Навіны на тэму: суды

"Пора выносить мусор" — за такі каментар палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" да двух гадоў калоніі

13.07.2022 "Пора выносить мусор" — за такі каментар палітвязня асудзілі па "справе Зельцэра" да двух гадоў калоніі

31-гадовага палітвязня Віталя Лойку асудзілі па арт. 369 (абраза супрацоўніка КДБ) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса да двух гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў (3200 беларускіх рублёў).

Блакаваў праезную частку, выкрыкваў лозунгі: у Мінску вынесены прысуд удзельніку жнівеньскай акцыі пратэсту

13.07.2022 Блакаваў праезную частку, выкрыкваў лозунгі: у Мінску вынесены прысуд удзельніку жнівеньскай акцыі пратэсту

Суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд жыхару сталіцы Арцёму Закржэўскаму, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Палітвязню Паўлу Аўчарову, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ паўтара года зняволення

13.07.2022 Палітвязню Паўлу Аўчарову, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ паўтара года зняволення

У судзе Шклоўскага раёна 6 ліпеня суддзя Аляксандр Тараканаў прысудзіў Паўлу ў дадатак да пяці гадоў зняволення яшчэ паўтара года ў калоніі.

Пачаўся суд над палітзняволеным журналістам Юрыем Ганцарэвічам

13.07.2022 Пачаўся суд над палітзняволеным журналістам Юрыем Ганцарэвічам

Брэсцкі абласны суд 13 ліпеня пачаў разглядаць крымінальную справу палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, якога абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Журналістку Кацярыну Андрэеву асудзілі да 8 гадоў зняволення за "здраду дзяржаве". Што вядома пра суддзю?

13.07.2022 Журналістку Кацярыну Андрэеву асудзілі да 8 гадоў зняволення за "здраду дзяржаве". Што вядома пра суддзю?

Сёння ў Гомельскім абласным судзе агучылі прысуд палітзняволенай журналістцы "Белсату" Кацярыне Андрэевай, асуджанай да двух гадоў калоніі за стрым з "Плошчы Перамен" 15 лістапада 2020 года.

У Камянцы асудзілі яшчэ аднаго берасцейскага "карагодніка"

13.07.2022 У Камянцы асудзілі яшчэ аднаго берасцейскага "карагодніка"

Суд Камянецкага раёна 7 ліпеня вынес прысуд яшчэ аднаму ўдзельніку "карагоднай справы", жыхару Камянца Аляксею Жарэлу.

"Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забяспечваць правапарадак падчас пратэстаў": як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера Нешту з Баранавіч

13.07.2022 "Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забяспечваць правапарадак падчас пратэстаў": як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера Нешту з Баранавіч

23 чэрвеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч асудзіў вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешту па тэрарыстычным артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса і за выраб "кактэйляў Молатава" па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання "падпалкоўніка".

Бухгалтара з Гродна асудзілі да 4,5 гадоў калоніі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса за каментары

12.07.2022 Бухгалтара з Гродна асудзілі да 4,5 гадоў калоніі па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса за каментары

Суд Ленінскага раёна Гродна асудзіў да чатырох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму 33-гадовага бухгалтара Аляксандра Францкевіча.

«Калі не падабаўся адказ, то біў палкай па ягадзіцах». Мінчанка распавяла пра пяць арыштаў, катаванні ў ГУБАЗіКу і вымушаны ад’езд з краіны

12.07.2022 «Калі не падабаўся адказ, то біў палкай па ягадзіцах». Мінчанка распавяла пра пяць арыштаў, катаванні ў ГУБАЗіКу і вымушаны ад’езд з краіны

Былая арыштантка распавяла "Вясне" пра збіццё і катаванні ў ГУБАЗіКу, пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, пра матывацыю змагацца далей і пра падтрымку сукамерніц.

Па тры гады "хатняй хіміі" за "вікторыю" і сцяжок прысудзілі стрыечным брату і сястры

12.07.2022 Па тры гады "хатняй хіміі" за "вікторыю" і сцяжок прысудзілі стрыечным брату і сястры

Выйшлі на праспект, каб паглядзець, што там робіцца, затым далучыліся да натоўпу і прайшліся разам з усімі па вуліцы. Ждановіч у кагосьці ў натоўпе ўзяў сцяжок бел-чырвона-белага колеру, каб зрабіць некалькі фотаздымкаў.

Ляпіў у Жабінцы "няправільныя" партрэты Лукашэнкі: чарговы прысуд за абразу прэзідэнта

12.07.2022 Ляпіў у Жабінцы "няправільныя" партрэты Лукашэнкі: чарговы прысуд за абразу прэзідэнта

Судом Жабінкаўскага раёна 5 ліпеня разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Жэдзіка, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта Беларусі.

За наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года жыхара Баранавіч асудзілі да калоніі

12.07.2022 За наезд на супрацоўніка міліцыі ў жніўні 2020 года жыхара Баранавіч асудзілі да калоніі

У судзе Баранавічскага раёна і Баранавіч 11 ліпеня вынесены прысуд па крымінальнай справе Паўла Лінкевіча, абвінавачанага ў наўмысным прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання супрацоўніку міліцыі (ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса).

Пракурор просіць прызначыць Змітру і Насце Дашкевічам па 1,5 года калоніі

11.07.2022 Пракурор просіць прызначыць Змітру і Насце Дашкевічам па 1,5 года калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска сёння распачаўся крымінальны працэс над палітвязнем Змітром Дашкевічам і ягонай жонкай Настай Дашкевіч.

Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі бабруйскай калоніі

11.07.2022 Яшчэ аднаго палітвязня асудзілі за "непадпарадкаванне" адміністрацыі бабруйскай калоніі

Палітзняволенага мінчука Андрэя Навіцкага, асуджанага да пяці гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту, абразу Лукашэнкі ў відэароліку на YouTube і захоўванні пораху, асудзілі па арт. 411 Крымінальнага кодэкса за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі бабруйскай калоніі № 2.

Палітвязень атрымаў другую групу інваліднасці, у сувязі з чым яго перавялі з "хіміі" на "хатнюю хімію"

11.07.2022 Палітвязень атрымаў другую групу інваліднасці, у сувязі з чым яго перавялі з "хіміі" на "хатнюю хімію"

5 ліпеня асуджанаму па "пратэсным" артыкуле палітвязню Валерыю Вішчэню змянілі від пакарання з "хіміі" на "хатнюю хімію".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства