Навіны на тэму: дыскрымінацыя

Праваабаронцы змагаюцца за выкарыстанне беларускай мовы ў судах

12.07.2016 Праваабаронцы змагаюцца за выкарыстанне беларускай мовы ў судах

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з прапановай забяспечыць роўнасць ужывання дзвюх дзяржаўных моваў ва ўсіх працэсах судавытворчасці.

Назіральнікі прапаноўваюць Лідзіі Ярмошынай стварыць беларускамоўную версію сайта ЦВК

06.07.2016 Назіральнікі прапаноўваюць Лідзіі Ярмошынай стварыць беларускамоўную версію сайта ЦВК

Гэты антыдыскрымінацыйны крок асабліва важны, паколькі суб’екты выбарчага працэсу актыўна карыстаюцца беларускай мовай, лічыць аўтар звароту Валянцін Стэфановіч.

Алесь Бяляцкі: Улады баяцца любых праяваў актыўнасці праваабаронцаў

29.06.2016 Алесь Бяляцкі: Улады баяцца любых праяваў актыўнасці праваабаронцаў

Нерэгістрацыю гендэрнага цэнтра ў Магілёве кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” расцэньвае як упартае нежаданне ўладаў прызнаваць любыя праблемы з правамі чалавека ў Беларусі.

Суд не дапамог звольненаму актывісту СПБ Мікалаю Шараху аднавіцца на працы

24.06.2016 Суд не дапамог звольненаму актывісту СПБ Мікалаю Шараху аднавіцца на працы

Спадар Шарах, работнік з больш як 30-гадовым стажам, быў звольнены з ААТ “Полацк-Шкловалакно”, калі яму заставалася менш як 3 гады да пенсіі. Полацкі суд падрымаў рашэнне наймальніка.

Пачаўся суд па іску актывіста СПБ Мікалая Шараха да ААТ “Полацк-Шкловалакно” за аднаўленне на працы

22.06.2016 Пачаўся суд па іску актывіста СПБ Мікалая Шараха да ААТ “Полацк-Шкловалакно” за аднаўленне на працы

Намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалай Шарах перакананы, што непрацягненне кантракту – гэта дыскрымінацыя па прафсаюзнай прыкмеце – за сяброўства і актыўную дзейнасць у незалежным СПБ.

На ААТ “Полацк-Шкловалакно” пройдзе суд  паводле зыску актывіста Свабоднага прафсаюза

16.06.2016 На ААТ “Полацк-Шкловалакно” пройдзе суд паводле зыску актывіста Свабоднага прафсаюза

Мікола Шарах, намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага, сябра Рады пры Міністэрстве працы па ўдасканаленні працоўнага заканадаўства, намеснік кіраўніка “пярвічкі” СПБ на “Шкловалакне”, хоча аднавіцца на працы.

Акцыя ў цэнтры Мінска: “Якія правы патрэбны гомасэксуалам”

17.05.2016 Акцыя ў цэнтры Мінска: “Якія правы патрэбны гомасэксуалам”

У Міжнародны дзень барацьбы супраць гамафобіі і трансфобіі група дысідэнтаў і грамадскіх актывістаў супраць ксенафобіі правялі ў цэнтры Мінска грамадскую інфармацыйную акцыю.

Праз 43 гады пражывання ў Беларусі Уладзіслава Вараксіна выкінулі з краіны на 5 гадоў

02.05.2016 Праз 43 гады пражывання ў Беларусі Уладзіслава Вараксіна выкінулі з краіны на 5 гадоў

Асобу без грамадзянства Уладзіслава Вараксіна пасля судовага паседжання, якое адбылося 29 красавіка, дэпартавалі з Беларусі тэрмінам на 5 гадоў.

У Полацку пратэстуюць супраць звальнення актывіста Свабоднага прафсаюзу Міколы Шараха

14.04.2016 У Полацку пратэстуюць супраць звальнення актывіста Свабоднага прафсаюзу Міколы Шараха

Сябры па прафсаюзе падалі заяўку на пікет, каб дамагчыся працягнення з ім працоўнага кантракту. Таксама яны накіроўваюць лісты ў адміністрацыю прадпрыемства, пратэстуючы супраць звальнення калегі.

Жыхарка Гомеля напісала ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб яе сыну-інваліду дапамаглі пераадолець сем прыступак, з-за якіх ён не можа трапіць на вуліцу

13.04.2016 Жыхарка Гомеля напісала ў Адміністрацыю прэзідэнта, каб яе сыну-інваліду дапамаглі пераадолець сем прыступак, з-за якіх ён не можа трапіць на вуліцу

Жыхарка Гомеля Тамара Антоненка, маці інваліда першай групы Андрэя Антоненкі (1991 года нараджэння), стамілася безвынікова хадзіць па кабінетах гомельскіх чыноўнікаў, таму накіравала ліст у Адміністрацыю прэзідэнта.

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу звольненага інжынера прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах

02.04.2016 Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу звольненага інжынера прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах

Сам Уладзімір Табула прычыну свайго звальнення бачыць не ў адсутнасці прафесіяналізму, а ў дачыненні да незалежнага прафсаюза. Паводле яго словаў, праблемы на працы пачаліся пасля таго, як у адміністрацыі “Граніта” даведаліся, што ён з’яўляецца сябрам прафсаюза РЭП.

Круглы стол па праблемах беларускамоўнай школьнай адукацыі

30.03.2016 Круглы стол па праблемах беларускамоўнай школьнай адукацыі

Круглы стол па праблемах беларускамоўнай школьнай адукацыі у рэгіянальных гарадах Беларусі адбыўся 29 сакавіка ў Мінску. Бацькі з розных гарадоў краіны распавялі, якім чынам дамагаліся беларускамоўнага навучання для сваіх дзяцей.

Дэпутат Абаленскі абяцае садзейнічаць пашырэнню выкарыстання беларускай мовы

30.03.2016 Дэпутат Абаленскі абяцае садзейнічаць пашырэнню выкарыстання беларускай мовы

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Салігорску Яўген Абаленскі не ўзяў на сябе адказнасць выступіць з ініцыятывай аб унясенні зменаў у моўнае заканадаўства, але вызкаў гатоўнасць выкарыстоўваць даклад мясцовых праваабаронцаў аб выкананні правоў беларускамоўных грамадзян у сваёй далейшай працы.

На ААТ “Полацк-Шкловалакно” хочуць звольніць актывіста Свабоднага прафсаюза

25.03.2016 На ААТ “Полацк-Шкловалакно” хочуць звольніць актывіста Свабоднага прафсаюза

Мікола Шарах, намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага, сябра Рады пры Міністэрстве працы па ўдасканаленьні працоўнага заканадаўства, памочнік майстра ў цэху вытворчасці шкловалакна №7, атрымаў папярэджанне пра непрацягненне кантракта з 30 красавіка.

МУС: «Публічнае ўпамінанне нацыянальнай прыналежнасці злачынцаў не накіравана на распальванне варожасці»

21.03.2016 МУС: «Публічнае ўпамінанне нацыянальнай прыналежнасці злачынцаў не накіравана на распальванне варожасці»

Міністэрства ўнутраных спраў у асобе начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Канстанціна Шалькевіча дало адказ на заяву гомельскіх праваабаронцаў Марыі Клімовіч і Алеся Яўсеенкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства