Навіны на тэму: пракуратура

Скаргу адносна немагчымасці навучання па-беларуску Генеральная пракуратура пераслала ў Міністэрства адукацыі

12.02.2015 Скаргу адносна немагчымасці навучання па-беларуску Генеральная пракуратура пераслала ў Міністэрства адукацыі

Бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі атрымалі ліст з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь за подпісам старэйшага пракурора аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабод грамадзян В.Г. Куксо.

Адказ пракурора: са здаровай галавы – на хворую

11.02.2015 Адказ пракурора: са здаровай галавы – на хворую

Жыхар Менскага раёна Дзмітрый Раслаўцаў звярнуўся ў Менскую раённую пракуратуру з просьбаю аб дапамозе аднавіць справядлівасць у грамадзянскай справе, якая тычылася ягоных маёмасных інтарэсаў. Адказ за подпісам намесніка пракурора І. Мурашкіна, моцна здзівіў заяўніка.

Былы кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў працягвае абскарджваць затрыманне

30.01.2015 Былы кандыдат у дэпутаты мясцовых Саветаў працягвае абскарджваць затрыманне

Грамадскі актывіст просіць першага намесніка Генеральнага пракурора запісаць яго на асабісты прыём, з тым, каб ён мог прывесці новыя доказы незаконнасці свайго затрымання і далейшага парушэння яго канстытуцыйных правоў.

Ніна Багінская скардзіцца на зняважлівыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру

26.01.2015 Ніна Багінская скардзіцца на зняважлівыя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру

Актывістка Ніна Багінская, затрыманая 22 студзеня пад час ушанавання памяці герояў «Нябеснай сотні» у Менску, абскардзіла грубыя і зняважлівыя дзеянні супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС г. Мінска ў раённай пракуратуры.

Баранавічы: праваабаронца просіць пракурора адрэагаваць на незаконныя дзеянні выканкаму

26.01.2015 Баранавічы: праваабаронца просіць пракурора адрэагаваць на незаконныя дзеянні выканкаму

Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву міжраённаму пракурору на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 05.12.2014г., згодна якому быў забаронены пікет, прысвечаны гадавіне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Пракуратура адказала журналісту Буракову

21.01.2015 Пракуратура адказала журналісту Буракову

Магілёўскі журналіст-фрылансер Алесь Буракоў атрымаў адказ на скаргу, якую ён накіраваў у Генеральную пракуратуру: адказаў журналісту першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Алег Пімашкоў.

Павярхоўнасць праверкі салігорскай пракуратуры абскарджваецца ў абласной інстанцыі

21.01.2015 Павярхоўнасць праверкі салігорскай пракуратуры абскарджваецца ў абласной інстанцыі

Актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Уладзімір Лемеш накіраваў у пракуратуру Мінскай вобласці скаргу на рашэнне пракуратуры Салігорскага раёна адносна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення агляду ў яго кватэры.

Баранавічы: бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа звярнуліся да Генеральнага пракурора

17.01.2015 Баранавічы: бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа звярнуліся да Генеральнага пракурора

Бацькі вучняў былога беларускамоўнага класа ў Баранавічах Таццяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь. Аўтары зварота просяць Генеральнага пракурора абараніць іх законныя правы на навучанне па-беларуску і пакараць парушальнікаў закона.

Брэст: пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

14.01.2015 Брэст: пракуратура праігнаравала скаргу незалежнага журналіста

У сваім звароце журналіст Алесь Ляўчук прасіў правесці праверку наконт працэдуры складання ў адносінах да яго пратакола за нібыта здзейсненае адміністрацыйнае правапарушэнне.

Гродзенская пракуратура апраўдвае ўжыванне сілы “добраахвотным памочнікам” міліцыі

02.01.2015 Гродзенская пракуратура апраўдвае ўжыванне сілы “добраахвотным памочнікам” міліцыі

Менавіта Гарэлаў затрымаў Вольгу Крапоціну з прымяненнем фізічнай сілы і перадаў яе міліцыі. На судзе ён тлумачыў свае паводзіны тым, што зрабіў гэта “только из уважения к участковому милиционеру”, які прыходзіў да яго раней і прасіў дапамагчы ў пошуку тых, хто распаўсюджвае “крамольныя” ўлёткі.

Салігорск: Пракуратура адфутболіла скаргу праваабаронцы

26.12.2014 Салігорск: Пракуратура адфутболіла скаргу праваабаронцы

Пракуратура Салігорскага раёна не стала рэагаваць на забарону Салігорскім райвыканкамам пікета да Дня правоў чалавека і на неадэкватныя дзеянні галоўнага ідэолага, які з публічнага рашэння выканкаму зрабіў дзяржаўную таямніцу.

Брэст: пракуратура не знайшла парушэнняў закона ў дзеяннях дэпутатаў гарадскога Савета

26.12.2014 Брэст: пракуратура не знайшла парушэнняў закона ў дзеяннях дэпутатаў гарадскога Савета

Гэта вынікае з адказу, які атрымалі на свой ліст актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”, што збіраліся прыцягнуць увагу нагляднага органа да фактаў ігнаравання дэпутатамі норм заканадаўства аб зваротах грамадзян.

Таямнічым рашэннем Салігорскага райвыканкаму зоймецца пракуратура

17.12.2014 Таямнічым рашэннем Салігорскага райвыканкаму зоймецца пракуратура

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Леанід Мархотка накіраваў скаргу ў пракуратуру на адмову Салігорскага райвыканкаму ў правядзенні пікету да Дня правоў чалавека і на неадэкватныя дзеянні галоўнага ідэолага, які з публічнага рашэння Салігорскага выканкаму зрабіў дзяржаўную таямніцу.

Алеся Залеўскага выклікаюць у сталічную пракуратуру

16.12.2014 Алеся Залеўскага выклікаюць у сталічную пракуратуру

Не выключана, што ўслед за двума адміністрацыйнымі прысудамі незалежнаму журналісту хочуць вынесці яшчэ і пракурорскае папярэджанне.

Журналіст просіць Генпракуратуру навучыць магілёўскіх пракурораў справаводству

15.12.2014 Журналіст просіць Генпракуратуру навучыць магілёўскіх пракурораў справаводству

Скаргу на дзеянні службовых асоб пракуратуры Магілёўскай вобласці і Магілёва напісаў Алесь Буракоў. Журналіст таксама хадайнічае аб тым, каб у КаАП РБ быў вернуты арт. 22.12 "Парушэнне заканадаўства аб справаводстве".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства