Навіны на тэму: суды

03.03.2008 Аляксея Марозава будуць судзіць за салідарнасьць з палітвязьням

2 сакавіка ў 19 гадзінаў каля дому, дзе жыў палітзьняволены Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай пры вывешваньні расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка супрацоўікі міліцыі затрымалі Аляксея Марозава, удзельніка акцыі салідарнасьці, якую праводзіла маладзёвая камісія БСДП (Грамада). Міліцыянты са словамі "Стой, сука, страляць будзем!" дагналі хлопца і да гэтага часу не было вядома дзе ён.

29.02.2008 Завяршыўся суд над моладзевымі актывістамі

У судзе Савецкага раёну Менску апраўдалі моладзевую актывістку партыі БНФ Юлію Сіўцову, але аштрафавалі Яўгена Пятліцкага.

28.02.2008 «Витебский курьер» будзе абскарджваць рашэнне гаспадарчага суда

ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» (рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Витебский курьер М») рыхтуе апеляцыйную скаргу ў Гаспадарчы суд Віцебскай вобласці. 18 лютага гэты ж суд адхіліў скаргу Выдавецкага дома на дзеянні аблвыканкаму, які беспадстаўна адмаўляецца перарэгістраваць прадпрыемства.

28.02.2008 Пачаліся затрыманьні за сьвяткаваньне 25 сакавіка

Сёньня ў судзе Савецкага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе, заведзенай ў дачыненьні да моладзевых актывістаў Юлі Сіўцовай і Яўгена Пятліцкага, затрыманых учора за распаўсюд налепак пра 90-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Судзьдзя Аксана Рэлява адклала яго да заўтрашнягя дня, а актывістаў адвезьлі на Акрэсьціна.

28.02.2008 Берасьце: прадстаўнікоў дэмсілаў выдалілі з суду

Судзьдзя Ленінскага раёну Берасьця Аляксандр Беразюк запатрабаваў выдаліць групу мясцовых актывістаў дэмакратычных сіл з паседжаньня, у якім разглядаецца скарга Дзяніса Турчаняка, Інгі Абрамавай, Жаны Абрамавай і Сяргея Вакуленкі ў абароне сваіх грамадзянскіх правоў.

28.02.2008 Суд вынес буйныя штрафы салігорскім прадпрымальнікам

27 лютага суд Мінскага раёну і г. Заслаўля разгледзеў адміністратыўныя справы, складзеныя на трох членаў сям'і прадпрымальніка з Салігорску Аляксандра Цацуры, а таксама Віктара Крываля. Судзьдзя Сяргей Афонскі прызнаў іх віноўнымі ў правапарушэньні па арт. 23.4 КаАП - "Непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніку міліцыі" і вынес спагнаньне ў выглядзе штрафаў: Аляксандр Цацура 50 базавых адзінак, Цацура Тамара - 30 б.а., Цацура Ільля - 30 б.а. Віктару Крывалю, які зараз адбывае 15-суткавы арышт, таксама завочна прысуджаны штраф ў памеры 50 б.в

27.02.2008 Суд адмовіў Зьмітру Бародку ва ўзбуджэньні грамадзянскай справы па факту зьнішчэньня сьцягоў Еўразьвязу

Дэмакратычны актывіст з Барысава Зьміцер Бародка атрымаў вызначэньне суду Партызанскага раёну Менску на сваю іскавую заяву, у якой прасіў прызнаць неправамоцнымі дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі, якія перад правядзеньнем Еўрапейскага маршу правялі незаконны вобыск, канфіскавалі 96 сьцягоў Еўразьвязу і потым зьнішчылі.

27.02.2008 Вернікі і грамадзкія дзеячы перадалі ў Канстытуцыйны суд 50 тысячаў подпісаў за свабоду веравызнання.

Гэта вынік шматмесячнай працы, якую ў межах кампаніі “За свабоду веры!” праводзілі вернікі розных пратэстанцкіх цэркваў - Рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля, рэлігійнай абшчыны “Царква Божая”, сталічнай царквы “Запавет Хрыста” і аргкамітэт па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Подпісы збіраліся ў больш чым 40 гарадах па ўсёй Беларусі.

26.02.2008 Яраслаў Грышчэня аштрафаваны за мітынг прадпрымальнікаў

Сёньня адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе моладзевага актывіста з Баранавічаў Яраслава Грышчэні, затрыманага ўчора і правёўшага суткі ў КПЗ. Працэс пачаўся толькі ў 12-30 і доўжыўся некалькі гадзінаў, бо ў суд не зьявіліся сьведкі з боку абвінавачаньня і дзеля іх выкліку быў абвешчаны перапынак.

25.02.2008 Судовае паседжаньне па зыску «Гаррамаўтадору» да заяўнікаў Еўрапейскага маршу працягнецца 11 сакавіка

Як паведаміў лідэр АГП Анатоль Лябедзька, судзьдзя Сяргей Баразна прыняў рашэньне зрабіць перапынак у судовым паседжаньні з прычыны хваробы аднаго з арганізатараў акцыі Віктара Івашкевіча.

25.02.2008 Суд над Барысам Хамайда і Аленай Залескай перанесены на 4 сакавіка

У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску адбылося судовае паседжаньне над затрыманымі сёньня падчас жалобнай акцыі ў сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай дэмакратычнымі актывістамі. Рэгіянальны распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда і Алена Залеская абвінавачваюцца ў адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП - "Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства".

25.02.2008 У судзе Савецкага раёну распачаўся працэс над заяўнікамі Еўрапейскага маршу

Заяўнікаў Ерапейскага маршу, што адбыўся ў Мінску летась 14 кастрычніка, вінавацяць у тым, што падчас руху калоны дэманстранты засмецілі сталічныя вуліцы ад Кастрычніцкай плошчы і да самой плошчы Бангалор.

22.02.2008 Палітвязьню Аляксандру Зьдзьвіжкову зьмянілі тры гады на тры месяцы, якія ён ужо адседзеў

Сёньня калегія Вярхоўнага суда, разгледзеўшы касацыйную скаргу журналіста на прысуд Мінскага гарадзкога суду, прыняла рашэньне зьменшыць тэрмін вынесенага пакараньня з 3 гадоў пазбаўленьня волі да трох месяцаў, улічыўшы стан здароўя журналіста і неабходнасьць утрымліваць старую маці. Паколькі трохмесячны тэрмін зьняволеньня скончыўся, Зьдзьвіжкова вызваляць ужо сёньня. Разам з тым, Вярхоўны суд палічыў віну журналіста даказанай.

22.02.2008 Прэсу на разгляд касацыйнай скаргі Здвіжкова не пусцілі

Прадстаўнікам СМІ не дазволілі ўвайсці ў будынак Вярхоўнага суда, дзе сёння ў 9.30 пачаўся разгляд касацыйнай скаргі Аляксандра Здвіжкова. Пакуль невядома, ці дазволяць журналістам прысутнічаць на абвяшчэнні выніковай часткі рашэння.

22.02.2008 Сёння вызваляюць Здзвіжкова

Вярхоўны суд прыняў рашэнне аб змене прысуду былому намесніку рэдактара газеты "Згода", які раней быў асуджаны да трох гадоў турмы за перадрук карыкатур на прарока Мухамеда. Гэта адбылося ў межах разгляду яго касацыйнай скаргі на такое рашэнне Мінскага гарадскога суда. Паводле рашэння Вярхоўнага суда, Аляксандр Здзвіжкоў асуджаны на тры месяцы зняволення, якія ён ужо адседзеў. Таму журналіст сёння выйдзе на волю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства