Навіны на тэму: суды

Абсерваторыя патрабуе вызвалення "вясноўцаў" і заклікае да акцый салідарнасці з імі

27.12.2022 Абсерваторыя патрабуе вызвалення "вясноўцаў" і заклікае да акцый салідарнасці з імі

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выступіла з заявай напярэдадні пачатку суда над праваабаронцамі "Вясны" Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзем Лабковічам. 

Юрыста Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай справе

27.12.2022 Юрыста Юрыя Зянковіча будуць судзіць па новай справе

27 снежня ў судзе Мядзеля будзе разглядацца новая справа палітзняволенага Юрыя Зянковіча аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Шутко.

У Мінску судзяць маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, за перадачу дадзеных у ЧКБ

27.12.2022 У Мінску судзяць маці і дачку, якія працавалі ў МТБанку, за перадачу дадзеных у ЧКБ

У Мінскім гарадскім судзе учора, 26 снежня, распачаўся працэс над палітзняволенымі супрацоўніцамі МТБанку Інай і Валерыяй Глінскімі.

Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку

27.12.2022 Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку

У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня асудзілі Руслана Красава паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса.

У Беларусі вынесены першы "завочны" прысуд: Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі да 12 гадоў калоніі

26.12.2022 У Беларусі вынесены першы "завочны" прысуд: Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі да 12 гадоў калоніі

Герасімені прызначылі пакаранне ва ўмовах агульнага рэжыма, Апейкіну — ва ўмовах ўзмоцненага рэжыма.

Вынесены прысуд кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

26.12.2022 Вынесены прысуд кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў

У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня вынесены прысуд па крымінальнай справе, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім.

Уласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

26.12.2022 Уласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва асудзілі да 2,5 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня да двух з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі палітзняволенага ўласніка "Кальяннай № 1" у Мінску і журналіста Івана Мураўёва.

Экс-следчага Яўгена Юшкевіча асудзілі да 11 гадоў калоніі

26.12.2022 Экс-следчага Яўгена Юшкевіча асудзілі да 11 гадоў калоніі

У Мінскім гарадскім судзе 26 снежня абвесцілі прысуд 33-гадоваму былому следчаму і ініцыятару праекта ByChange Яўгену Юшкевічу — 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 

25-гадовую палітзняволеную асудзілі на пяць гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі"

24.12.2022 25-гадовую палітзняволеную асудзілі на пяць гадоў калоніі за перадачу дадзеных у "Чорную кнігу Беларусі"

У Магілёўскім абласным судзе ў закрытым рэжыме 23 снежня асудзілі палітзняволеную Таццяну Карповіч паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса.

Ваеннага аналітыка за інтэрв'ю незалежнаму СМІ асудзілі на 5 гадоў калоніі

23.12.2022 Ваеннага аналітыка за інтэрв'ю незалежнаму СМІ асудзілі на 5 гадоў калоніі

У Мінскім абласным судзе 23 снежня асудзілі палітзняволенага Ягора Лебядка паводле ч. 1 і ч.2 арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.

Затрыманы на "суткі" за Марш да Дня Волі: "На ўваходзе на Акрэсціна ляжаў БЧБ-сцяг"

23.12.2022 Затрыманы на "суткі" за Марш да Дня Волі: "На ўваходзе на Акрэсціна ляжаў БЧБ-сцяг"

Мужчына распавёў "Вясне" пра тое, што адбывалася пад яго вокнамі ў жніўні 2020 і як яго затрымалі на Маршы Волі.

Кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў абвінаваўца ў судзе запрасіў пазбаўленне волі

23.12.2022 Кіраўнікам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў абвінаваўца ў судзе запрасіў пазбаўленне волі

У Мінскім гарадскім судзе 23 снежня працягваецца разгляд крымінальнай справы, заведзенай на актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім.

Сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з кнігі "Я выхожу"

22.12.2022 Сямейную пару асудзілі за ўдзел у Маршы па фота з кнігі "Я выхожу"

У судзе Партызанскага раёна Мінска 6 снежня па "народным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі да трох гадоў "хатняй хіміі" сямейную пару Дар'ю і Міхаіла Суднікаў.

Прызначаная дата суда па "справе Вясны". Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня

22.12.2022 Прызначаная дата суда па "справе Вясны". Працэс пачнецца ўжо 5 студзеня

У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама Змітра Салаўёва, якога будуць судзіць у парадку спецыяльнай вытворчасці.

Палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі за напад на Маршы на Азаронка і яго аператара

21.12.2022 Палітвязня асудзілі да 2 гадоў калоніі за напад на Маршы на Азаронка і яго аператара

У судзе Заводскага раёна Мінска 21 снежня вынеслі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага палітзняволенага Арцёма Забелянкова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства