Навіны на тэму: пракуратура
19.08.2013 Пракуратура вынесла папярэджанне Салігорскаму тэлеканалу за парушэнне закона
Пракуратура Салігорскага раёна зрэагавала на скаргу мясцовага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктара Малочкі і вынесла афіцыйнае папярэджанне Салігорскаму тэлевізійнаму каналу.
17.08.2013 Пасля чарговага крытычнага выступу віцебскага ўрача змясцілі ў псіхіятрычны шпіталь
Ігар Пастноў, які жорстка крытыкаваў недахопы ў віцебскай сістэме аховы хдароўя, да апошніх дзён працаваў урачом-псіхіятрам у абласным псіхіятрычным шпіталі. Цяпер яго самога змясцілі ў гэтую самую ўстанову – неўзабаве пасля заявы намесніка галоўурача па ідэалогіі пра тое, што ўрач Пастноў паводзіць сябе “неэтычна”.
16.08.2013 Вясковец просіць пракуратуру разабрацца з фактамі запалохвання галоўным ветэрынарам Бярозаўскага раёна
Жыхар вёскі Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша звярнуўся ў пракуратуру Бярозаўскага раёна з просьбай даць прававую ацэнку некаторым выказванням галоўнага ўрача раёна Генадзя Белавешкіна ў інтэрв’ю раённай газеце “Маяк”.
15.08.2013 Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць пратэст пракурора па справе Мілавідскага фэсту
Праз тыдзень пасля суда Вячаслаў Болбат атрымаў копію касацыйнага пратэста, які быў напісана ад імя Баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксея Більдзейкі і накіраваны ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда. У гэтым касацыйным пратэсце пракурор сцвярджаў, што рашэнне суда з’яўляецца незаконным.
13.08.2013 Пракуратура вынесла прадпісанне на адрас старшыні Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў (дакумент)
Пракуратура вынесла прадпісанне на адрас старшыні Рэчыцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіла Баярына аб устраненні парушэнняў заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. Пра гэта паведаміў актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Алег Шабетнік.
13.08.2013 Пракуратура Баранавічаў адмовілася рэагаваць на калектыўную скаргу па справе Мілавідскага фэсту
Праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў ліст за подпісам выконваючага абавязкі Баранавіцкага міжраённага пракурора П.М. Навіцкага, у якім паведамляецца, што калектыўная скарга грамадзян па справе Мілавідскага фэсту вяртаецца назад заяўнікам.
08.08.2013 Жлобін: Яўген Басарэўскі падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры
Сябра партыі “Справядлівы свет” Яўген Басарэўскі разам са сваім адвакатам падаў пярэчанне на пратэст пракуратуры Жлобінскага раёна, якая не пагадзілася з апраўдальным прысудам актывісту. Аналагічным чынам паступіла былая калега Басарэўскага Валянціна Касцюкевіч, якая праходзіла з сябрам партыі левых па адной справе.
05.08.2013 Жлобін: пракуратура апратэставала апраўдальны прысуд сябру “Справядлівага свету”
Пракуратура Жлобінскага раёна накіравала пратэст у Гомельскі абласны суд на рашэнне Жлобінскага раённага суда апраўдаць сябра партыі “Справядлівы свет” Яўгена Басарэўскага. Агулам суд над Яўгенам Басарэўскім цягнуўся з 2010 года.
23.07.2013 Актывіст БСДП абскарджвае дзеянні супрацоўнікаў Магілёўскай пракуратуры
Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) незадаволены тым, што выкладзеныя ім факты карупцыі і злоўжыванняў службовым становішчам яго былым начальнікам інтэрнатаў “Магілёўаблсельбуда” Паўлам Шышовым, пакінуты без руху.
21.07.2013 Брэст: пракуратура заяўляе, што ў рэгіёне самы нізкі ўзровень злачыннасці
Такія высновы былі зробленыя падчас паседжання калегіі пракуратуры Брэсцкай вобласці, дзе падведзены вынікі дзейнасці гэтай установы за шэсць месяцаў 2013 года. Адзначалася, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года колькасць зарэгістраваных злачынстваў на Брэстчыне скарацілася амаль на 6%.
18.07.2013 Шчучын: па факце знішчэння крыжа ў гонар камандзіра Арміі Краёвай пададзена скарга ў пракуратуру
Старшыня незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Мечыслаў Яськевіч і сябра гэтай арганізацыі Вераніка Себасьцяновіч склалі скаргі ў Гарадзенскую абласную пракуратуру на прадмет акту вандалізму ў Шчучынскім раёне.
17.07.2013 Леанід Мархотка працягвае змаганне з незаконнымі пагрозамі аб унясенні ў спісы "невыязных"
Нагадаем, што яшчэ вясною Разліковы цэнтр змясціў у “жыроўках” абвестку аб стварэнні спісаў “невыязных” ды ўзяў на сябе адказнасць па накіраванні гэтых спісаў у Дзяржаўны памежны камітэт. На пачатку лета незаконныя дзеянні камунальшчыкаў праваабаронца абскардзіў ў пракуратуры Салігорскага раёна, але не знайшоў там паразумення.
12.07.2013 Магілёўцы патрабуюць выбачэнняў ад Лукашэнкі за “адарваныя галовы”
Адзінаццаць магілёўцаў выказалі незадаволенасць фактамі прапаганды гвалту, хамства і пагрозы забойства службовых асобаў па Беларускаму тэлебачанню прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Лісты з патрабаваннем прыняць меры ўздзеяння за выказванні да Аляксандра Лукашэнкі накіраваны ў Генеральную пракуратуру.
12.07.2013 Брэст: жыхары шукаюць абароны ў пракуратуры ў канфлікце з уладамі
Падставай для звароту ў наглядную ўстанову жыхароў дома №10 па вуліцы Астроўскага ў абласным цэнтры было тое, што гарвыканкам патрабуе высялення, спасылаючыся на аварыйны стан будынка. Цікава, што ў 2011-м годзе брэсцкія ўлады заключылі інвестыцыйную дамову з прыватнай кампаніяй аб продажы гэтага дома.
09.07.2013 Пракурор Слонімскага лічыць забарону пікета законнай
“На працягу дзесяці гадоў Слонімскі райвыканкам не дазволіў ніводнага масавага мерапарыемства дэмакратычных сіл у Слоніме. Гэтым самым чыноўнікі пастаянна парушаюць маё канстытуцыйнае права на правяденне масавых мерапрыемстваў”, — напісаў у заяве спадар Бедка.