Навіны на тэму: пракуратура

13.03.2012 Журналіст Радыё Рацыя выкліканы ў пракуратуру

Брэсцкі карэспандэнт Радыё Рацыя Зміцер Кісель раніцай 13 сакавіка атрымаў позву ў абласную пракуратуру. Кісялю хочуць задаць пытанні, якія тычыцца выканання ім журналісцкай дзейнасці. Дарэчы, раней яго ўжо выклікалі яго за працу журналістам бенз акрэдытацыі. Візіт у пракуратуру прызначаны на 19 сакавіка.

11.03.2012 Баранавічы: скарга пракурору на парушэнне дэмакратычных працэдур

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус накіраваў пракурору Брэсцкай вобласці Хмаруку С.К. скаргу на дзеянні намесніка пракурора А.Т. Точкі, у якой ён сцвярджае, што той груба парушыў закон “Аб зваротах грамадзян”.

05.03.2012 “БАЖ” дамагаецца адмены афіцыйных папярэджанняў сваім гродзенскім сябрам

У пятніцу арганізацыя накіравала пракурору Гродзенскай вобласці Віктару Марозаву афіцыйны ліст, у якім тлумачыць розніцу паміж “фрылансерамі” і “журналістамі замежнага СМІ”.

02.03.2012 Генпракуратура пагражае крымінальнымі справамі за заклікі да санкцый

Такую заяву зрабіў начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Павал Радзівонаў.

Гарадзенская пракуратура раздае сакрэтныя…  афіцыйныя папярэджанні?

27.02.2012 Гарадзенская пракуратура раздае сакрэтныя… афіцыйныя папярэджанні?

Гражыне Шалкевіч абвешчана афіцыйнае папярэджанне нібыта за працу без афіцыйнай акрэдытацыі. Аднак, даць на рукі пісьмовы дакумент пра гэтае папярэджанне начальнік аддзелу па наглядзе за выкананнем заканадаўства Валерый Павядайка адмовіўся. Просьба журналісткі перапісаць змест і сутнасць папярэджання засталася таксама без задавальнення.

Барысаў: Праваабаронца мае намер скардзіцца ў пракуратуру

23.02.2012 Барысаў: Праваабаронца мае намер скардзіцца ў пракуратуру

Праваабаронца Алег Мацкевіч, які звярнуўся на Барысаўскі малочны камбінат з нагоды невыканання прадпрыемствам пастаноў Саўміна, накіраваных на падтрымку сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, мае намер падаць скаргу ў пракуратуру - адказу ва ўстаноўленыя тэрміны ён так і не атрымаў.

Генпракуратура лічыць, што фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў не было

22.02.2012 Генпракуратура лічыць, што фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў не было

Такі адказ атрымалі магілёўскія актывіст Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”. Кіраўнік абласной арганізацыі прафесар Валеры Беразіенка адзначае, што запыты ў пракуратуру з мэтай даць прававую ацэнку словам Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён казаў, што сфальсіфікаваў апошнія выбары, дасылалі не меней за пяць актывістаў партыі.

Пракуратура адмаўляецца бараніць права на свабоду сходаў

22.02.2012 Пракуратура адмаўляецца бараніць права на свабоду сходаў

Пракуратура Салігорскага раёна пакінула без разгляду па сутнасці скаргу мясцовага актвіста Уладзіміра Шылы на бесспадстаўныя забароны пікетаў Салігорскім выканканаўчым камітэтам. Спаслаўшыся на артыкул 7 Закону “Аб масавых мерапрыемствах”, пракурор Салігорскага раёна В. І Бельчын параіў актывісту звярнуцца ў суд.

Журналіста Віктара Парфёненку не акрэдытоўваюць, але папярэджваюць

21.02.2012 Журналіста Віктара Парфёненку не акрэдытоўваюць, але папярэджваюць

Журналіст з Гародні Віктар Парфёненка, які тройчы цягам трох гадоў падаваў паперы на афіцыйную рэгістрацыю ў якасці журналіста Беларускага Радыё Рацыя, 21 лютага быў выкліканы ў Гарадзенскую абласную пракуратуру для абвешчання афіцыйнага папярэджанне за працу без акрэдытацыі.

07.02.2012 Пракуратура вырашыла не заводзіць справу на Сяргея Міхалка

У словах лідара “Ляпісаў” пракуроры не знайшлі грамадска небяспечнага ўчынку, але вяртацца ў Беларусь музыкант пакуль не збіраецца.

17.01.2012 Пракурор Бяляцкага стаў адным з кіраўнікоў Следчага камітэта

Дзяржаўны абвінаваўца па справе праваабаронцы Алеся Бяляцкага Валерый Сайкоўскі стаў адным з кіраўнікоў упраўлення Следчага камітэта па Мінску.

Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама

26.12.2011 Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама

Аказваецца, што сам старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч не ведае рашэнняў выканкама. Сёлета ў верасні было прынята новае рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, а ў адмове на правядзенне пікета ў падтрымку Алеся Бяляцкага старшыня выканкаму спасылаецца на пастанову 2002 года.

27.02.2007 Ганцавіцкая раённая пракуратура вынесла папярэджаньне незалежнаму выданьню “Ганцавіцкі час”

Ганцавіцкая раённая пракуратура вынесла папярэджаньне незалежнаму выданьню “Ганцавіцкі час”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства