Навіны на тэму: суды

Дайджэст вызваленых: 19 палітвязняў у лістападзе цалкам адбылі тэрміны, амаль усе — больш за 2 гады

02.12.2022 Дайджэст вызваленых: 19 палітвязняў у лістападзе цалкам адбылі тэрміны, амаль усе — больш за 2 гады

За што палітзняволеныя адбывалі тэрміны і колькі іх утрымлівалі ў месцах няволі — распавядае "Вясна" ў штомесячным дайджэсце. 

Палітвязню прысудзілі два з паловай гады калоніі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”

02.12.2022 Палітвязню прысудзілі два з паловай гады калоніі за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”

У Магілёўскім абласным судзе асудзілі палітзняволенага Віктара Дзіброва паводле ч. 1 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Мінімум 95 чалавек адправілі за краты: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў лістападзе

02.12.2022 Мінімум 95 чалавек адправілі за краты: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў лістападзе

"Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лістападзе.  

Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі, а яго жонку — да 2,5 гадоў. Па справе асудзілі яшчэ двух чалавек

02.12.2022 Былога журналіста БТ асудзілі да 4 гадоў калоніі, а яго жонку — да 2,5 гадоў. Па справе асудзілі яшчэ двух чалавек

У Мінскім гарадскім судзе 2 снежня абвясцілі прысуды былому журналісту Белтэлерадыёкампаніі і пазаштатнаму карэспандэнту казахстанскага тэлеканала "Хабар 24" Дзмітрыю Лукшу, яго жонцы Паліне Палавінцы, Дзянісу Яроўскаму, а таксама Канстанціну Ніканораву.

Сёння пачалі судзіць журналіста “Комсомольской правды” Генадзя Мажэйку

01.12.2022 Сёння пачалі судзіць журналіста “Комсомольской правды” Генадзя Мажэйку

У Мінскім гарадскім судзе 1 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Генадзя Мажэйкі. Генадзя абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).

Мужчыну прысудзілі два гады "хіміі" за допіс пра Лукашэнку

30.11.2022 Мужчыну прысудзілі два гады "хіміі" за допіс пра Лукашэнку

У судзе Бярозаўскага раёну 23 лістапада асудзілі Уладзіміра Салдатава паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволенага лекара асудзілі за каментары другі раз 

30.11.2022 Палітзняволенага лекара асудзілі за каментары другі раз 

У судзе Пухавіцкага раёна 2 лістапада вынеслі другі прысуд у адносінах да палітзняволенага лекара-неўролага Аляксандра Цялегі. 

Плынь асуджаных па “справе Зельцэра” не спыняецца: гамельчука асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Telegram

29.11.2022 Плынь асуджаных па “справе Зельцэра” не спыняецца: гамельчука асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Telegram

У Гомельскім абласным судзе 22 лістапада асудзілі палітзняволенага Сяргея Есьмановіча паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

Мужчыну асудзілі да "хатняй хіміі" за каментар у бок былога начальніка ГУБАЗіКа

28.11.2022 Мужчыну асудзілі да "хатняй хіміі" за каментар у бок былога начальніка ГУБАЗіКа

На пасяджэнні суддзя Раман Крыловіч спрабаваў прысаромець абвінавачанага.

"Справу Вясны" накіравалі ў суд. Распавядаем, што праваабаронцам ставіцца ў віну

28.11.2022 "Справу Вясны" накіравалі ў суд. Распавядаем, што праваабаронцам ставіцца ў віну

Дата суда пакуль непрызначаная. Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення.

Палітвязня асудзілі на тры гады калоніі за паведамленне ў Telegram

28.11.2022 Палітвязня асудзілі на тры гады калоніі за паведамленне ў Telegram

Суддзя Валянціна Куніцкая прызнала яго вінаватым паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязня са Светлагорска асудзілі на два з паловай гады калоніі па "справе Зельцэра"

28.11.2022 Палітвязня са Светлагорска асудзілі на два з паловай гады калоніі па "справе Зельцэра"

У Гомельскім абласным судзе 25 лістапада асудзілі Аляксея Горбача паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

Больш за паўтара года за кратамі, адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні. Падтрымайце палітвязня Андрэя Пачобута

28.11.2022 Больш за паўтара года за кратамі, адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні. Падтрымайце палітвязня Андрэя Пачобута

У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада мусіў пачацца разгляд крымінальнай справы палітзняволенага Андрэя Пачобута. Справу адклалі па невядомых прычынах.

Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць год калоніі жыхару Мінска прысудзіла суддзя Вікторыя Шабуня па пратэсных артыкулах

28.11.2022 Амаль 50 тысяч штрафу і шэсць год калоніі жыхару Мінска прысудзіла суддзя Вікторыя Шабуня па пратэсных артыкулах

Судовы працэс пачаўся 22 лістапада і завяршыўся абвінаваўчым прысудам: па сукупнасці абвінавачанняў суддзя Вікторыя Шабуня канчаткова прызначыла Тарасевічу пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У Мінску вынесены прысуд сакратару ліквідаванага ўладамі Свабоднага прафсаюза металістаў

27.11.2022 У Мінску вынесены прысуд сакратару ліквідаванага ўладамі Свабоднага прафсаюза металістаў

Суд Першамайскага раёна Мінска вынес прысуд палітзняволенаму прафсаюзнаму актывісту Міхаілу Громаву, абвінавачанаму ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства