Навіны на тэму: суды

"Падобнае можна пачытаць у архівах па гісторыі Савецкага Саюза". Праваабаронца Зміцер Салаўёў — пра сваю "спецвытворчасць"

29.09.2022 "Падобнае можна пачытаць у архівах па гісторыі Савецкага Саюза". Праваабаронца Зміцер Салаўёў — пра сваю "спецвытворчасць"

Следчы камітэт 29 верасня пачаў "спецыяльную вытворчасць" у дачыненні да праваабаронцы "Вясны" Змітра Салаўёва. Ён пракаментаваў дзеянні сілавікоў.

Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы па ініцыятыве "Буслы ляцяць"

28.09.2022 Да 15 гадоў калоніі — абвешчаны прысуды шасці фігурантам справы па ініцыятыве "Буслы ляцяць"

Суддзя Анастасія Папко прызначыла вялікія тэрміны фігурантам справы: Аляксею Іванісаву — 14 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксею Гамезу — 14,5 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Мікалаю Біблісу — 8,5 гадоў калоніі і штраф у 300 базавых, Андрэю Будаю — 15 гадоў калоніі і штраф у 500 базавых, Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі, Аляксандру Сідарэнку — 12 гадоў калоніі.

Вынесены суровы прысуд журналістцы Ксеніі Луцкінай

28.09.2022 Вынесены суровы прысуд журналістцы Ксеніі Луцкінай

Судовы працэс над журналісткай пачаўся першага верасня. 20 верасня пракурор запатрабаваў пакараць Ксенію Луцкіну пазбаўленнем волі тэрмінам на 8 гадоў у калоніі агульнага рэжыму.

Ад 2 да 2,5 гадоў калоніі: чатырох палітвязняў асудзілі за "перашкоду правядзенню рэферэндуму"

28.09.2022 Ад 2 да 2,5 гадоў калоніі: чатырох палітвязняў асудзілі за "перашкоду правядзенню рэферэндуму"

У судзе Заводскага раёна Мінска 23 верасня агучылі прысуды адразу чатыром палітвязням — Міхаілу Хаміцэвічу, Мікалаю Каробку, Вячаславу Дашкевічу і Таццяне Заяц.

Працягваецца працэс над праграмістам Арцёмам Мазанікам, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan

28.09.2022 Працягваецца працэс над праграмістам Арцёмам Мазанікам, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю Belscan

Арцёма Мазаніка па інфармацыі следства затрымалі 14 студзеня, а ў канцы ліпеня КДБ унёс яго ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Стаматолагу-артапеду Дураеву суд прадставіў час для аплаты маральнай шкоды пацярпелым

28.09.2022 Стаматолагу-артапеду Дураеву суд прадставіў час для аплаты маральнай шкоды пацярпелым

Урача абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 368 і ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса)

Палітзняволенаму Аляксандру Велясніцкаму прысудзілі 2,5 года калоніі па "справе Зельцэра"

27.09.2022 Палітзняволенаму Аляксандру Велясніцкаму прысудзілі 2,5 года калоніі па "справе Зельцэра"

26 верасня Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе экс-ваеннага, якому прад'явілі абвінавачванні па арт. 130 КК (Распальванне варожасці).

"Дзейнічаў з прамым намерам": дырэктара юрфірмы асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы

27.09.2022 "Дзейнічаў з прамым намерам": дырэктара юрфірмы асудзілі да "хатняй хіміі" за ўдзел у Маршы

Палітвязня вызвалілі ў залі суда.

У Гродне пачынаецца суд над "тэрарыстам" Юрыем Станеўскім

27.09.2022 У Гродне пачынаецца суд над "тэрарыстам" Юрыем Станеўскім

У Гродзенскім абласным судзе 27 верасня пачынаецца разгляд крымінальнай справы Юрыя Станеўскага, якога КДБ ўнес у спісы асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

26.09.2022 Палітвязня Аляксандра Казакевіча асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі"

Прысуд вынес суддзя Дзяніс Барэйка.

У Мінску судзяць палітзняволенага журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука

23.09.2022 У Мінску судзяць палітзняволенага журналіста, рэдактара “Ежедневника” Сяргея Сацука

Сацука вінавацяць у вінавацяць у атрыманні хабару, распальванні іншай сацыяльнай варожасці іперавышэнні ўлады альбо службовых паўнамоцтваў.

Асабістыя дадзеныя сілавікоў перадала ў тэлеграм-каналы: у Мінску судзяць Таццяну Колас

22.09.2022 Асабістыя дадзеныя сілавікоў перадала ў тэлеграм-каналы: у Мінску судзяць Таццяну Колас

Сілавікі сцвярджаюць, што жанчына нібыта самастойна прыйшла "здавацца" ў міліцыю.

За некалькі каментароў ў тэлеграме палітзняволенага шматдзетнага бацьку асудзілі да 1,5 года калоніі

22.09.2022 За некалькі каментароў ў тэлеграме палітзняволенага шматдзетнага бацьку асудзілі да 1,5 года калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 22 верасня да паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 48-гадовага шматдзетнага бацьку Паўла Ларына.

Затрыманні, ціск на палітвязняў, "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 21-22 верасня

22.09.2022 Затрыманні, ціск на палітвязняў, "экстрэмісцкія" матэрыялы: хроніка пераследу 21-22 верасня

Праваабарончы цэнтр "Вясна" 21-22 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

За каментарыі ў інтэрнеце па "справе Зельцэра" асуджаны жыхар Мазыра

22.09.2022 За каментарыі ў інтэрнеце па "справе Зельцэра" асуджаны жыхар Мазыра

На 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу асуджаны 37-гадовы палітвязень з Мазыра Яўген Віславух. Судзілі яго ў Гомельскім абласным судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства