Навіны на тэму: войска
01.10.2008 Кандыдата ў дэпутаты ад БНФ забралі ў войска ў дзень «выбараў»
Дэмакратычнаму кандыдату Віталю Каратышу не далі магчымасці дачакацца вынікаў галасавання па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13. Вайсковец тэрміновай службы для ўдзелу ў выбарах атрымаў адпачынак і павінен быў вярнуцца ў частку ў панядзелак, але раніцай у нядзелю Каратыша выклікалі ў ваенкамат і адправілі ў войска.
26.09.2008 Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка адпраўлены ў ваенны шпіталь
Такое рашэнне 26 верасня прыняла Мінская абласная ваенная медыцынская камісія. Ф.Вячорка паведаміў БелаПАН, што не выключае свайго хуткага накіравання на тэрміновую вайсковую службу.
26.09.2008 Франака Вячорку зноў выклікалі ў ваенкамат
Франак Вячорка цяпер знаходзіцца ў абласной вайсковай мэдычнай камісіі.
04.09.2008 Вiталь КАРАТЫШ: «Здымацца з выбараў я не збiраюся»
Незалежна ад таго, цi стане 24-гадовы Вiталь Каратыш дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў, у найноўшую гiсторыю Беларусi ягонае iмя будзе запiсана дакладна. Справа ў тым, што хлопец, якi балатуецца ў дэпутаты ў Лунiнцы, стаў першым у гiсторыi прэтэндэнтам на дэпутацкi мандат, якi непасрэдна ў ходзе выбарчай кампанii быў прызваны ў войска...
13.08.2008 Human Rights Watch: абодва бакі забівалі мірных жыхароў
Абодва бакі ў канфлікце вакол Паўднёвай Асэтыі не прыкладалі патрэбных намаганьняў, каб пазьбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Такая выснова ўтрымліваецца ў справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
11.08.2008 Віталя Каратыша адпусьцілі з войска для падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ў якасьці кандыдата
Адзіны кандыдатад ад сьпісу АДС па Лунінецкай выбарчай акрузе № 13 Віталь Каратыш быў адпушчаны з войска на тры дні для таго, каб падаць дакумэнты на рэгістрацыю як кандыдата. Віталя адпусьцілі ў нядзелю. Два дні ён зьбіраў подпісы, а сёньня зьбіраецца падаваць дакумэнты. "Зараз маю 1500 подпісаў, - кажа Віталь Каратыш, - сёньня буду іх падаваць. Калі буду зарэгістраваны ў якасьці кандыдата ў дэпутаты, то паводле заканадаўста мушу быць адпушчаны з войска на час правядзеньня агітацыі".
30.07.2008 Маладафронтаўца судзяць за няяўку у ваенкамат
Актывіста Полацкай філіі Маладога Фронту Алеся Круткіна забралі з кватэры супрацоўнікі міліцыі і адвезьлі ў полацкі РАЎС для складаньня адміністрацыйнага пратакола па артыкуле 25.1 за няяўку па позьве ў дзяржаўную ўстанову. У дадзеным выпадку – у ваенкамат.
29.07.2008 Загад “не выпускаць!”
Актывіста Руху “За Свабоду” Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які знаходзіцца ў 465 ракетнай брыгадзе пад Асіповічамі, куды яго тэрмінова забралі 25 ліпеня, загадалі не выпускаць з часткі, каб не даць магчымасці зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты.
25.07.2008 Актывіста тэрмінова забіраюць у войска
Актывіста Руху “За Свабоду” Віталя Каратыша з Кажан-Гарадка, які мае намер балатавацца ў Палату Прадстаўнікоў, ваенны камісар без чаргі правёў па ўсім кабінетам медычнай камісіі.
18.07.2008 Вынікі прызыўной кампаніі – «ваенная таямніца» для недзяржаўнай газеты?
Карэспандэнту «Нясвіжскага часу» (Мінская вобл.) адмовіўся прадаставіць інфармацыю супрацоўнік мясцовага ваенкамата.
16.07.2008 Франак Непрызваны
Адзін з лідэраў маладзёжнага крыла Партыі БНФ Франак Вячорка прызнаны непрыгодным да вайсковай службы па стане здароўя. Такое заключэнне вынесла медыцынская камісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска.
09.07.2008 Асуджанага па “Справе 14” Уладзімера Сяргеева забіраюць у войска
Актывіста Уладзімера Сяргеева, аднаго з асуджаных па “справе 14”, тэрмінова забіраюць у войска. Зараз ён знаходзіцца ў ваенкамаце Партызанскага раёна Менска. Сяргееў паведаміў па тэлефоне праваабаронцам, што ў ваенкамаце спасылаюцца на нейкае спецраспараджэньне, згодна з якім ён мусіць служыць у войску, нягледзячы на судзімасьць.
30.06.2008 Мазыранін, якога прызываюць у частку Паўлічэнкі, адмовіўся ўзяць позву
17-гадовы мазыранін Фёдар Чаранкоў сёння адмовіўся ўзяць позву на прахаджэнне вайсковай службы. Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё. Ф. Чаранкоў: "Я адмовіўся ўзяць позву ў войска наогул, бо маю права на адтэрміноўку, а мне яе не хочуць даваць". Зараз Фёдар чакае размовы з ваенным камісарам горада.
18.06.2008 КДБ “лечыць” Алеся Каліту
Ваенныя дактары не могуць канчаткова паверыць у дыягназ, які паставілі кіраўніку Моладзі БНФ Алесю Каліце. У пятніцу ў Магілёўскім абласным шпіталі маладзёну пацвердзілі наяўнасць артэрыяльнай гіпертэнзіі. Аднак у ваенкамаце вырашылі падстрахавацца і накіравалі Каліту на яшчэ адно абследаванне – у Рэспубліканскі ваенны шпіталь.
17.06.2008 Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі зьвярнулася да старшыні Вярхоўнага суду
Маці былога гомельскага студэнта-выдатніка, а цяпер салдата тэрміновай службы Зьмітра Жалезьнічэнкі ад імя сына накіравала заяву старшыню Вярхоўнага суду Беларусі. Ала Жалезьнічэнка просіць праверыць законнасьць судовых пастановаў раённага і абласнога судоў, які прызналі абгрунтаваным другое адлічэньне Зьмітра з трэцяга курсу матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, як сказана, за парушэньне правілаў унутранага працоўнага распарадку