Навіны на тэму: суды
18.01.2008 Фотажурналістка Юля Дарашкевіч зьвярнулася ў пракуратуру
17 студзеня падчас выкананьня прафесійных абавязкаў у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы невядомы ў цывільным спрабаваў выправадзіць фотажурналістку незалежнага выданьня з будынку. У сувязі з гэтым Юлія Дарашкевіч падала заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску.
18.01.2008 Зьмітра Хведарука пакаралі арыштам на 15 сутак
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук вынесла прысуд Зьмітру Хведаруку - 15 сутак адміністратыўнага арышту. Як паведамлялася раней, моладзевы актывіст быў затрыманы каля будынку суду пасьля абвяшчэньня прысуду Паўлу Кур'яновічу. Аднак актывіста абвінавацілі, што ён нецэнзурна лаяўся каля Макдональдса.
17.01.2008 20 сутак арышту – Кур’яновічу, а Аляксандра Галіева спрабавалі затрымаць амапаўцы
Апошні прысуд сёньняшняга дня самы жорсткі - сябра "JEANS - за свабоду!" Павал Кур’яновіч пакараны адразу па двух артыкулах КаАП – 17.1. і 23.34. Па волі суддзі Тацяны Паўлючук ён правядзе на Акрэсціна 20 сутак. Але на гэтым дзень татальнага перасьледу ня скончыўся. Як стала вядома ПЦ ”Вясна”, ля будынку суда Цэнтральнага раёна Менска амапаўцамі былі жорстка затрыманы адвакат Аляксандр Галіеў і актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Федарук. Галіева адпусьцілі праз некалькі хвілін, а Федарука павезьлі ў Цэнтральны РУУС Менска.
17.01.2008 Чарговы прысуд з канвееру: Сяргееву – 15 сутак
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Уладзімера Сяргеева суддзя Тацяна Паўлючук пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.
17.01.2008 15 сутак Юрасю Станкевічу за дробнае хуліганства
Завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы Юрася Станкевіча, які пражывае ў Мар'інай Горцы. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Тацяна Паўлючук пакарала актывіста арыштам на 15 сутак па арт. 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства)
17.01.2008 Прысуд журналісту Здзвіжкову вынясуць 18 студзеня
У пятніцу, 18 студзеня, у Мінскім гарадскім судзе будзе вынесены прысуд па справе журналіста Аляксандра Здзвіжкова.
17.01.2008 Максіму Вінярскаму – 10 сутак ад Тацяны Паўлючук
У судзе Цэнтральнага раёну Менска завяршылася слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста “Джынс - за Свабоду” Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Павалам Кур’яновічам. Суд праходзіў з парушэньнем працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію. Суддзя Тацяна Паўлючук пакарала юнака 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.
17.01.2008 Каці Красновай – 15 сутак, чарга - Максіма Вінярскага
У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачалося слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста “Джынс - за Свабоду” Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Павалам Кур’яновічам. Суд адбываецца з парушэньне працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію. Між тым, у судзе быў абвешчаны перапынак, пасьля якога ў залу суда больш не дапусьцілі сяброў, блізкіх, журналістаў і праваабаронцаў. Фактычна, судовыя справы слухаюцца ў зачыненым рэжыме.
17.01.2008 Міліцыя перашкаджае працаваць журналістам у судзе Цэнтральнага раёну Менска
Міліцыя з дапамогай фізічнай сілы спрабавала перашкодзіць выкананьню сваіх абавязкаў фотажурналістцы “Нашай нівы” Юлі Дарашкевіч, якая знаходзілася ў памяшканьні суду Цэнтральнага раёну Менска. Тут зараз адбываюцца суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі.
17.01.2008 Судзяць Кацярыну Краснову
У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачаўся разгляд справы актывісткі “Маладога Фронту” Кацярыны Красновай. Яе абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ за ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасці ўчора на Кастрычніцкай плошчы.
17.01.2008 Жалезьнічэнку аднавілі ва ўнівэрсытэце
16 студзеня a 18 й гадзіне суд Цэнтральнага раёну Гомеля абвясціў рашэньне, якім абавязаў рэктара ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны скасаваць загад аб адлічэньні з трэцяга курсу матэматычнага факультэту студэнта выдатніка Зьмітра Жалезьнічэнкі. Фармальна напачатку бягучага навучальнага году моладзевы грамадзкі актывіст быў адлічаны нібыта за сыстэматычнае парушэньне ўнівэрсытэцкіх правілаў унутранага распарадку. Пры гэтым сам унівэрсытэт дапусьціў шэраг парушэньняў, пазбаўляючыся ад студэнта выдатніка.
17.01.2008 Пачаліся суды зад затрыманымі актывістамі Моладзі БНФ
17 студзеня, Менск. Сёньня ў будынку суда Цэнтральнага раёну распачнуцца судовыя працэсы над актывістамі Моладзі БНФ Франакам Вячоркам, Антосем Каліноўскім і Юрасём Станкевічам.
17.01.2008 Сёньня судзяць сябраў “Маладога фронту”
16 студзеня ў Менску, у Дзень беларускае Салідарнасьці, былі затрыманыя сябры Маладога Фронту: Уладзімер Сяргееў, Кацярына Галіцкая, Кацярына Краснова й Людміла Атакулава. Усе затрыманыя пасьля складаньня незаконных адміністратыўных пратаколаў былі адвезеныя ў спецпрымальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
16.01.2008 «Вольны горад» задаволены вынікамі суда, але будзе іх абскарджваць
500 тысяч рублёў з заснавальніка незарэгістраванай рэгіянальнай газеты «Вольны горад» Уладзіміра Кудраўцава і журналіста Валерыя Бысава супольна пастанавіў спагнаць суд Чавускага раёна на карысць рэдактаркі крычаўскай раённай газеты «Ленинский клич» Таццяны Іўкінай. Такое рашэнне прыняла 16 студзеня суддзя Вольга Палуян, разгледзеўшы зыск спн. Іўкінай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі.
16.01.2008 Юля Сіўцова асуджаная на 15 сутак , на судзе затрыманы трое актывістаў моладзі БНФ
16 студзеня, Менск. Юля Сіўцова, актывістка моладзі БНФ асуджаная на 15 сутак адміністрацыйнага зьняволеньня. Яе судзілі сёньня за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня. Падчас працэсу ў будынку суду былі затрыманыя яшчэ трое актывістаў моладзі БНФ - Франак Вячорка, Антон Каліноўскі і Юрась Станкевіч.










