Навіны на тэму: войска
23.03.2009 Сёньня суд у справе Франка Вячоркі
На сёньня, 23 сакавіка, у Менскім вайсковым гарнізонным судзе прызначана паседжаньне ў справе лідэра моладзі БНФ Франка Вячоркі. Франак паскардзіўся на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным падчас прызыўной кампаніі.
20.03.2009 Сталічныя медыкі не лічаць патрэбным абследваць вайскоўца-апазіцыянера
Пінскі актывіст Руху "За Свабоду" быў накіраваны на абследаванне ў Мінск, аднак сталічныя вайсковыя медыкі праводзіць дасканальнае абследаванне не лічаць патрэбным.
18.03.2009 Супярэчлівы адказ Пракуратуры або “Закон што дышла?”
“Палітычны” прызыў у беларускае войска актывістаў моладзевых рухаў акрамя вялікага грамадскага рэзанансу пакінуў пасьля сябе і шэраг юрыдычна-прававых пытанняў. Да прыкладу – затрыманьне і арышт напярэдадні прызыву ў войска актывіста Зміцера Хведарука.
27.02.2009 Вінцук Вячорка: “Армію пераўтварылі ў палітычную жандармерыю”
Як паведаміў карэспандэнту Euramost.org намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, 26 лютага Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне аб правамернасці знаходжання ў арміі лідэра маладзёжнай арганізацыі “Моладзь БНФ”, яго сына Франака.
27.02.2009 Суд прызнаў гвалтоўны прызыў Франака Вячоркі ў армію «законным»
Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне суду Савецкага раёну, які прызнаў законным прызыў Франака Вячоркі.
26.02.2009 26 лютага - касацыйны суд у справе Франака Вячоркі
26 лютага ў 15:00 у Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1) пачнецца слуханьне скаргі на рашэньне раённага суду ў справе незаконнага прызыву Франака Вячоркі ў войска. Касацыйную скаргу падаў бацька Франака Вінцук Вячорка, які ёсьць афіцыйным прадстаўніком свайго сына ў судзе.
24.02.2009 Зьмітру Хведаруку зрабілі апэрацыю
Як паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”, сёньня ў галоўным вайсковым шпіталі Міністэрства абароны Беларусі сябру арганізацыі, нядаўна забранаму ў войска Зьмітру Хведаруку была зробленая апэрацыя на вене.
24.02.2009 Скаргу Шылы разгледзяць вайскоўцы
Салігорскі гарадскі суд 20 лютага прыняў рашэнне перадаць скаргу Івана Шылы ў Лепельскі міжгарнізонны вайсковы суд.
24.02.2009 Ваенная пракуратура пацьвердзіла факт зьбіцьця Ф.Вячоркі ў дзень “прызыву”
Вінцук Вячорка як прадстаўнік гвалтам забранага ў войска Францішка Вячоркі атрымаў зь Менскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры адказ на скаргу ад 29 студзеня, адрасаваную Беларускаму ваеннаму пракурору.
20.02.2009 У войску Івану Шылу пагражаюць дысбатам
Гвалтоўна прызваных у войска Франка Вячорку і Зьмітра Хведарука абсьледавалі ў Рэспубліканскім вайсковым шпіталі, але з розных прычын адмовілі ў шпіталізацыі.
19.02.2009 Зьміцер Федарук адпраўлены ў воінскую частку
Аперацыя актывісту міжнароднага маладзёжнага аб'яднання "Малады фронт" (Чэхія) Дзмітрыю Федаруку, прымусова закліканаму ў войска ў канцы студзеня, адкладзеная да 14 сакавіка. Ён адпраўлены ў воінскую частку Жодзіна, па месцы службы, паведаміла прэс-сакратар арганізацыі Таццяна Шапуцька.
19.02.2009 У войску праблемы са здароўем ўзніклі і ў Івана Шылы
Незаконна прызванага ў войска актывіста «Маладаога Фронту» Івана Шылу адвезьлі ў Лепельскую бальніцу з-за праблемаў зь сьпіною, болі ў якой у маладафронтаўца былі яшчэ да прызыву.
18.02.2009 Валянцін Стэфановіч: “Адсутнасць альтэрнатыўнай службы ў Беларусі з’яўляецца прычынай для крымінальнага пераследу моладзі”
Ад 22 студзеня гэтага году ў жодзінскай турме адбывае пакаранне за ўхіленне ад аплаты штрафу Міхал Міхаленя, 26-гадовы жыхар вёскі Калінаўка, што на Любаншчыне. Суд Любанскага раёну на пачатку 2007 году асудзіў маладзёна да штрафу па ч.1 арт. 435 Крымінальнага кодэксу – за “наўмыснае ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу”. Міхал Міхаленя адмовіўся выконваць службовы абавязак паводле сваіх рэлігійных перакананняў: ён прыняў іслам, а ў беларускім войску няма ўмоваў для службы мусульманаў.
18.02.2009 Франка Вячорку накіравалі ў Вайсковы шпіталь
18 лютага Франка Вячорку накіравалі на абсьледаваньне ў Вайсковы шпіталь у Менску.
12.02.2009 Франак Вячорка падпісаў форму сакрэтнасьці
Лідэр моладзі БНФ Франак Вячорка падпісаў так званую форму допуску сакрэтнасьці № 3, згодна зь якой спэцслужбы могуць бесьперашкодна ўмешвацца ў ягонае прыватнае жыцьцё, а таксама ягоных сваякоў.