Навіны на тэму: суды

Былога супрацоўніка міліцыі асудзілі да трох гадоў "хіміі" за паклёп на Лукашэнку

20.06.2023 Былога супрацоўніка міліцыі асудзілі да трох гадоў "хіміі" за паклёп на Лукашэнку

Юрый Царэвіч да сыходу на пенсію працаваў у Лідскім аддзеле аховы супрацоўнікам міліцыі, але быў вымушаны звольніцца з аховы пасля таго, як з’явілася інфармацыя аб ягоным затрыманні.

"Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў": у Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста

20.06.2023 "Пакінуў больш за дзве тысячы экстрэмісцкіх паведамленняў": у Мінску пачынаюць судзіць жыхара Брэста

На “пакаяльным відэа” ён кажа, што быў затрыманы за распаўсюд асабістых дадзеных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікаў людзей да гвалтоўных дзеянняў.

У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

19.06.2023 У Бабруйску за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па "народным" артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе.

Па "справе ЧКБ" супрацоўніцу "Адно акно" асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі

16.06.2023 Па "справе ЧКБ" супрацоўніцу "Адно акно" асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі

Суддзя Дзіна Кучук вынесла такі прысуд яшчэ 25 траўня, але праваабаронцам пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.

Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі

16.06.2023 Былога афіцэра ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава завочна асудзілі да 18 гадоў калоніі

Суддзя Алена Ананіч такасама прызначыла яму штраф у памеры 1300 базавых велічыняў (48 100 рублёў).

У Гомелі асудзілі вадзіцеля са Светлагорска за распальванне сацыяльнай варожасці

16.06.2023 У Гомелі асудзілі вадзіцеля са Светлагорска за распальванне сацыяльнай варожасці

Вадзіцеля Светлагорскага камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач» Уладзімір Адзінец затрымалі на працоўным месцы 6 студзеня, прычым адразу начапілі кайданкі.

У Мінску судзяць пяцярых мужчын за вывешаныя нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны

15.06.2023 У Мінску судзяць пяцярых мужчын за вывешаныя нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны

У Мінскім гарадскім судзе 6 чэрвеня пачалі судзіць пяцярых беларусаў: Ігара Цяпцеева, Юрыя Несцярэнку, Віктара Грынько, Уладзіміра Савельева, Ігара Цікача.

У Мінску пачалі судзіць палітвязня за самвыдат "Веснікі"

15.06.2023 У Мінску пачалі судзіць палітвязня за самвыдат "Веснікі"

У Мінскім гарадскім судзе 15 чэрвеня распачаўся суд над палітзняволеным Андрэем Фаміным.

"Не ўстаў падчас гімна", "пікетаваў татуіроўкай", "выкрыкнуў лозунг "Слава Украіне": за што беларусаў судзілі ў траўні

13.06.2023 "Не ўстаў падчас гімна", "пікетаваў татуіроўкай", "выкрыкнуў лозунг "Слава Украіне": за што беларусаў судзілі ў траўні

"Вясна назірае" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў траўні.

Распачаўся суд над праваабаронцай Настай Лойкай. Працэс зрабілі закрытым

13.06.2023 Распачаўся суд над праваабаронцай Настай Лойкай. Працэс зрабілі закрытым

Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі.

Актывісту незалежнага прафсаюза  БНП на ААТ "Гродна Азот" прысудзілі чатыры гады калоніі

13.06.2023 Актывісту незалежнага прафсаюза БНП на ААТ "Гродна Азот" прысудзілі чатыры гады калоніі

Палітвязень Максім Сенік — сябра незалежнага прафсаюза "Гродна Азот". Былога электраманцёра аднаго з цэхаў прадпрыемства затрымалі ў Гродне 10 студзеня.

Для актывіста Беларускага Незалежнага прафсаюза абвінавачанне запрасіла чатыры з паловай гады калоніі

09.06.2023 Для актывіста Беларускага Незалежнага прафсаюза абвінавачанне запрасіла чатыры з паловай гады калоніі

Палітвязень Максім Сенік — сябра незалежнага прафсаюза "Гродна Азот", быў затрыманы ў Гродне 10 студзеня за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках.

Жанчыну асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагільнай пліты Лукашэнкі

09.06.2023 Жанчыну асудзілі на год калоніі за рэпост публікацыі з выявай надмагільнай пліты Лукашэнкі

Суд Хоцімскага раёна 2 траўня асудзіў Аляксандру Хомчанка паводле ч. 1 арт. 368 КК на 1 год калоніі.

Мужчыну асудзілі на тры месяцы арышту за абразу двух амапаўцаў

09.06.2023 Мужчыну асудзілі на тры месяцы арышту за абразу двух амапаўцаў

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 траўня асудзілі Генадзя Дарожкіна паводле арт. 369 КК на тры месяцы арышту.

У Баранавічах студэнтку судзілі за абразу Лукашэнкі наўпрост ва ўніверсітэце

08.06.2023 У Баранавічах студэнтку судзілі за абразу Лукашэнкі наўпрост ва ўніверсітэце

18-гадовай студэнтцы Аліне Коваль прызначылі два гады "хатняй хіміі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства