Навіны на тэму: пракуратура
13.05.2013 Калінкавічы: пракурор праігнараваў заяву актывіста АГП Дзяніса Рабянка
Актывіст АГП Дзяніс Рабянок з Калінкавіч, супраць якога мясцовыя міліцыянты пачалі адміністрацыйную справу, не змог знайсці абароны ў пракуратуры. Дзяніс Рабянок лічыць, што і сам напад, і адміністрацыйная справа супраць яго – гэта спланаваная акцыя.
08.05.2013 Пракуратура папярэдзіла Алега Грузьдзіловіча
Алегу Грузьдзіловічу вынесена папярэджаньне, падпісанае першым намесьнікам пракурора Менску Раманоўскім. Яно тычыцца артыкула і кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро?»
08.05.2013 Журналіста Радыё “Свабода” Алега Грузьдзіловіча выклікаюць у пракуратуру
Алег Грузьдзіловіч кажа, што яго выкалікалі ў пракуратуру «для праверкі акалічнасьцяў ў сувязі з парушэньнем заканадаўства».
30.04.2013 Сябру кампаніі “Гавары праўду” Аляксандру Кузьміну не даюць азнаёміцца з дакументамі па ягонай справе
Грамадскі актывіст з Белаазёрску Аляксандр Кузьмін на сваю заяву ў Бярозаўскі РАУС аб жаданні азнаёміцца з матэрыламі дазнання ў адносінах да яго па арт. 193 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) атрымаў адказ, што да гэтага часу справу з пракуратуры ў РАУС не атрымалі.
24.04.2013 Пракуратура папярэдзіла праваабаронцу Тамару Сяргей
Паводле артыкула 193-прым Крымінальнага Кодэксу РБ праваабаронцы можа пагражаць да 2 гадоў зьняволеньня.
23.04.2013 Генпракуратура зацягвае разгляд справы
Сутнасць скаргі Сяргея Гоўшы палягала ў тым, што ён запатрабаваў да дзяржавы кампенсацыю маральнай шкоды ў сувязі з тым, што Беларусь не выканала Меркаванні Камітэта па правах чалавека ААН па ўзнаўленні рэгістрацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, ён, як адзін з заснавальнікаў, да гэтага часу пазбаўлены магчымасці займацца грамадскай дзейнасцю.
22.04.2013 На разбурэнні ў Брэсцкай крэпасці скардзяцца ў Генеральную пракуратуру
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч просіць Генеральнага пракурора Беларусі распачаць крымінальную справу наконт пашкоджання асаблівай гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з’яўляюцца пабудовы ў Брэсцкай крэпасці.
08.04.2013 Баранавічы: пракурору накіравана скарга на дзеянні супрацоўніка ГАУС
Грамадскі актывіст Віктар Сырыца 8 красавіка накіраваў пракурору горада Баранавічы скаргу на дзеянні супрацоўніка ГАУС маёра Паўла Кульгавіка, які зацягнуў прыняцце рашэння аб заключэнні дамовы на абслугоўванне пікета 25 сакавіка, што паслужыла прычынай ягонай забароны.
03.04.2013 На скаргу незалежнай журналісткі з Генеральнай пракуратуры адказалі адпіскай
Журналістка з Брэста Аліна Літвінчук атрымала адказ на сваю скаргу Генеральнаму пракурору РБ Аляксандру Канюку наконт вынесенага ёй напрыканцы мінулага года афіцыйнага папярэджання аб недапушчальнасці парушэння закона.
28.03.2013 Актывіст “Гавары праўду” з Клімавіч накіраваў скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ
Грамадскі актывіст просіць пракуратуру правесці праверку па ўказаным факце незаконнага затрымання супрацоўнікамі УКДБ і пагроз у яго адрас, і прыцягнуць вінаватых да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам. Аляксандр Балобін кажа, што ў сваёй скарзе ў пракуратуру ён выклаў дакланыя факты.
26.03.2013 Праваабаронца Раман Кісляк звярнуўся да Генеральнага пракурора
Юрыст-праваабаронца Раман Кісляк просіць праверыць працу міліцыі ў Віцебскай вобласці ў сувязі з тым, што затрыманыя за адміністрацыйныя правапарушэнні Леанід Аўтухоў і Канстанцін Смолікаў утрымліваліся пад вартай да суда больш за 48 гадзін.
25.03.2013 Адміністрацыя прэзідэнта парушае закон, а Генпракуратура не мае права прыцягнуць за гэта да адказнасці
Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што з адказу Паўлоўскаму бачна, што ў краіне ўтварылася каста недатыкальных чыноўнікаў. “Для мяне гэты адказ стаў поўнай нечаканасцю, бо з яго вынікае, што Генеральная пракуратура мае права кантраляваць усе дзяржаўныя структуры за выключэннем Адміністрацыі прэзідэнта".
25.03.2013 Журналіст “Вольнага горада” паскардзіўся на КДК у пракуратуру
Эканамічны аглядальнік незалежнай крычаўскай газеты “Вольны горад” Мікалай Гердзій накіраваў заяву ў пракуратуру Магілёўскай вобласці. Ён просіць, каб пракуратура праверыла факт парушэння заканадаўства Рэспублікі Беларусь з боку Крычаўскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю.
19.03.2013 Крычаўскі “Вольны горад” спрабуюць абвінаваціць у паклёпе
Рэдактара газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага і яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава 18 сакавіка выклікалі ў Крычаўскі РАУС для дачы тлумачэнняў.
16.03.2013 Суд не стаў разглядаць пратаколы, складзеныя на распаўсюдніка незалежнага выдання
Былы дэпутат Бялыніцкага райсавета Валерый Вусік атрымаў з пракуратуры Бялыніцкага раёна адказ на сваю скаргу на дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкага РАУС, склаўшых на яго два адміністрацыйныя пратаколы быццам бы за паклёп на старшыню СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд газеты “Магілёўскі Выбар”.