем правіл дарожнага руху, я абсалютна пагадзіўся. Але я папярэдзіў супрацоўнікаў ДАІ, што буду карыстацца беларускай мовай і запатрабаваў ад іх, як ад дзяржаўных служачых, таго ж".

“Брэстаблсаюдрук” у чарговы раз адмовіўся распаўсюджваць незалежную газету

28.06.2015 “Брэстаблсаюдрук” у чарговы раз адмовіўся распаўсюджваць незалежную газету

З просьбай заключыць дамову на карыстанне дзяржаўнай сістэмай продажу выданняў праз шапікі і крамы, што належаць УП “Брэстаблсаюздрук”, звярнулася рэдакцыя баранавіцкай газеты “Intex-press”.

Мінюст: Баланс выкарыстання дзяржаўных моваў не забяспечваецца

28.06.2015 Мінюст: Баланс выкарыстання дзяржаўных моваў не забяспечваецца

Міністэрства юстыцыі разгледзела даклад салігорскіх праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян. Прэферэнцый і пераваг рускай мовы над беларускай на заканадаўчым узроўні Мінюст не заўважыў, але прызнаў дысбаланс выкарыстання дзяржаўных моваў на практыцы.

Прадстаўнікі Белпошты прызналі парушэнне моўнага заканадаўства і выбачыліся

26.06.2015 Прадстаўнікі Белпошты прызналі парушэнне моўнага заканадаўства і выбачыліся

У пошуку зніклай карэспандэнцыі па грамадска-палітычных справах салігорскаму сябру партыі АГП Віктару Малочка давялося звярнуцца ў мясцовае аддзяленне Белпошты з адмыловым зваротам. Свой запыт партыец накіроўваў на беларускай мове, але адказ атрымаў рускамоўны.

Бабруйск: з футбольных матчаў знікла беларуская мова

18.06.2015 Бабруйск: з футбольных матчаў знікла беларуская мова

У Бабруйску да ўчарашняга дня існавала добрая традыцыя паступовай "беларусізацыі" хатніх матчаў футбольнага клуба "Белшына". "Канцу беларусізацыі" паспрыяў намеснік старшыні гарвыканкаму Аляксандр Маркачоў, які наведаў матч "Белшыны".

На інтэрнэт-сайце газеты “Вечерний Могилёв» з’явіўся чарговы гомафобскі артыкул

02.06.2015 На інтэрнэт-сайце газеты “Вечерний Могилёв» з’явіўся чарговы гомафобскі артыкул

30 траўня інтэрнэт-сайт газеты “Вечерний Могилёв» размясціў артыкул Андрэя Сакалова “РАКОВАЯ ОПУХОЛЬ СОВРЕМЕННОГО ОБЩЕСТВА”, у якім аўтар у абразлівай форме выказаўся пра прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў.

У Бабруйску абмяркуюць гендарныя пытанні

31.05.2015 У Бабруйску абмяркуюць гендарныя пытанні

2 чэрвеня ў Бабруйску адбудзецца сустрэча з Аляксандрай Ігнатовіч, адной з аўтарак першага беларускага фемінісцкага кіно "Сукенка". Над гэтым дакументальным фільмам працавалі 25 беларусак.

Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

27.05.2015 Кухня TV: Чаму інваліднасць з’яўляецца праваабарончай праблемай

У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” эксперты Эніра Браніцкая, Сяргей Драздоўскі і Валянцін Стэфановіч абмяркоўваюць праблему дыскрымінацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, іх права жыць паўнавартасным жыццём і важнасць падпісання Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў.

Бабруйск: Чыноўнікі абяцаюць вырашыць праблему з пад'ёмнікамі ў бліжэйшыя пяць гадоў

26.05.2015 Бабруйск: Чыноўнікі абяцаюць вырашыць праблему з пад'ёмнікамі ў бліжэйшыя пяць гадоў

У Бабруйску вельмі востра стаіць праблема адсутнасці электрапад'ёмнікаў у дамах, у якіх жывуць інваліды-вазочнікі. У некалькіх дамах яны ўжо з'явіліся, але ў асноўным мясцовым вазочнікам даводзіцца чакаць дапамогі ад сяброў і сваякоў, каб зайсці і выйсці з пад'езда.

Салігорск: Пракуратура рэагуе на парушэнне моўнага заканадаўства

23.05.2015 Салігорск: Пракуратура рэагуе на парушэнне моўнага заканадаўства

Па выніках праверкі ў дачыненні да адказнага супрацоўніка прадпрыемства быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні паволе артыкула 9.13 КаАП, а таксама вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні надалей парушэнняў заканадаўства.

Галоўныя ўладныя сайты Гарадзеншчыны ігнаруюць беларускую мову

22.05.2015 Галоўныя ўладныя сайты Гарадзеншчыны ігнаруюць беларускую мову

Афіцыйны сайт Гродзенскага гарвыканкаму ігнаруе ў сваёй інфармацыйнай палітыцы беларускую мову. Яшчэ горшая цяперашняя сітуацыя ў гэтым плане на афіцыйным сайце Гродзенскага аблвыканкаму.

Подпісы за беларускамоўныя шыльды перадалі ў Салігорскі выканкам

21.05.2015 Подпісы за беларускамоўныя шыльды перадалі ў Салігорскі выканкам

Салігорская арганізацыя ТБМ скончыла збор подпісаў пад патрабаваннем да мясцовых уладаў прывесці шыльды з назвамі Салігорскага райвыканкаму і Савета дэптутатаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама ўсю вонкавую інфармацыю ў горадзе ў адпаведнасць з патрабаваннямі моўнага закандаўства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства