Навіны на тэму: пракуратура
12.03.2013 Адміністрацыя прэзідэнта не дала адказу на зварот грамадзян аб узнагароджанні Ярмошынай медалём “Герой Беларусі”
Грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру з нагоды парушэння Закона “Аб зваротах грамадзян”. Ён разам з іншымі магілёўцамі накіраваў калектыўны зварот у Адміністрацыю прэзідэнта яшчэ 21 студзеня, аднак адказу адтуль ён не атрымаў дагэтуль.
22.02.2013 Генеральная пракуратура: справу аб перадачы зямлі агульнага карыстання дэпутату-фермеру павінен разглядаць суд
Сваім адказам Генеральная пракуратура яшчэ больш заблытала няпростую справу, у якой вяскоўцы супрацьстаяць фермеру і просяць вярнуць назад, выдадзеную яму са шматлікімі парушэннямі мясцовай уладай у пажыццёвую арэнду, зямлю.
21.02.2013 Пракуратура папярэдзіла Алеся Баразенку
Незалежнага журналіста папярэдзілі аб «недапушчальнасьці парушэньня закону аб СМІ» за супрацу з тэлеканалам «Белсат».
20.02.2013 Брэст: незалежная журналістка абскарджвае пракурорскае папярэджанне
У дакуменце за подпісам намесніка пракурора Брэсцкай вобласці Аляксандра Точкі сцвярджалася, што Літвінчук нібыта парушыла парадак ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці журналіста замежнага сродку масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, бо працавала на замежныя СМІ без акрэдытацыі.
18.02.2013 У Магілёве памочніка пракурора дэпрэміравалі за непрафесіяналізм, а потым прызналі "Лепшым па прафесіі"
Магчыма такім чынам улады спрабуюць кампенсаваць сваім супрацоўнікам раней панесеныя, у сувязі з іх некампетэнтнасцю, грашовыя страты. Ганаровым званнем з уручэннем дыплома і грашовай прэміі ў памеры пяці базавых велічынь быў узнагароджаны і памочнік пракурора Ленінскага раёна Кірыл Абрамаў.
18.02.2013 Аляксандра Баразенку выклікаюць у пракуратуру
“У межах праверкі” незалежнага тэлеаператара просяць з’явіцца ў Мінскую гарадскую пракуратуру ў сераду 20 лютага. Адпаведная позва была накіраваная журналісту на адрас па месцы прапіскі.
15.02.2013 Аляксей Стук: Утрыманне Статкевіча і Бяляцкага адпавядае іх злачынствам
“У беларускіх турмах ёсць недахопы ва ўмовах утрымання, але яны ў рамках Крымінальна-выканаўчага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў”. Такое меркаванне выказаў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук.
05.02.2013 Тамара Сяргей: замест прыёму ў чыноўніка - выклік у міліцыю
4 лютага мяне выклікалі ў галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Старэйшы інспектар ГУУС Алег Зошчык паведаміў, што з Генеральнай пракуратуры паступіла даручэнне высветліць абставіны майго наведвання Адміністрацыі прэзідэнта 20 снежня 2012 года.
04.02.2013 Па факце зьбіцьця віцебскага актывіста БНФ узбуджаная крымінальная справа
Пракурор Першамайскага раёну Віцебску, старшы дарадца юстыцыі Юры Раманоўскі, разгледзеўшы матэрыялы праверкі па факце прычыненьня цялесных пашкоджаньняў сябру партыі БНФ Аляксею Гудзіліну, прыняў пастанову аб узбуджэньні крымінальнай справы паводле артыкулу 153 КК.
01.02.2013 Пракурор Бялыніцкага раёна раскрытыкаваў мясцовую міліцыю
Пракурор Бялыніцкага раёна Міхаіл Андросенка выказаў незадаволенасць тым, супрацоўнікі мясцовага РАУС недапрацоўваюць у пэўных накірунках сваёй дзейнасці.
14.01.2013 Брэст: незалежная журналістка атрымала афіцыйнае папярэджанне пракуратуры
Аліну Літвінчук папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі. У Брэсцкай абласной пракуратуры прышлі да высновы, што аўтарам матэрыялаў, змешчаных на інтэрнэт-старонцы “Радыё Рацыя” за подпісам Алісы Поль, насамрэч з’яўляецца Літвінчук.
03.01.2013 Бабруйск: з ціскам на актывістку “Гавары праўду!” будзе разбірацца пракуратура
Скаргу бабруйскага каардынатара кампаніі “Гавары праўду!” Алены Мядзведзевай перанакіравалі ў пракуратуру Ленінскага раёна. Нагадаем, актывістка прасіла разабрацца ў правамернасці дзеянняў супрацоўнікаў “Бабруйскіх электрычных сетак”.
28.12.2012 Дзянісу Дашкевічу пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне за журналісцкую дзейнасць
Дашкевіча папярэдзілі, што ў выпадку, калі на сайце vrogacheve.ru з’явяцца артыкулы, якія будуць змяшчаць недакладныя звесткі аб палітычным і эканамічным становішчы дзяржавы, альбо ганьбіць прадстаўнікоў улады, ён можа быць прыцягнуты да адказнасці па артыкулах 369-1 (“дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”), 188, частцы 2 (“паклёп”) і 189 частцы 2 (“абраза”) Крымінальнага кодэксу.
28.12.2012 Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць у пракуратуру
Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча выклікаюць ў раённую пракуратуру па факту крытычных выказванняў на адрас гарадскіх чыноўнікаў. Пра гэта Дашкевічу па мабільнаму тэлефону паведаміў намеснік пракурора Рагачоўскага раёна.
31.10.2012 Брэст: пракурор абяцае змагацца з карупцыяй
Нядаўна прызначаны новы пракурор Брэсцкай вобласці Іван Наскевіч паабяцаў узмацніць барацьбу з праявамі карупцыі і злоўжываннямі з боку чыноўнікаў у дачыненні да прадстаўнікоў бізнесу і людзей, што скардзяцца на парушэнні іх правоў.