Навіны на тэму: дыскрымінацыя

За дыскрымінацыю беларускамоўнага кіроўцы пракуратура супрацоўнікаў ДАІ караць не будзе

28.07.2015 За дыскрымінацыю беларускамоўнага кіроўцы пракуратура супрацоўнікаў ДАІ караць не будзе

Пракуратура Салігорскага раёну вывучыла скаргу мясцовага аўтааматара Аляксандра Малочкі па пытанні адмовы супрацоўнікаў ДАІ мець з ім афіцыйныя зносіны на беларускай мове і адмовы складаць пратакол па-беларуску.

Жанчыны ў калоніі: парушэнне працоўных і сацыяльных правоў

24.07.2015 Жанчыны ў калоніі: парушэнне працоўных і сацыяльных правоў

Паводле некаторых дадзеных, ва ўсіх пенітэнцыярных сістэмах свету доля жанчын у турмах складае ад 2% да 8% ад агульнай колькасці зняволеных. Але сітуацыя з жанчынамі-зняволенымі вельмі адрозная ад сітуацыі з мужчынамі, і таму ёй трэба надаць асаблівую ўвагу.

На даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных Салігорскі выканкам адрэагаваў адпіскай

24.07.2015 На даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных Салігорскі выканкам адрэагаваў адпіскай

Салігорскі райвыканкам разгледзеў даклад аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Парушэння моўнага заканадаўства чыноўнікі не заўважылі, а прадстаўленыя праваабарнцамі ў дакладе факты дыскрымінацыі ўвогуле праігнаравалі.

Прадстаўнік АГП патрабуе ад пракуратуры рэагавання на парушэнне моўнага заканадаўства салігорскімі супрацоўнікамі ДАІ

21.07.2015 Прадстаўнік АГП патрабуе ад пракуратуры рэагавання на парушэнне моўнага заканадаўства салігорскімі супрацоўнікамі ДАІ

Віктар Малочка накіраваў свой зварот у пракуратуру Мінскай вобласці. Партыец яшчэ раз просіць праверыць дзейнасць супрацоўнікаў салігорскай дзяржаўтаінспекцыі на прадмет парушэння моўнага заканадаўства.

Салігорск: пракуратура намерана выкарыстоўваць парады праваабаронцаў па моўных пытаннях у практычнай дзейнасці

18.07.2015 Салігорск: пракуратура намерана выкарыстоўваць парады праваабаронцаў па моўных пытаннях у практычнай дзейнасці

Пракуратура Салігорскага раёна разгледзела даклад мясцовых праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян і паабяцала актыўна выкарыстоўваць яго высновы ў сваёй практычнай дзейнасці.

Салігорск: райвыканкам абгрунтаваў дыскрымінацыю беларускамоўных законам "Аб мовах"

18.07.2015 Салігорск: райвыканкам абгрунтаваў дыскрымінацыю беларускамоўных законам "Аб мовах"

Старшыня Салігорскага райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі не задаволіў ініцыяваны мясцовай арганізацыяй ТБМ зварот грамадзян з патрабаваннем прывесці шыльды з назвамі ораганаў улады, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёну ў адпаведнасць Канстытуцыі Беларусі.

Улады забаранілі Вайцюшкевічу выступіць, прызнаўшы яго творчасць экстрэмісцкай

17.07.2015 Улады забаранілі Вайцюшкевічу выступіць, прызнаўшы яго творчасць экстрэмісцкай

Як адзначае Зміцер Вайцюшкевіч, калі раней яго выступы зрываліся проста па тэлефанаванню зверху, то ў гэтым выпадку чыноўнікі ўпершыню далі афіцыйнае тлумачэнне, фактычна прызнаўшы яго экстрэмістам.

Салігорск: Аляксандр Малочка абмеркаваў з начальнікам ДАІ няздольнасць інспектараў скласці пратакол па-беларуску

16.07.2015 Салігорск: Аляксандр Малочка абмеркаваў з начальнікам ДАІ няздольнасць інспектараў скласці пратакол па-беларуску

"Начальнік ДАІ падзяліўся сваімі думкамі аб неабходнасці комплекснага падыходу да моўнага пытання. Казаў, што неабходна пачынаць з укаранення беларускай мовы ў садках, каб у школе дзецям было прасцей. Каб беларуская мова паўнавартасна прысутнічала ў ВНУ".

Мінскі аблвыканкам: правы беларускамоўных грамадзян не парушаюцца

13.07.2015 Мінскі аблвыканкам: правы беларускамоўных грамадзян не парушаюцца

Салігорскія праваабаронцы назвалі звычайнаю адпіскай адказ Мінскага аблвыканкаму на вынікі дакладу аб выканні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. З адказу чыноўнікаў вынікае, што моўныя правы ў Рэспубліцы Беларусь абсалютна не парушаюцца.

Салігорск: Парушэнне супрацоўнікам ДАІ моўнага заканадаўства абскраджваецца ў пракуратуры

12.07.2015 Салігорск: Парушэнне супрацоўнікам ДАІ моўнага заканадаўства абскраджваецца ў пракуратуры

У пракуратуру Салігорскага раёна накіравана скарга на дзеянні мясцовых супрацоўнікаў ДАІ, якія, прад’яўляючы абвінавачванні ў дробным правапарушэнні жыхару горада Аляксандру Малочку, адмовіліся мець з ім афіцыйныя зносіны на беларускай мове.

Мінадукацыі лічыць, што ў краіне існуюць шырокія магчымасці для вывучэння беларускай мовы

10.07.2015 Мінадукацыі лічыць, што ў краіне існуюць шырокія магчымасці для вывучэння беларускай мовы

У лісце за подпісам намесніцы міністра Раісы Сідарэнкі на двух старонках распавядаецца аб дасягненнях на ніве беларусізацыі ва ўстановах адукацыі. Гаворыцца аб аднолькавай колькасці гадзін на вывучэнне прадметаў “Беларуская мова” і “Русский язык” у школах.

Бабруйск: на заводзе ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з адным сябрам незалежнага прафсаюзу

02.07.2015 Бабруйск: на заводзе ТДіА не працягнулі кантракт яшчэ з адным сябрам незалежнага прафсаюзу

У Бабруйску сябра СПБ Сяргей Пічугоў даведаўся, што з ім не працягнулі працоўны кантракт за дзень да яго сканчэння. Па калектыўнай дамове адміністрацыя мусіла папярэдзіць Сяргея Пічугова за месяц да канца тэрміну, але "свабодаўцу" нават не платумачылі прычыну звальнення.

Адміністрацыя Прэзідэнта адфутбольвае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных

01.07.2015 Адміністрацыя Прэзідэнта адфутбольвае даклад аб дыскрымінацыі беларускамоўных

Адміністрацыя Прэзідэнта зноўку пакінула без разгляду даклад салігорскіх прадстаўнікоў БХК аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у рэгіёне. Праваабаронцам у чарговы раз давялося накіроўваць дакументы Адміністрацыю.

Брэст: адзіны ў горадзе беларускамоўны клас можа знікнуць

30.06.2015 Брэст: адзіны ў горадзе беларускамоўны клас можа знікнуць

У гэтым класе, створаным у 2011 годзе намаганнямі неабыякавых бацькоў, навучаліся пяць дзетак, якія сёлета скончылі пачатковую школу ў мікрараёне Усход, дзе ўсе прадметы па-беларуску выкладала адна настаўніца. Аднак з пятага класа вучні пачынаюць вывучаць профільныя прадметы.

У Бабруйску чыноўнікі занепакоіліся праблемай безбар'ернага асяроддзя

30.06.2015 У Бабруйску чыноўнікі занепакоіліся праблемай безбар'ернага асяроддзя

На апошняй сесіі гарсавету бабруйскія дэпутаты і чыноўнікі абмеркавалі праблему безбар'ернага асяроддзя. Яны вымушаны былі прызнаць, што сітуацыя далёкая ад ідэальнай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства