Навіны на тэму: войска
23.01.2009 Міліцыя называе дату суду над Франакам Вячоркам, а ў судзе пра гэта ня ведаюць
У другой палове дня 23 студзеня на кватэру да Вячоркаў патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся маёрам Ачапоўскім з Савецкага РУУСа і паведаміў, што Франаку Вячорку належыць з’явіцца ў суд у панядзелак, у 16 гадзін, маўляў, тут будзе разглядацца скарга на парушэньні пад час ягонага прызыву ў войска.
22.01.2009 Суд прыпыніў прызыў Франка Вячоркі
Суд Савецкага раёну Менску прыпыніў прызыў у войска Франка Вячоркі. Старшыня Моладзі БНФ зьвярнуўся ў суд са скаргай на шматлікія парушэньні, зьдзейсьненыя супраць яго вайскоўцамі і мэдыкамі падчас прызыўной кампаніі.
21.01.2009 Моладзевага актывіста Ігара Салаўя незаконна забіраюць у войска
Актывісту руху «За Свабоду» Ігару Салаўю выпісалі даведку на адпраўку у войска, нягледзячы на хворае сэрца. Ігара Салаўя не хочуць браць у войска прадстаўнікі зенітна-ракетнай часткі №15994, што пад Івацэвічамі, куды яго накіраваў ваенны камісарыят Пінска, паведамляе старонка milinkevich.org
19.01.2009 Іван Шыла распаўсюдзіў адмысловую заяву наконт сваёй службы ў войску
У панядзелак актывіст Маладога Фронту распаўсюдзіў заяву аб тым, што з’явіцца ў ваенны камісарыят толькі 3 лютага – адразу пасля заканчэння зімовага прызыву.
16.01.2009 Франака Вячорку забіраюць у войска 26 студзеня
Як паведамлялася раней, сёньня супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным і амапу ў камуфляжы ўварваліся ў абласны шпіталь, дзе праходзіў прымусовае абсьледваньне моладзевы актывіст, старшыня Моладзі БНФ, Франак Вячорка. Па апошніх зьвестках з ужываньнем грубай фізічнай сілы ён быў гвалтоўна вывезены на чорнай машыне і дастаўлены ў ваенкамат Савецкага раёну.
15.01.2009 Крымінальная справа за ўхіленьне ад войска?
На актывіста Маладога Фронту Сяржука Гумінскага, які з-за палітычнага перасьледу быў вымушаны зьехаць вучыцца за мяжу, завялі крымінальную справу за ўхіл ад войска. Маладафронтавец аб’яўлены ў вышук.
12.01.2009 Іван Шыла ідзе служыць
Медычная камісія 12 студзеня прыняла рашэнне, што моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла прыдатны для праходжання вайсковай службы.
08.01.2009 Франака Вячорку ўсё яшчэ ўтрымліваюць ў ваенкамаце (абноўлена)
Лідэр "Моладзі БНФ" Франак Вячорка змешчаны ў Рэспубліканскі ваенны шпіталь на абследаванне. Раніцай 8 студзеня палітык быў затрыманы ў Ракаве.
31.12.2008 Маладафронтаўцаў хочуць забраць у войска
Актывістаў Маладога Фронту Зьмітра Хведарука і Паўла Кур'яновіча пагражаюць пазбавіць адтэрміноўкі і забраць у войска.
16.12.2008 Рашэньне аб прыдатнасьці Івана Шылы для службы ў войску адкладаецца
Медычная каміся, якая мусіць прыняць канчатковае рашэньне, ці прыдатны адзін маладафронтавец Іван Шыла для службы ў войску, ў чарговы раз адкладзена.
12.12.2008 Івана Шылу абвясцілі невыязным і тэрмінова забіраюць у войска
11 снежня актывіст салігорскага Маладога Фронту атрымаў позву тэрмінова з’явіцца ў ваенны камісарыят па месцы прапіскі. Тут маладафронтаўцу паведамілі, што рашэнне, прынятае ў лістападзе аб яго непрыдатнасці, адмененае і цягам некалькіх дзён ён мае быць прызваны на службу, а на гэты час ён да таго ж уносіцца ў спіс асобаў, якім забаронена выезжаць з Беларусі.
12.12.2008 Адбыўся адміністратыўны суд над Ігарам Салаўём
11 снежня ў Пінску адбыўся адміністратыўны суд над актывістам Руху "За Свабоду" Ігарам Салаўём, якога абвінавацілі па артыкуле 25.1 ч.3 КаАП РБ (не яўка ў ваенны камісарыят па позве). Сам Ігар Салавей у той час знаходзіўся ў Польшчы, таму з'явіцца ў ваенны камісарыят не мог. Суд вынес рашэнне пакараць актывіста адной базавай велічынёй (35 тыс. рублёў).
24.10.2008 Чаму на службу міліцыі і КДБ пастаўлены ваенкаматы?
Аб тым, што расследаванне справы аб лiпеньскiм выбуху ў Мiнску працягваецца, карэспандэнт "Народнай волi" даведаўся ў... ваенкамаце.
15.10.2008 Франака Вячорку адпраўляюць у войска
Лідэр арганізацыі “Моладзь БНФ” Франак Вячорка прызнаны годным да службы ў войску. Але ён лічыць, што гэтае рашэнне было прынятым “па палітычных матывах”.
08.10.2008 Франка Вячорку прымусова паклалі ў вайсковы шпіталь
Як толькі ён увайшоў у кабінэт, у яго забралі ўсе рэчы, пераапранулі яго ў вайсковую форму і паклалі ў шпіталь у аддзяленьне траўматалёгіі на абсьледаваньне.