Навіны на тэму: суды

Мінчанку асудзілі да 3 гадоў "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў"

05.10.2022 Мінчанку асудзілі да 3 гадоў "хіміі" за ўдзел у "Маршы вызвалення палітвязняў"

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 4 кастрычніка паводле "народнага" артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзянскі парадак) асудзілі 33-гадовую Дзіяну Кішкарэнку.

23-гадовага палітвязня з Кобрына асудзілі на 2 гады калоніі за сарваны сцяг

04.10.2022 23-гадовага палітвязня з Кобрына асудзілі на 2 гады калоніі за сарваны сцяг

У Кобрынскім судзе 3 кастрычніка вынеслі прысуд паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (Знявага дзяржсімвалаў) палітзняволенаму Кірылу Давідзюку за сарваны дзяржаўны сцяг, што вісеў на ўваходзе ў краму.

Палітзняволенага супрацоўніка EPAM асудзілі па "справе Зельцэра" да 3,5 гадоў калоніі

03.10.2022 Палітзняволенага супрацоўніка EPAM асудзілі па "справе Зельцэра" да 3,5 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 3 кастрычніка асудзілі па так званай "справе Зельцэра" 38-гадовага палітзняволенага супрацоўніка EPAM і калегу загінулага айцішніка Сяргея Кірэенку.

Кіроўцу таксі з Ліды асудзілі да 9 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграме і "вожыкі" ў гаражы

03.10.2022 Кіроўцу таксі з Ліды асудзілі да 9 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграме і "вожыкі" ў гаражы

У Гродзенскім абласным судзе 3 кастрычніка вынеслі жорсткі прысуд 28-гадоваму кіроўцу таксі з Ліды Эдварду Вільчэўскаму — дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

За стварэнне прыкладання BelScan, а таксама ўдзел у акцыях пратэсту праграміста асудзілі на восем гадоў калоніі

03.10.2022 За стварэнне прыкладання BelScan, а таксама ўдзел у акцыях пратэсту праграміста асудзілі на восем гадоў калоніі

Арцёма Мазаніка па інфармацыі следства затрымалі 14 студзеня, а ў канцы ліпеня КДБ унёс Мазаніка ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

У Бялынічах прызначаная дата суда над трэнерам-энтузіястам

03.10.2022 У Бялынічах прызначаная дата суда над трэнерам-энтузіястам

Суд Бялыніцкага раёна прызначыў дату разгляду крымінальнай справы кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Футбол”, вядомага ў краіне трэнера-энтузіаста Сяргея Зайкоўскага.

І "тэрарыст", і "экстрэміст" адначасова: суровы прысуд палітвязню Дзянісу Сальмановічу

02.10.2022 І "тэрарыст", і "экстрэміст" адначасова: суровы прысуд палітвязню Дзянісу Сальмановічу

Брэсцкі абласны суд 30 верасня вынес жорсткі прысуд па крымінальнай справе палітзняволенага Дзяніса Сальмановіча. Яго абвінавацілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Мужа і жонку пакаралі за ўдзел у "Маршы супраць тэрору" — прысуд стаў вядомы толькі цяпер

01.10.2022 Мужа і жонку пакаралі за ўдзел у "Маршы супраць тэрору" — прысуд стаў вядомы толькі цяпер

Вядома, што ў 2020 годзе яны бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту "Марш супраць тэрору", якая адбылася ў Мінску 1 лістапада.

Наступіў на дрэўка сцяга? Падборка дыфамацыйных прысудаў, вынесеных улетку

30.09.2022 Наступіў на дрэўка сцяга? Падборка дыфамацыйных прысудаў, вынесеных улетку

Самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій у Беларусі сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў.

"Справа Аўтуховіча": спрэчкі бакоў скончыліся, прысуд будзе агучаны ў сярэдзіне кастрычніка

30.09.2022 "Справа Аўтуховіча": спрэчкі бакоў скончыліся, прысуд будзе агучаны ў сярэдзіне кастрычніка

Судовае следства па справе скончанае 30 верасня, а прысуд агучаць 17 кастрычніка. 

Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі"

30.09.2022 Палітзняволеную лекарку Таццяну Талочку асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі"

30 верасня у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска суддзя Вольга Няборская прызначыла Таццяне тры гады "хатняй хіміі".

За абразу Лукашэнкі і чорнага берэта — паўтара года калоніі жыхару Полацка

30.09.2022 За абразу Лукашэнкі і чорнага берэта — паўтара года калоніі жыхару Полацка

Знаходзячыся па месцы жыхарства, вечарам 31 снежня 2020 года пад выявай Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” пры ўручэнні яму вышэйшай адзнакі АМАП МУС — чорнага берэта — пакінуў абразлівы каментар.

Мінімум 46 асуджаных, прызнанне "тэрарыстамі", катаванні: год з масавых затрыманняў па "справе Зельцэра"

30.09.2022 Мінімум 46 асуджаных, прызнанне "тэрарыстамі", катаванні: год з масавых затрыманняў па "справе Зельцэра"

"Вясна" распавядае пра храналогію пераследу па "справе Зельцэра" і пра тое, як і за што судзяць фігурантаў справы.

Гамяльчаніна з інваліднасцю пакаралі калоніяй за каментары па "справе Зельцэра"

30.09.2022 Гамяльчаніна з інваліднасцю пакаралі калоніяй за каментары па "справе Зельцэра"

У Гомельскім абласным судзе 28 верасня вынесены прысуд палітзняволенаму Максіму Ражкову, абвінавачанаму ў грубым парушэнні грамадскага парадку і распальванні іншай сацыяльнай варожасці.

Выкладчыка радыётэхнічнага каледжа асудзілі па "справе Зельцэра"

30.09.2022 Выкладчыка радыётэхнічнага каледжа асудзілі па "справе Зельцэра"

Мінскі гарадскі суд 19 верасня агучыў прысуд 30-гадоваму Цімафею Шкуратовічу, якога абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках, распальванні іншай сацыяльнай варожасці і абразе прадстаўніка ўлады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства