Навіны на тэму: перасьлед
19.06.2020 Недапушчальнасць жорсткага ды бесчалавечнага стаўлення і катаванняў. Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра
Заява Рады Беларускага ПЭН-цэнтра і іншых праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу актывістаў і ўдзельнікаў электаральнай кампаніі і парушэнняў правоў чалавека.
17.06.2020 Гвалт, пагрозы, затрыманні. Праваабаронцы звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН
РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” і Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуліся да Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека і шэрагу спецыяльных тэматычных дакладчыкаў ААН з просьбай прыняць усе адпаведныя меры для аказання садзейнічання ў паляпшэнні бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
16.06.2020 Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна
Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.
14.06.2020 У Няронскага прайшоў вобшук, а на Статкевіча складзены новы пратакол
Сябр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, Уладзімір Няронскі ("Слуцк для жыцця") пераведзены ў Мінск, паведамляецца ў тэлеграм-канале «Выбары. Беларусь». У яго кватэры прайшоў вобшук.
13.06.2020 «Зламалі руку, на дзіця наставілі пісталет». Як адбываўся налёт на кватэру маці фермера Вянгуры
4 чэрвеня спачатку ў дом фермера Аляксандра Вянгуры, а потым і ў дом ягонай маці ўварваліся невядомыя людзі ў цывільным адзенні, правялі агляд і ў выніку фермер быў затрыманы. Ягоная маці распавяла Палескай Вясне пра тыя жудасныя падзеі.
12.06.2020 Міліцыя «наехала» на актывістку ў Слаўгарадзе з-за рэпосту фільма NEXTA пра Лукашэнку
Актывістка са Слаўгарада Анжаліка Калатазішвілі ўвечары 11 чэрвеня паведаміла MSPRING.ONLINE, што да яе заявіліся супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў.
12.06.2020 Ганне Севярынец не працягнулі кантракт у гімназіі. Праз ідэалогію
Ганна Севярынец працуе ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Кажа, што дачыненьні з кіраўніцтвам заўсёды былі добрыя.
11.06.2020 Уладзімір Лабковіч пра заяву Ціханоўскай: Гэта лагічны вынік жорсткай кампаніі пераследу
Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская 11 чэрвеня заявіла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы на тры дні – 12, 13 і 14 чэрвеня.
10.06.2020 Праваабаронца Аляксандр Буракоў патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў
Журналіст і праваабаронца з Магілёва Аляксандр Буракоў звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі, якія праводзілі яго затрыманне і складалі на яго адміністрацыйныя пратаколы.
09.06.2020 Дома ў Андрэя Новікава праходзіць вобшук, дзе ён сам - дагэтуль дакладна невядома
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", увечары 9 чэрвеня супрацоўнікі Пастаўскага РАУС праводзяць вобшук у доме арыштаванага Андрэя Новікава.
05.06.2020 Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць рэпрэсіі, якія душаць альтэрнатыўнае меркаванне
Сёння група экспертаў ААН выказала сур'ёзную занепакоенасць у сувязі з узмацненнем рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, заявіўшы, што ўрад краіны павінен абараняць права на свабоду выказвання меркавання і перастаць душыць крытыку.
04.06.2020 Пры ператрусе на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч долараў
На лецішчы ў блогера Сяргея Ціханоўскага, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнні жонкі Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты, падчас трэцяга ператрусу знайшлі 900 тысяч даляраў. Пра гэта паведаміў TUT.BY прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў.
01.06.2020 Уладзімір Лабковіч пра шматлікія затрыманні ў нядзелю: Гэта перашкода ў рэалізацыі грамадзянамі выбарчых правоў
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ахарактарызаваў дзеянні сілавых структураў па затрыманні грамадзян 31 траўня недапушчальнымі, назваў іх прамым умяшаннем ў выбарчы працэс і стварэннем перашкодаў у працы зборшчыкаў подпісаў.
01.06.2020 У Гродне затрыманы ўдзельнікі каманды Ціханоўскага Арцём Сакаў і Канстанцін Сярогін
Удзельнікаў праекту youtube-канала "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гродне. Як паведаміла "Вясне" маці Арцёма Сакава, хлопцаў забралі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Іх увезлі супрацоўнікі на машыне з нумарамі сёмага рэгіёна (Мінск).
01.06.2020 Затрыманні актывістаў і зборшчыкаў подпісаў працягваюцца 31 траўня. Спіс абнаўляецца
Раніцай 31 траўня затрыманы трое членаў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Сярод затрыманых — Уладзімір Мароз з Кобрына, Валерый Рамановіч з Пінску, Аляксандр Мілюк з Мастоў. Першых даставілі ў мясцовае РАУС. Мілюку ўручылі позву і адвезлі ў Следчы камітэт у Гродне.










