Навіны на тэму: пракуратура

11.05.2012 Баранавіцкі актывіст скардзіцца на пракурораў Лукашэнку

Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 11 мая накіраваў скаргу А. Лукашэнку на дзеянні Генеральнага пракурора, пракурораў г.Баранавічы і Брэсцкай вобласці. Генеральны пракурор не стаў разгдядаць справу Грыка па сутнасці, а накіраваў яе да разгляду тым жа пракурорам, на якіх і скардзіўся заяўнік.

Пракуратура адмовілася вырашаць лёс "Дошкі ганьбы" у Гарадку

30.04.2012 Пракуратура адмовілася вырашаць лёс "Дошкі ганьбы" у Гарадку

Напрыканцы сакавіка Леанід Гаравы звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна наконт ліквідацыі “Дошкі ганьбы”: паводле актывіста, яна ўсталявана ў выніку самаўпраўных дзеянняў прадпрыемства, якія зняважаюць і абражаюць годнасць жыхароў Гарадоччыны.

Пракурор Брэсцкай вобласці лічыць правільным папярэджанне Рыгору Грыку

20.04.2012 Пракурор Брэсцкай вобласці лічыць правільным папярэджанне Рыгору Грыку

28 лістапада 2011 года Рыгору Грыку было вынесена афіцыйнае пісьмовае папярэджанне за ўдзел у мясцовым сходзе 8 кастрычніка. Актывіст не прызнаваў сябе вінаватым і прасіў Генеральнага пракурора адмяніць незаконнае папярэджанне пракурора.

19.04.2012 Дзьмітрыя Вуса апыталі ў Генэральнай пракуратуры

Былы кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітрый Вус 19 красавіка быў апытаны ў Генэральнай пракуратуры.

Салігорская пракуратура праігнаравала парушэнне заканадаўства

17.04.2012 Салігорская пракуратура праігнаравала парушэнне заканадаўства

Скарга грамадскага актывіста Уладзіміра Шылы ў пракуратуру на дачу нематываваных адказаў Салігорскім выканкам пакінута без разгляду. Нагадаем, што ўжо некалькі месяцаў запар мясцовы актывіст спрабуе легальным шляхам дамагчыся правядзення масавага мерапрыемства ў Салігорску.

Пракуратура даручыла скаргу разледзець самому парушальніку

17.04.2012 Пракуратура даручыла скаргу разледзець самому парушальніку

Магілёўская пракуратура адмовілася прыцягнуць да адказнасці абласны Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы. Замест таго, каб разгледзець факты бяздзейнасці Дэпартамента, пракуратура пераслала скаргу праваабаронцы Барыса Бухеля для разгляду ў сам Дэпартамент.

13.04.2012 Генпракуратура: зняволеныя маюць права паведамляць аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання

Зняволеныя маюць права паведамляць сваякам і адвакатам аб стане свайго здароўя і ўмовах утрымання. Гэта вынікае з адказу Генеральнай пракуратуры Беларусі на запыт РГА «Беларускі Хельсінскі камітэт», тэкст якога размешчаны на сайце БХК.

Генпракуратура ўхіляецца ад праверкі па скарзе “невыязнога” праваабаронцы

02.04.2012 Генпракуратура ўхіляецца ад праверкі па скарзе “невыязнога” праваабаронцы

Генеральная пракуратура накіравала скаргу намесьніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча, якому быў абмежаваны выезд за межы Беларусі, у Міністэрства абароны. Пра гэта праваабаронца быў праінфармаваны лістом з Генпракуратуры 28 сакавіка.

Умовы ўтрыманьня на Акрэсціна па-ранейшаму кепскія

30.03.2012 Умовы ўтрыманьня на Акрэсціна па-ранейшаму кепскія

Алена Дубовік, затрыманая 24 сакавіка падчас канцэрту ў ДК МТЗ і асуджаная да 3 сутак арышту, напісала скаргу ў пракуратуру на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні і кепскія ўмовы ўтрыманьня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

28.03.2012 Яшчэ дзве незалежныя тэлежурналісткі атрымалі пракурорскія папярэджанні

Гэта сябры ГА «БАЖ» Аліна Радачынская і Вольга Чайчыц. Такім чынам, органы пракуратуры за гэты год вынеслі ўжо восем пісьмовых папярэджаняў журналістам.

27.03.2012 Івашкевіча папярэдзілі за "падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту"

Аднаго з арганізатараў акцыі 25 сакавіка ў Менску Віктара Івашкевіча сёньня выклікалі ў Генпракуратуру, дзе яго папярэдзілі, што дзеяньні, «якія могуць быць накіраваныя на падрыў дзяржаўнага сувэрэнітэту, будуць карацца законам». Тым часам заяўнікі акцыі разьбіраюцца з гарадзкімі службамі, якім павінны заплаціць каля 4 мільёнаў рублёў.

Бабруйскі пракурор пакрывае дырэктара завода?

26.03.2012 Бабруйскі пракурор пакрывае дырэктара завода?

Міхаіл Кавалькоў, бабруйскі лідэр Свабоднага прафсаюза Беларускага і старшыня прафсаюзнай суполкі на “Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў", напісаў тры заявы на імя дырэктара Аляксандра Аграновіча, а пра існаванне “адказаў” ад яго даведаўся толькі праз пракуратуру.

25.03.2012 Актывіста выклікаюць у пракуратуру 25 сакавіка

У Дзень Волі капыльскі актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя» Віктар Дашкевіч павінен зьявіцца ў пракуратуру.

22.03.2012 У Мінску незалежных журналістаў таксама пачалі выклікаць у пракуратуру

У сераду, 21 сакавіка, тэлефонныя “запрашэнні” атрымалі сябры ГА “БАЖ” Вольга Чайчыц і Зміцер Краўчук.

14.03.2012 Карняенка просіць Генпракуратуру знайсці спісы невыязных апазіцыянераў

Лісты з патрабаваннем патлумачыць прычыны забароны на выезд з Беларусі ён накіроўвае ў Генпракуратуру, Памежны камітэт і аддзел па грамадзянстве і міграцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства