Навіны на тэму: суды

Чыгуначніку-палітвязню з Гомеля прысудзілі 2 гады калоніі за відэа з расійскай вайсковай тэхнікай для "Беларускага гаюна"

25.07.2022 Чыгуначніку-палітвязню з Гомеля прысудзілі 2 гады калоніі за відэа з расійскай вайсковай тэхнікай для "Беларускага гаюна"

21 ліпеня суд Гомельскай вобласці вынес рашэнне па справе палітвязня Аляксандра Лучыновіча, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 361-4 КК "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці "рэйда" ў Іванаве

23.07.2022 Збівалі патэльняй, пакуль пілі каву з кавамашыны затрыманага: падрабязнасці "рэйда" ў Іванаве

"Вясна" распавядае пра пераслед жыхароў Іванава, збіццё і здзекі пры затрыманні і гісторыю маці непаўнагадовых дзяцей, якую шэсць дзён утрымлівалі за кратамі. 

Напісалі каментар за мяжой — атрымалі ў Беларусі тэрмін за "абразу"

23.07.2022 Напісалі каментар за мяжой — атрымалі ў Беларусі тэрмін за "абразу"

"Вясна" распавядае пра два прысуды за "абразу прадстаўнікоў улады" праз каментары у інтэрнэце. Іх асуджаныя пісалі, калі знаходзіліся за межамі Беларусі.

За абразу Лукашэнкі ў Светлагорску асудзілі ужо былога  работніка "Хімвалакна"

22.07.2022 За абразу Лукашэнкі ў Светлагорску асудзілі ужо былога работніка "Хімвалакна"

У судзе Светлагорскага раёна 22 ліпеня вынесены прысуд па  крымінальнай справе работніка "Хімвалакна" Алега Чычыкайлы, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Маладзечна, Мазыр, Жабінка, Драгічын... Падборка рэгіянальных дыфамацыйных прысудаў

22.07.2022 Маладзечна, Мазыр, Жабінка, Драгічын... Падборка рэгіянальных дыфамацыйных прысудаў

ПЦ "Вясна" працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з нецярпімасцю беларускіх уладаў да любых формаў праяваў пратэсту.

Палітвязня Жылінскага асудзілі да трох гадоў калоніі

21.07.2022 Палітвязня Жылінскага асудзілі да трох гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе сёння, 18 ліпеня, агучылі прысуд палітзняволенаму Віталю Жылінскаму.

Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 гадоў зняволення

21.07.2022 Беларуску Яну Пінчук дэпартуюць у Беларусь, дзе яе чакае да 20 гадоў зняволення

Яну Пінчук выдаюць з Расіі ў Беларусь, хоць Камітэт правоў чалавека ААН забараніў экстрадыцыю. У Беларусі Яну вінавацяць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, ёй пагражае да 20 гадоў калоніі.

Зняважаны даішнік Вольніч: тры чэрвеньскія справы спынілі, а адну — не

20.07.2022 Зняважаны даішнік Вольніч: тры чэрвеньскія справы спынілі, а адну — не

"Вясне" сталі вядомыя рашэнні яшчэ па чатырох крымінальных справах паводле абвінавачвання ў абразе ганцавіцкага інспектара ДАІ Ігара Вольніча. Судовыя працэсы праходзілі сёлета з 23 па 28 чэрвеня. У трох з іх справу спынілі.

У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы "тэрарыстаў"

20.07.2022 У Бабруйску працягваецца суд па справе яшчэ адной групы "тэрарыстаў"

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска 19 ліпеня працягваўся суд над групай мясцовых "тэрарыстаў".

Добруш: паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі ў тэлеграм-чаце

19.07.2022 Добруш: паўтара года калоніі за абразу Лукашэнкі ў тэлеграм-чаце

15 ліпеня суд Добрушскага раёна разглядзеў справу Дзяніса Шустава. Мужчыну абвінавачваюць у абразе прэзідэнта па ч.1 арт. 368 КК.

У Гомелі за відэа аб перасоўваннях па Беларусі расійскай вайсковай тэхнікі суддзя Піскуноў прысудзіў падлетку Піскуну 3 гады калоніі

19.07.2022 У Гомелі за відэа аб перасоўваннях па Беларусі расійскай вайсковай тэхнікі суддзя Піскуноў прысудзіў падлетку Піскуну 3 гады калоніі

18 ліпеня Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе Паўла Піскуна, якога абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК.

Паўтара года "хатняй хіміі" — за тры каментары

19.07.2022 Паўтара года "хатняй хіміі" — за тры каментары

Сёння ў судзе Маладзечна і Маладзечанскага раёна палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі на паўтара года абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Пасля трохмесячнага перапынку аднавіўся суд над падпальшчыкам сістэм збору аплаты «БелТолл»

19.07.2022 Пасля трохмесячнага перапынку аднавіўся суд над падпальшчыкам сістэм збору аплаты «БелТолл»

Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне.

Збіццё ў 2020 годзе, затрыманне амаль праз паўтара года і новы пераслед з агульным прысудам у 9 гадоў калоніі: гісторыя палітвязня Максіма Матыркі

18.07.2022 Збіццё ў 2020 годзе, затрыманне амаль праз паўтара года і новы пераслед з агульным прысудам у 9 гадоў калоніі: гісторыя палітвязня Максіма Матыркі

"Вясна" распавядае гісторыю пераследу Максіма і што вядома пра яго суд.

Жыхар Магілёва абразіў слаўгарадскую супрацоўніцу міліцыі – далі "хімію"

18.07.2022 Жыхар Магілёва абразіў слаўгарадскую супрацоўніцу міліцыі – далі "хімію"

Абставінамі, змякчальнымі віну Таргонскага, былі станоўчыя характарыстыкі з месца жыхарства і працы Віталя, а таксама аплата маральнай шкоды, у памеры 500 рублёў, наўпрост у зале суда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства