Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Наста Лойка: "Чамусьці мала каго пужае дзіця у вайсковай касцы на вулічных банерах"

18.11.2015 Наста Лойка: "Чамусьці мала каго пужае дзіця у вайсковай касцы на вулічных банерах"

9-16 лістапада МПГ-Беларусь пры падтрымцы United правяла Агульнаеўрапейскі Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму.

Салігорцы патрабуюць ад чыноўнікаў моўнай роўнасці

17.11.2015 Салігорцы патрабуюць ад чыноўнікаў моўнай роўнасці

Зварот з патрабаваннем моўнай роўнасці накіравалі старшыні Мінскага аблвыканкаму і дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў прадстаўнікі Салігорскай гарадской арганізацыі ТБМ.

Аршанскія актывісты прапануюць вярнуць у транспарт родную мову

06.11.2015 Аршанскія актывісты прапануюць вярнуць у транспарт родную мову

Зварот да дырэктара аўтапарка выкліканы тым, што з нядаўняга часу прыпынкі ў аўтобусах абвяшчаюцца па-руску, хаця раней гучалі абвесткі электроннага прыстасавання-дыктара, запісаныя на роднай мове.

Жыхарцы Круглага адмовілі ў працаўладкаванні з-за грамадскай актыўнасці

05.11.2015 Жыхарцы Круглага адмовілі ў працаўладкаванні з-за грамадскай актыўнасці

Грамадскай актывістцы з Круглага Зінаідзе Мілешчанка мясцовы райвыканкам адмовіў у прыёме на працу старшынёй гаражнага кааператыва. Самае цікавае, што раней самі супрацоўнікі райвыканкама ўгаворвалі яе ўзначаліць гаражны кааператыў “Будаўнік”.

У Баранавічах нарэшце з’явіўся доўгачаканы беларускамоўны клас

05.11.2015 У Баранавічах нарэшце з’явіўся доўгачаканы беларускамоўны клас

У Баранавіцкай гімназіі № 4 з 2 лістапада 2015 года стаў працаваць доўгачаканы беларускамоўны 6 “Д” клас. У гэтым класе навучаюцца толькі дзве дзяўчынкі – Яся Малашчанка і Аліса Філіпчык.

Актывістам БХД забаранілі збіраць подпісы ля Камароўскага рынку

05.11.2015 Актывістам БХД забаранілі збіраць подпісы ля Камароўскага рынку

Тэрыторыя каля Камароўскага рынка ўзята пад асаблівы кантроль. Яе інспектуюць ахоўнікі на прадмет магчымай грамадскай дзейнасці.

Салігорскі суд заняў бок актывіста АГП

29.10.2015 Салігорскі суд заняў бок актывіста АГП

Справа накіраваная на чарговы разгляд у ДАІ Салігорскага раёна. Пра гэта актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Малочка паведаміў сайту charter97.org.

У Баранавічах бацькі дамагліся адкрыцця беларускамоўнага класа

08.10.2015 У Баранавічах бацькі дамагліся адкрыцця беларускамоўнага класа

Бацькі дзвюх баранавіцкіх дзяўчынак Ясі Малашчанкі і Алісы Філіпчык амаль 2 гады беспаспяхова звярталіся ў розныя інстанцыі, каб іх дзеці вучыліся на роднай мове. Беларускамоўны клас пачне сваю працу ў Баранавіцкай гімназіі №4 з другой чвэрці 2015/2016 навучальнага года.

Гарадзенец Ігар Кузьмініч увесь час мусіць дамагацца права на навучанне сваіх дзяцей па-беларуску

30.09.2015 Гарадзенец Ігар Кузьмініч увесь час мусіць дамагацца права на навучанне сваіх дзяцей па-беларуску

Гарадзенец Ігар Кузьмініч, вядомы ў горадзе як былы выкладчык юрыдычнага факультэту ўніверсітэту імя Янкі Купалы і грамадскі актывіст, наважыўся на крайні крок. Ягоныя дзеці – шасцікласнік Мікіта і пяцікласнік Даніла перасталі хадзіць у школу.

Звольненая з бабруйскага заводу "свабодаўка" - Лукашэнку: “Прыміце меры ці не называйце больш нас "сваім народам"

29.09.2015 Звольненая з бабруйскага заводу "свабодаўка" - Лукашэнку: “Прыміце меры ці не называйце больш нас "сваім народам"

Аксана Кернажыцкая, сябра суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА), згубіла працу ў жніўні. Яна бездакорна адпрацавала на заводзе 19 гадоў, не мела дысцыплінарных спагнанняў. Зараз жанчына ў пошуках працы, яна адна гадуе 12-гадовага сына.

У Бабруйску правялі эксперымент, з якімі бар'ерамі сутыкаецца інвалід-вазочнік па шляху на працу (фота)

25.09.2015 У Бабруйску правялі эксперымент, з якімі бар'ерамі сутыкаецца інвалід-вазочнік па шляху на працу (фота)

Яўген Васьковіч, стары сябар Анастасіі Фёдаравай, пагадзіўся прайсці гэты шлях у інвалідным вазку, каб адчуць дарогу так, як адчуваюць яе вазочнікі. Яўген сеў у просты вазок, ён рухаецца ці з дапамогай уласных рук, ці іншага чалавека, які штурхае яго ззаду. Анастасія ў электравазку. Іх суправаджаюць мясцовыя журналісты.

Бабруйск: на заводзе ТДіА не працягнулі кантракт з яшчэ адным сябрам СПБ

16.09.2015 Бабруйск: на заводзе ТДіА не працягнулі кантракт з яшчэ адным сябрам СПБ

Зараз працоўнае месца згубіў Анатоль Патаповіч, яму заставалася адпрацаваць да пенсіі ўсяго пяць гадоў. "Свабодавец" мае праблемы са здароўем, ён інвалід трэцяй групы, хворы на цукроўку, шанцы знайсці новую працу зусім малыя.

УУС Мінаблвыканкаму: адказнасць супрацоўнікаў міліцыі за невалоданне беларускай мовай не прадугледжана

14.09.2015 УУС Мінаблвыканкаму: адказнасць супрацоўнікаў міліцыі за невалоданне беларускай мовай не прадугледжана

З адказу фактычна вынікае, што супрацоўнікі ДАІ і не павінны ведаць беларускую мову, а проста усе астатнія павінны ведаць рускую.

Пружаны: прафсаюзнага актывіста спачатку зрабілі беспрацоўным, а потым -- дармаедам

10.09.2015 Пружаны: прафсаюзнага актывіста спачатку зрабілі беспрацоўным, а потым -- дармаедам

Вячаслаў Хаўпт не працуе 3 гады. Ён вядомы ў Пружанах актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці. Адстойваў 3 гады таму правільнае налічэнне заробкаў на Пружанскім малаказаводзе і дабіўся праз суд, але кантракт з ім не працягнулі.

Баранавіцкі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву стварэння безбар’ерага доступу да суда і пракуратуры

08.09.2015 Баранавіцкі гарвыканкам падтрымаў ініцыятыву стварэння безбар’ерага доступу да суда і пракуратуры

Актывіст суполкі недзяржаўнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык атрымаў адказ на калектыўны зварот 70 грамадзян па пытанні адсутнасці пандусаў у будынках гарадскога суда і пракуратуры за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства