Навіны на тэму: суды
22.02.2008 Аляксандар Зьдзьвіжкоў: Зьбіраюся памяняць грамадзянства і пісаць раманы
Намесьніка рэдактара газэты «Згода» Аляксандра Зьдзьвіжкова журналісты чакалі пад сьледчым ізалятарам на Валадарскага больш за дзьве гадзіны. Прыкладна а 15:00 начальнік СІЗА паведаміў, што былы палітвязень ужо едзе цягніком дадому. Знайсьці яго атрымалася па тэлефоне ў сястры, якая жыве ў Менску.
19.02.2008 15 сутак арышту актывісту-прадпрымальніку
Актывіста руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываля, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу, Уздзенскі суд прызнаў вінаватым і пакараў 15-цю суткамі арышту. Суддзя В. Вердыж палічыла, што улёткі, якія былі знойдзены ў актывіста зьмяшчалі заклікі да правядзеньня несанкцыянаванага мітынгу
19.02.2008 Прадпрымальніка Віктара Крываля будуць судзіць сёньня.
Актывіста руху "За свабоднае развіцьцё прадпрымальніцтва" Віктара Крываля, якога абвінавачваюць у распаўсюдзе ўлётак антыдзяржаўнага зместу, будуць судзіць сёньня. Нагадаем, што Віктар Крываль быў затрыманы ў Уздзе 17 лютага вечарам і дастаўлены ў мясцовы РАУС. На другі дзень быў павінен адбыцца суд, але прадпрымальнік запатрабаваў весьці судовае паседжаньне па-беларуску.
18.02.2008 Пінск: суд выкрыў памылкі міліцыянтаў
“Пастанова судзьдзі Лешчанкі займае дзьве старонкі тэксту. Ён выкрыў шматлікія памылкі пратаколу, які 10 лютага склаў маёр пінскай міліцыі Аляксандар Сыраежка”, — паведаміў “Свабодзе” Аляксандар Васільеў.
18.02.2008 За Еўрапейскі марш ўлады выставілі рахунак - звыш 2 мільёнаў рублёў
25 лютага ў судзе Савецкага раёну сталіцы прызначана судовае паседжаньне па зыску Гаррэмаўтадор (прадпрыемства “Горремавтодор” Мінгарвыканкама) да заяўнікаў шэсьця Еўрапейскі марш: спадарам Вячорку, Лябедзьку, Івашкевічу, Федаруку, Афнагелю. Дзяржпрадпрыемства ацаніла суму, патрачаную на прыборку вуліц сталіцы пасьля правядзеньня дэмакратычнай акцыі ў 2 мільёны 135 тысяч 974 рублі, і вырашыла спагнаць яе з арганізатараў Еўрапейскага маршу.
15.02.2008 Заяўнікаў мітынгу ў Баранавічах выклікаюць у суд 18 лютага
Заяўнікаў мітынгу ў Баранавічах — прадпрымальнікаў Мікалая Чарнавуса, Алега Пашко, Андрэя Макарава і Анатоля Радзькова — выклікалі позвамі ў суд. Як гаворыцца ў позьве, “у якасьці прыцягнутых па адміністрацыйным парушэньні”. Яшчэ аднаго заяўніка, Андрэя Кушніра, шукае міліцыя.
15.02.2008 Зміцер Жалезнічэнка застаецца ў войску
14 лютага суд Савецкага раёна Гомеля пакінуў у сіле рашэнне райваенкамату аб прызыве на службу мясцовага актывіста дэмакратычных сіл Змітра Жалезнічэнкі.
14.02.2008 Пазоў праваабаронцаў да ўраду зноў адхілілі
Калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пацьвердзіла ранейшую пастанову, паводле якой Беларускаму Хэльсынскаму камітэту адмовілі ў задавальненьні пазову да Савету міністраў.
14.02.2008 У Гомелі на пяць сутак арыштаваны Пятро Кузьняцоў
Сёньня судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Марына Дамненка пакарала актывіста апазіцыі Пятро Кузьняцова адміністратыўным арыштам тэрмінам на пяць сутак за распаўсюд улётак з інфармацыяй пра запланаваную на заўтра сустрэчу выбаршчыкаў з дэпутатам Шаўко М.А. і Аляксандрам Мілінкевічам.
14.02.2008 Андрэя Кіма на волю ня выпусьцілі
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакінуў бяз зьменаў меру стрыманьня актывісту незарэгістраванай арганізацыі “Ініцыятыва” Андрэю Кіму.
14.02.2008 Разгляд касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова ў Вярхоўным судзе адбудзецца 22-га лютага
Разгляд скаргі пачнецца а 9.30 раніцы. Пра гэта Радыё Свабодзе паведамілі ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду.
12.02.2008 Таццяну Садоўскую ўзнавілі на працы
Чашніцкі раённы суд узнавіў на працы актывістку “Руху “За Свабоду” юрыста ЖКГ “Камунальнік” г.Навалукомля Таццяну Садоўскую.
11.02.2008 Суд над прадпрымальнікам Віктарам Крывалём перанесены на 27 лютага
Сёньня ў Менскім раённым судзе пачаўся разгляд адміністратыўнай справу актывіста прадпрымальніцкага руху Віктара Крываля з Узды, які быў затрыманы 10 студзеня па дарозе ў Менск. Супрацоўнікі праваахоўных органаў вінавацяць актывіста ў непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыянтаў. Віктар Крываль на пачатку судовага працэсу запатрабаваў, каб разгляд вёўся на беларускай мове. Судзьдзя Сяргей Афонскі перанёс судовае паседжаньне на 27 лютага.
11.02.2008 Касацыйную скаргу «Новага часу» адхілілі
Калегія мінскага гарадскога суда адхіліла касацыйную скаргу выдаўцоў газеты «Новы час» і пакінула ў сіле рашэнне суда першай інстанцыі па зыску Мікалая Чаргінца.
08.02.2008 У панядзелак – разгляд касацыйнай скаргі «Новага часу»
Калегія Мінскага гарадскога суда 11 лютага ў 15.00 пачне разглядаць касацыйную скаргу выдаўцоў газеты «Новы час» на рашэнне суда першай інстанцыі па зыску Мікалая Чаргінца. (Адрас суда — г. Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 1).










