Навіны на тэму: пракуратура

Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Генеральную пракуратуру

10.04.2014 Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Генеральную пракуратуру

Адзін з арганізатараў Мілавідскага фэсту Віктар Сырыца 10 красавіка накіраваў наглядную скаргу Генеральнаму пракурору на рашэнні Баранавіцкага гарадскога суда, Брэсцкага абласнога і Вярхоўнага суда па справе Мідавідскага фэсту.

Генеральная пракуратура адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва ў аднаўленні справы

08.04.2014 Генеральная пракуратура адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва ў аднаўленні справы

У сакавіку маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных два гады таму па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро, накіравалі заяву генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку, дзе прасілі аднавіць вытворчасць па гэтай крымінальнай справе ў сувязі з новавысветленымі акалічнасцямі. Аднак ім адмовілі.

Бабруйск: Справу закрылі, па сутнасці скаргі не адказалі

04.04.2014 Бабруйск: Справу закрылі, па сутнасці скаргі не адказалі

Бабруйская незалежная журналістка Марына Малчанава атрымала ліст з пракуратуры, у адказ на сваю заяву. З яе бабруйчанка даведалася, што адміністрацыйная справа супраць яе закрыта. Нагадаем, пасля асвятлення антываеннага пікета, журналістку выклікалі ў міліцыю.

Салігорск: Газета "Шахцёр" адказала актывісту АГП праз восем месяцаў

31.03.2014 Салігорск: Газета "Шахцёр" адказала актывісту АГП праз восем месяцаў

Каб атрымаць ад выканкамаўскай газеты “Шахцёр” адказы на вострыя пытанні салігорскаму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктару Малочку спартэбілася некалькі скаргаў у органы пракуратуры розных узроўняў і восем месяцаў чакання.

28.03.2014 Незалежнага журналіста ў Брэсце выклікаюць у пракуратуру

Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец абавязаны з’явіцца ў Брэсцкую гарадскую пракуратуру ў панядзелак 31 сакавіка. Пра гэта гаворыцца ў позве, прынесенай супрацоўнікамі міліцыі па месцы прапіскі журналіста.

Алесь Пушкін скардзіцца ў пракуратуру на мясцовага вандала

26.03.2014 Алесь Пушкін скардзіцца ў пракуратуру на мясцовага вандала

Выконваючы абавязкі старшыні Бобрскага сельсавета Уладзімір Загурскі 25 сакавіка гвалтоўна спыніў і зняважыў мастацкую выставу Пушкіна, пашкодзіўны пры гэтым некаторыя карціны.

У пракуратуры Віцебска не навучыліся пісаць без памылак (дакумент)

24.03.2014 У пракуратуры Віцебска не навучыліся пісаць без памылак (дакумент)

Чым выкліканы такі нэрвозны настрой у пракуратуры, што нават прозвішча заяўніка напісана з памылкамі, не кажучы ўжо пра іншыя памылкі ў лісце за подпісам пракурора Ю.В.Раманоўскага? Хто друкаваў такі адказ, дзе замест "юстиции" напісана "юствдии", замест "избирателей" – "дзбиратгёяей", замест "заявителю" – ";щявителю".

Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва звярнуліся да Генеральнага пракурора

12.03.2014 Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва звярнуліся да Генеральнага пракурора

Любоў Кавалёва -- маці Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных 2 гады таму па абвінавачванні ў здзяйсненні тэракта ў менскім метро, і ягоная сястра Таццяна Казяр накіравалі Генеральнаму пракурору РБ Аляксандру Канюку заяву з патрабаваннем узнавіць расследаванне справы па адкрытых новых абставінах з наступнай рэабілітацыяй.

06.03.2014 Гомельскія журналісты Беларускага Радыё Рацыя атрымалі афіцыйныя папярэджанні

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка, які прадстаўляў інтарэсы Міколы Бянько і Юліі Сівец, лічыць неабходным абскардзіць папярэджанне з Гомельскай абласной пракуратуры, якое атрымалі журналісты Беларускага Радыё Рацыя.

05.03.2014 Гомельскіх журналістаў-фрылансераў выклікаюць у пракуратуру

Старшы памочнік Гомельскага абласнога пракурора Дзмітрый Дэбой позвай выклікаў 5 сакавіка “на гутарку пра выкананне заканадаўства” гомельскіх сяброў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Юлію Сівец і Мікалая Бянько.

Пракуратура прызнала, што адміністрацыйная камісія Клімавіцкага райвыканкама створана з парушэннем заканадаўства

02.03.2014 Пракуратура прызнала, што адміністрацыйная камісія Клімавіцкага райвыканкама створана з парушэннем заканадаўства

Жыхарка вёскі Дамамерычы Клімавіцкага раёна Алена Марчанка 27 лютага атрымала адказ з пракуратуры Клімавіцкага раёна на сваю скаргу на незаконныя дзеянні адміністрацыйнай камісіі Клімавіцкага раёна.

Салігорскі актывіст АГП паўторна скрадзіцца ў Генпракуратуру на мясцовую “раёнку”

02.03.2014 Салігорскі актывіст АГП паўторна скрадзіцца ў Генпракуратуру на мясцовую “раёнку”

Генеральная пракуратура “адфутболіла” ў пракуратуру Мінскай вобласці скаргу намесніка старшыні Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочкі, датычную паршуэння рэдакцыяй салігорскай выкакнкамаўскай газеты “Шахцёр” закона “Аб зваротах грамадзян”.

Чарговае пракурорскае папярэджанне незалежнаму журналісту

19.02.2014 Чарговае пракурорскае папярэджанне незалежнаму журналісту

19 лютага Юрый Дзяшук быў чарговы раз выкліканы ў пракуратуру, дзе журналісту і было ўручана афіцыйнае папярэджанне. Гаворка ў папярэджанні ідзе пра забарону працаваць без акрэдытацыі на карысць замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра недапушчальнасць публікацыі неправеранай інфармацыі. Цікава, што пісьмовую копію папярэджання журналісту ў пракуратуры перадаць адмовіліся.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” абараняе свой сайт у судзе (+ копія вызначэння суда)

18.02.2014 Праваабарончы цэнтр “Вясна” абараняе свой сайт у судзе (+ копія вызначэння суда)

Суд Цэнтральнага раёна г.Мінска вынес вызначэнне, згодна з якім Стэфановіч Валянцін прызнаны неналежным заяўніком, паколькі не з'яўляецца ўласнікам сайта spring96.org, яго асабістыя правы праз унясенне сайта ў спіс забароненых не парушаныя.

Баранавічы: у недапрацоўках гарвыканкама вінавата пошта?

08.02.2014 Баранавічы: у недапрацоўках гарвыканкама вінавата пошта?

Кіраўнік Баранавіцкай суполкі прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык толькі з адказу Баранавіцкай міжраённай пракуратуры даведаўся, што, аказваецца, атрымліваў адказ з гарвыканкама на сваю заяву ў студзені, у якой прасіў дазволу на пікет, але не дачакаўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства