Навіны на тэму: дыскрымінацыя

На прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах звольнілі яшчэ аднаго “непаслухмянага” супрацоўніка

14.01.2016 На прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах звольнілі яшчэ аднаго “непаслухмянага” супрацоўніка

Паводле афіцыйнай версіі, у інжынера па ахове працы Уладзіміра Табулы проста скончыўся кантракт, але сам ён сцвярджае, што падставай да звальнення з’явіліся крытычныя заўвагі, якія былі зробленыя ў справе стварэння належных умоваў працы.

Упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама прыцягнула да адказнасці  асоб, якія неабгрунтавана адмовілі ў працы грамадскаму актывісту

06.01.2016 Упраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама прыцягнула да адказнасці асоб, якія неабгрунтавана адмовілі ў працы грамадскаму актывісту

Грамадскі актывіст са Светлагорску Ігар Песікаў атрымаў ліст з упраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкаму, падпісаны начальнікам упраўлення Сяргеем Парошыным.

Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дыпламатычна адказаў праваабаронцам на зварот аб дыскрымінацыі цыганоў

01.01.2016 Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў дыпламатычна адказаў праваабаронцам на зварот аб дыскрымінацыі цыганоў

Гомельскія праваабаронцы Марыя Клімовіч і Алесь Яўсеенка, якія звярталіся да ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, атрымалі «дыпламатычны» адказ.

Салігорскія праваабаронцы прапанавалі карэкціроўкі моўнага заканадаўства

22.12.2015 Салігорскія праваабаронцы прапанавалі карэкціроўкі моўнага заканадаўства

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэту звярнуліся ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў з прапановай аб карэкціроўцы моўнага заканадаўства.

Гомельскія праваабаронцы прапануюць упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў інфармаваць журналістаў і міліцыю пра цыганскую дыяспару

21.12.2015 Гомельскія праваабаронцы прапануюць упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў інфармаваць журналістаў і міліцыю пра цыганскую дыяспару

Па іх меркаванні, журналісты і міліцыянеры павінны быць аб'ектыўнымі, а ў некаторых, відаць, для аб'ектыўнасці відавочна не хапае інфармацыі.

Дзяржаўная газета паабяцала, што віцебскіх інвалідаў "будуць перасяляць на 1-я паверхі".

17.12.2015 Дзяржаўная газета паабяцала, што віцебскіх інвалідаў "будуць перасяляць на 1-я паверхі".

Аднак абяцанне зрабіць жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі больш камфортным – толькі ў загалоўку артыкула. Змест нататкі далёка не ўсцешлівы.

Брагін: міліцыя затрымала цыганоў толькі за тое, што яны – цыганы

11.12.2015 Брагін: міліцыя затрымала цыганоў толькі за тое, што яны – цыганы

Напэўна, нашы міліцыянеры дасягнулі такой высокай ступені інтэлектуальнага развіцця, што ўмеюць чытаць думкі людзей, і загадзя ведаюць, што тыя збіраюцца здзейсніць злачынства, асабліва калі гэта – цыганы.

У Мінску адбыўся круглы стол “Разам супраць дыскрымінацыі”

11.12.2015 У Мінску адбыўся круглы стол “Разам супраць дыскрымінацыі”

На сустрэчы былі прэзентаваныя відэадакументы, прысвечаныя выпадкам дыскрымінацыі сябраў незалежных прафсаюзаў, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, а таксама грамадзян, накіраваных на прымусовае лячэнне ў ЛПП.

Машчаніцкая чыноўніца ігнаруе патрабаванні закона

06.12.2015 Машчаніцкая чыноўніца ігнаруе патрабаванні закона

Старшыня Машчаніцкага сельвыканкама Іна Напрэенка, праігнараваўшы Закон Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, даслала на беларускамоўны зварот журналіста Барыса Вырвіча адказ на рускай мове.

Светлагорскі райвыканкам даў справаздачу інвалідам-вазочнікам аб выкананні праграмы па безбар'ерным асяродку

01.12.2015 Светлагорскі райвыканкам даў справаздачу інвалідам-вазочнікам аб выкананні праграмы па безбар'ерным асяродку

Грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка атрымаў адказ са Светлагорскага райвыканкаму – справаздачу аб мерапрыемствах, якія праведзены ў межах праграмы па безбар'ерным асяродку.

Кіраўніца аршанскага ідэалагічнага аддзела ўбачыла ў арнаменце бел-чырвона-белы сцяг і загадала прыбраць

27.11.2015 Кіраўніца аршанскага ідэалагічнага аддзела ўбачыла ў арнаменце бел-чырвона-белы сцяг і загадала прыбраць

Гледачы канцэрта, прысвечанага 85-м угодкам Уладзіміра Караткевіча, магчыма, нічога і не заўважылі. Бо да самага пачатку іх не пускалі ў залу, пакуль мянялі афармленне сцэны, адмыслова зробленае да юбілею пісьменніка-земляка.

Кіраўніцтва “Граніта” пазбаўляецца ад прынцыповых работнікаў

27.11.2015 Кіраўніцтва “Граніта” пазбаўляецца ад прынцыповых работнікаў

Пасля таго, як інжынер па ахове працы прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах Уладзімір Табула атрымаў папярэджанне аб непрацягненні з ім кантракта, ён накіраваў звароты гендырэктару Эдуарду Гаўрылковічу і ў шматлікія арганізацыі.

Невядомыя ідэолагі ад культуры зачышчаюць мастацкія выставы ад непажаданых карцін

26.11.2015 Невядомыя ідэолагі ад культуры зачышчаюць мастацкія выставы ад непажаданых карцін

Хваля «цэнзуры» накаціла на Беларусь у лістападзе, адразу пасля выбараў Прэзідэнта краіны. Першымі яе ўплыў адчулі мастакі і творчыя калектывы.

Аршанцам прапанавалі самім зрабіць пераклады абвестак у транспарце на беларускую мову

26.11.2015 Аршанцам прапанавалі самім зрабіць пераклады абвестак у транспарце на беларускую мову

Жыхарам Оршы, якія прасілі аднавіць абвяшчэнне прыпынкаў у аўтобусах на беларускай мове, кіраўніцтва аўтапарку даслала адказ. Сэнс адказу такі: "Беларускамоўныя абвесткі – не наш клопат".

Бабруйск: шматдзетны бацька не можа знайсці працу з-за грамадскай дзейнасці

25.11.2015 Бабруйск: шматдзетны бацька не можа знайсці працу з-за грамадскай дзейнасці

Актывіст кампаніі "Гавары праўду" з Бабруйску з верасня не можа ўладкавацца на працу. У сям'і Шчарбатых шэсць дзяцей, жонка ў дэкрэтным адпачынку з самым малодшым - яму год і восем месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства