Навіны на тэму: суды
08.04.2008 Франак Вячорка падаў у суд зыск да рэктара БДУ
Адлічаны з факультэта журналістыкі БДУ «за акадэмічную непаспяховасць» Франак Вячорка 5 красавіка накіраваў у Мінскі гарадскі суд зыскавую заяву аб аднаўленні на вучобе. Ён патрабуе аднаўлення непасрэдна ад рэктара БДУ Васіля Стражава.
08.04.2008 Пачаўся суд над Касяй Салаўёвай
13.20. Паплечнікам мітынгоўцаў удалося утварыць жывы ланцуг, каб пасадзіць удзельнікаў акцыі ў аўтамабіль, які адразу зьехаў ад будынку суду. Атрымалася, што ў падагнаны аўтазак не было каго садзіць. (Радыё ”Свабода”)
13-06. Прысуд Касі Салаўёвай будзе абвешчаны ў 17-30. У судзе перапынак да гэтага часу. Каля будынку суда пяцёра актывістаў селі на зямлю. Каля іх амапаўцы і моладзь, якая спрабуе абараніць хлапцоў і адвесці ў бяспечнае месца. Тым часам да людзей пад’ехаў аўтазак. Міліцыя вырашае, якім чынам затрымаць актывістаў, сярод якіх адзін з братоў Шылаў. Кажуць, што затрыманы Аляксей Янушэўскі.
04.04.2008 «Працэс 14-ці» пачнецца 16 красавіка
16 га красавіка (серада) а 10:00 у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы (вул. Кірава, 21) пачнецца судовае паседжаньне па «справе 14 ці». Пра гэта nn.by паведаміла адвакатка Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка.
03.04.2008 Аляксей Шчарбакоў аштрафаваны за ўдзел у Дні Волі
1 красавіка ў судзе г.Баранавічы адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Аляксея Шчарбакова, які быў сярод 14 затрыманых у Дзень Волі рэгіянальных актывістаў. Інвалід 2-й групы быў дастаўлены з пастарунку "хуткай дапамогай" у шпіталь, таму судовае паседжаньне па ягонай справе 26 сакавіка, калі судзілі астатніх, было адкладзенае. Аднак пасьля выхаду са шпіталю сп. Шчарбакову не ўдалося пазьбегнуць пакараньня за мірнае сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР.
03.04.2008 Суд арыштаваў Паліну Кур’яновіч на 10 сутак
Сёньня ў Цэнтральным судзе сталіцы адбылося судовае паседжаньне па справе затрыманай напярэдадні моладзевай актывісткі Паліны Кур'яновіч. Судзьдзя Тацяна Паўлючук прызнала дзяўчыну віноўнай у адміністратыўным правапарушэньні па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў) і вынесла пакараньне ў выглядзе адміністратыўнага арышту тэрмінам на 10 сутак.
01.04.2008 Да справы Андрэя Кіма далучылі яшчэ адну “крыміналку” (фота)
1 красавіка а 14-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачаўся разгляд крымінальнай справы моладзевага актывіста Андрэя Кіма. У залі – Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі, Мікола Статкевіч, прадстаўнікі амбасадаў. Справу разглядае судзьдзя Алена Ільіна, адвакатка – Сідарэнка.
31.03.2008 Падтрымаем Андрэя Кіма!
1 красавіка у 14:00 ў судзе Цэнтральнага раёну горада Менска пачнецца палітычная расправа над моладзевым грамадзкім актывістам, сябрам “Ініцыятывы”, Андрэям Кімам. 22-х гадовага хлопца абвінавачваюць у “«гвалце альбо пагрозе гвалту супрацоўніку міліцыі» паводле арт.364 КК РБ.
29.03.2008 Беларускiя жанчыны просяць ануляваць узнагароду, дадзеную Валянцiну Сукалу
Больш за 50 беларускiх жанчын просяць ануляваць узнагароджанне старшынi Вярхоўнага суда Валянцiна Сукалы прэмiяй Маскоўскага клуба юрыстаў "Фемiда" за 2007 год. Пра гэта гаворыцца ў адкрытай адозве групы жанчын з розных рэгiёнаў Беларусi, якiя пацярпелi ад асаблiва цяжкiх злачынстваў, сваячак асуджаных i не згодных з рашэннямi судоў па сваiх грамадзянскiх справах.
28.03.2008 Суд над праваабаронцам Паўлам Левінавым перанесены на 3 красавіка
У Судзе Першамайскага раёну Віцебска пачаўся суд над праваабаронцам Паўлам Левіным, які быў затрыманы 27 сакавіка пры выкананьні сваіх абавязкаў. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя праваабаронцы, да якога ўчора выклікалі “хуткую дапамогу”, суддзя Алена Жук прыняла рашэньне ізноў выклікаць дактароў і перанесла разгляд справы на 3 красавіка.
27.03.2008 Суд над полацкай студэнткай Кацярынай Салаўёвай перанесены на 8 красавіка
Яна абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, полацкая актывістка можа быць пазбаўлена волі на тэрмін да 2 год.
27.03.2008 Справу журналіста "НН" Андрэя Лянкевіча адправілі на дапрацоўку
Суд у Заводзкім раёне перанесьлі на чацьвер, 9 гадзінаў. Учора судзьдзя запатрабавала, каб ён прадставіў дакумэнты, што «Наша Ніва» — зарэгістраванае выданьне. Празь некалькі хвілін пасьля аднаўленьня працэсу, судзьдзя Алена Лапцева пастанавіла, што справу адпраўляе на дапрацоўку.
26.03.2008 Судны дзень 26 сакавіка завяршыўся
У судах Савецкага, Завадскога, Маскоўскага, Партызанскага раёнаў Менска завяршыліся разгляды спраў затрыманых удзельнікаў святкаваньня Дня Волі 25 сакавіка.
26.03.2008 У Баранавічах завяршыліся суды над удзельнікамі мірнай акцыі ў Дзень Волі
Як паведаміў мясцовы грамадзкі актывіст і праваабаронца Сяргей Гоўша, удзельнікам учорашняй акцыі вынесены штрафы ад 5 да 15 базавых велічыняў.
26.03.2008 Горадня: мільённы штраф за графіці
У Горадні на 35 базавых адзінак (1 мільён 225 тысяч рублёў) аштрафавалі Аляксея Сарнова, які напісаў на сьцяне “Вярніце льготы”.
26.03.2008 У Баранавічах ідуць суды над затрыманымі ў Дзень Волі
Учора падчас мірнага ўскладаньня кветак да помніку Крых Пакут у цэнтры Баранавічаў былі затрыманыя мясцовыя прадстаўнікі грамадзкасьці. 14 чалавек былі дастаўленыя ў міліцэйскі пастарунак, 2 непаўнагадовых былі адпушчаныя. Меркавалася, што да суду вызваляць і двух актывістаў з кепскім здароўем - інвалідаў Шчарбакова Алеся і Гоўшу Уладзіміра, аднак міліцыянты пакінулі іх разам з астатнімі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Аднаму з іх, Шчарбакову Алесю, стала вельмі дрэна, была выкліканая хуткая дапамога, якая прыехала толькі праз гадзіну. У выніку актывіста шпіталізавалі. Сёньня адбываюцца суды над затрыманымі.










